Міхаіл Русы: За беларускай вёскай — будучыня не толькі краіны, але і свету

Напярэдадні прафесійнага свята ўсіх аграрыяў нашай краіны

Михаил Русый. Фото: photo.bymedia.net

“Звязда” ўзяла інтэрв’ю ў намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіла РУСАГА.

— Міхаіл Іванавіч, неяк вы заўважылі: за апошняе пяцігоддзе знешне змянілася не толькі беларуская вёска, але і яе жыхары. Мне хацелася б, каб вы трохі развілі гэтую тэму. Калі б Някрасаў сёння апісваў беларуса, які ён намаляваў бы славесны партрэт? Колькі сёння беларускі селянін зарабляе, у якім доме жыве, на якім “кані” ездзіць, дзе адпачывае?

— У Някрасава ведаю два апісанні беларускага селяніна: у паэме “Каму на Русі жыць добра” і ў вершы “Чыгунка”. У першым селянін называе сябе шчаслівым, бо можа цяпер есці жытні хлеб. Дома, у Беларусі, ён еў ячны хлеб з мякінай і кастрыцай, яд якога жывот балеў так, што ён крычаў і курчыўся, нібы парадзіха.
Голад, паводле Някрасава, прыгнаў нашага прадзеда і на будаўніцтва чыгункі Пецярбург — Масква, дзе той і знайшоў сваю пагібель. Вобраз гэтага беларуса найбольш запамінальны ў рускай літаратуры.
Думаю, Някрасаў шчыра парадаваўся б за беларуса і Беларусь. І не толькі таму, што сёння ў вясковай краме на паліцах ляжаць як мінімум 4 віды свежага пшанічнага хлеба і чатыры — жытняга… Што тычыцца здароўя нашых сялян, то асмелюся выказаць думку, што сёння яно лепшае, чым у гараджан. Свежае паветра, экалагічная ежа і чыстая вада сталі ледзь не самай дарагой раскошай у свеце, але для нас яны цалкам даступныя.
Калі адказваць на ваша пытанне мовай лічбаў, то за 8 месяцаў гэтага года сярэдні заробак сялян па краіне склаў 2,5 мільёна рублёў, у жніўні — 3,2 млн. Гэта ня шмат, аднак у добрых гаспадарках работнікі атрымліваюць значна больш, бо заробак на сяле, як правіла, залежыць ад эфектыўнасці працы і якасці прадукцыі.
“За беларускай вёскай — будучыня не толькі краіны, але і свету”

Што такое беларускі селянін сёння? Гэта малады, прыгожы, упэўнены ў сабе чалавек, добры гаспадар і сем’янін, рознабакова развіты і з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Дастаткова паглядзець на пераможцаў “Дажынак”, каб пераканацца ў гэтым. Як правіла, жыве ён у прасторным доме з газавым ацяпленнем і цэнтральным водаправодам, мае легкавы аўтамабіль замежнай вытворчасці 7-10 гадоў эксплуатацыі, трактар і грузавую тэхніку на ўласным падворку. На жаль, селянін, у адрозненне ад гарадскога жыхара, не можа гэтак жа свабодна спланаваць свой адпачынак, бо яго праца носіць сезонны характар, і з вясны да восені ён прывязаны да зямлі. Тым не менш, фінансава ён можа сабе дазволіць паехаць сям’ёй на мора, у курортныя мясціны Беларусі або за мяжу. І добрым спецыялістам кіраўнікі гаспадарак ідуць насустрач, знаходзяць магчымасць летам перад жнівом даць ім водпуск хаця б на два тыдні, каб яны адпачылі разам з дзецьмі.
Паступова аграгарадкі набліжаюць умовы жыцця сялян да гарадскіх. У буйных вёсках працуюць дамы культуры з філарманічнымі або тэатральнымі пляцоўкамі, бібліятэкі з доступам у інтэрнэт, дзіцячыя школы мастацтваў або класы па мастацкіх спецыяльнасцях, фізкультурна-спартыўныя цэнтры, дамы рамёстваў.
Да жыхароў невялікіх вёсак прыязджаюць аўтаклубы, бібліятэкі на колах, перасоўныя відэакомплексы. Што тычыцца талентаў, то сяляне па-ранейшаму могуць даць фору любому гараджаніну. Яны, можа, таму што бліжэй да прыроды і каранёў, глыбей адчуваюць прыгажосць і гармонію, больш аптымістычна глядзяць на навакольны свет.
Вядома, ёсць у нас і маленькія вёсачкі, дзе на зіму застаюцца некалькі старых. Ёсць і такія жыхары сельскай мясцовасці, якія на любой працы доўга не затрымліваюцца або ўвогуле не працуюць і жывуць Бог ведае з чаго… Але факт застаецца фактам: працавітыя і сумленныя сяляне сёння маюць магчымасць зарабляць не толькі грошы, але пашану і імя.
— Што вы думаеце пра адметнасць нашай сельскагаспадарчай прадукцыі? Ці можна назваць яе брэндам натуральнасць?

— Я сказаў бы так: натуральнасць і высокая якасць. Гэта гарантуюць сістэмы кантролю якасці сыравіны і гатовай прадукцыі, якія дзейнічаюць на нашых буйных перапрацоўчых прадпрыемствах, і ўкаранёныя там міжнародныя сістэмы якасці і бяспекі прадукцыі. Мы ўвесь час удасканальваем тэхналагічныя працэсы, а кампаненты, якія выкарыстоўваем у вытворчасці, з’яўляюцца дазволенымі ва ўсім свеце і бяспечнымі для здароўя.
У Беларусі ўсе харчовыя рэцэптуры, уключаючы пералік і нормы ўнясення харчовых дадаткаў, праходзяць абавязковую экспертызу і ўзгадненне ў Міністэрстве аховы здароўя. Акрамя таго, харчовыя дадаткі там жа праходзяць гігіенічную рэгістрацыю, і іх выкарыстанне магчыма толькі ў адпаведнасці з атрыманым дазволам.
У нас, напрыклад, забаронена выкарыстанне харчовых інгрэдыентаў з функцыямі гідракалоідаў, эмульгатараў, стабілізатараў і загушчальнікаў. У вышэйшых гатунках вараных каўбас не дапускаецца выкарыстанне бялковых прэпаратаў жывёльнага і расліннага паходжання. А ў гатунках каўбас “экстра” выкарыстоўваюцца толькі традыцыйныя харчовыя дадаткі і выключна мяса.
Больш за 80 беларускіх арганізацый мясной і малочнай прамысловасці маюць сертыфікат Міжнароднай сістэмы аналізу рызыкі і крытычных кантрольных кропак (HАССР). Гэтая сістэма забяспечвае кантроль на ўсіх этапах вытворчасці, захоўвання і рэалізацыі прадукцыі, дзе могуць узнікнуць небяспечныя сітуацыі. У 12 арганізацыях укаранёна сістэма менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў ІСО 22000, якая забяспечвае кантроль бяспекі па ўсім тэхналагічным ланцужку “ад фермы да спажыўца”. На амаль 90 заводах укаранёна сістэма кіравання якасцю ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнароднага стандарту ІСО 9001, што сведчыць пра высокі статус прадпрыемства.
— Як у нас сёння ідуць справы з экспартам сельгаспрадукцыі?

— Экспарт прадукцыі АПК складае амаль 10% ад усяго экспарту тавараў з Беларусі. Мы можам і больш, і да гэтага рухаемся. Сёлета за 8 месяцаў мы прадалі прадукцыі ў валютным вымярэнні амаль на 14% больш, чым летась.
Асноўныя нашы экспартныя тавары — мяса-малочныя прадукты, мясныя і рыбныя кансервы, каўбасы, казеін, скуры буйной рагатай жывёлы. Мы таксама шмат прадаём цукру, садавіны і гародніны, ягад, мукі, хлеба, кандытарскіх вырабаў і льновалакна.
Асноўны наш знешні рынак — Расійская Федэрацыя. Туды мы экспартуем больш за 80% тавараў АПК, прычым экспарт Беларусі складае толькі 10% імпарту Расіі сельскагаспадарчых тавараў і харчавання, што адлюстроўвае перспектыўнасць далейшага прасоўвання на гэты рынак.
Па некаторых пазіцыях вага Беларусі ў расійскім імпарце значна больш за 10%, што можна звязаць са спецыялізацыяй нашай краіны. Так, у расійскім імпарце вага беларускай ялавічыны — каля 14%, мяса птушкі — 20%, сухога малака — звыш 70%, масла сметанковага — звыш 60%, сыроў і тварагу — больш за 30%.
Увогуле, сёлета мы чакаем экспарт сельскагаспадарчых тавараў і харчавання ў памеры $4,8 — 5 млрд, а да 2015 года — не менш за $7 млрд.
Пры гэтым мы разлічваем павялічыць экспарт не толькі ў краіны АЭП, але і ў краіны далёкага замежжа. Ужо сёння 50 краін свету імпартуюць беларускую сельскагаспадарчую прадукцыю і харчаванне.
Выдатным прыкладам узаемавыгаднага супрацоўніцтва з’яўляюцца пастаўкі сухога малака ў Венесуэлу: за 3 гады — амаль 26,5 тысячы тон. Да канца гэтага года плануем адправіць у Венесуэлу больш за 10 тыс. тон нашай прадукцыі, зараз рэалізуецца кантракт на пастаўку туды сметанковага масла.
Сёлета чатыры нашы прадпрыемствы (“Савушкін прадукт”, “Верхнядзвінскі масласырзавод”, “Бярозаўскі сыраробны камбінат” і “Санта-Брэмар”) атрымалі дазвол Генеральнага дырэктара па ахове здароўя і абароне правоў спажыўцоў Еўрапейскай камісіі (DG SАNСО) на продаж у Еўрасаюз сваёй прадукцыі.
Права на пастаўку прадукцыі ў ЕС з’яўляецца прэстыжным ва ўсіх краінах свету, бо менавіта еўрапейскае заканадаўства ў гэтай сферы з’яўляецца найбольш патрабавальным і жорсткім.
— Аграгарадкі, “прэзідэнцкія” домікі, мадэрнізацыя малочнатаварных фермаў… — што з усяго гэтага найлепш атрымалася?

— Усе названыя кірункі можна лічыць паспяховымі. З’яўленне амаль паўтары тысячы аграгарадкоў, дзе акумуліравана вытворчасць і створана гарадская інфраструктура, вывела аграпрамысловы комплекс краіны на новы ўзровень. Пра знешнія прыкметы гэтага мы ўжо згадвалі.
Маштабная праграма па будаўніцтве жылля на сяле забяспечыла прыток туды маладых спецыялістаў. За 2005 —2010 гады ў сельскай мясцовасці было пабудавана за кошт бюджэту і льготных крэдытаў больш за 44,5 тысячы дамоў і кватэр, і рэалізацыя жыллёвай праграмы працягваецца.
Сёння мы робім стаўку на развіццё малочнай жывёлагадоўлі, таму абнаўляем вытворчыя магутнасці, канцэнтруем пагалоўе дойнага статка на буйных малочнатаварных фермах з колькасцю ў 800 і больш кароў. За 5 гадоў у Беларусі рэканструявана каля 1,5 тысячы і пабудавана 235 малочнатаварных фермаў — гэта траціна ад усіх нашых фермаў, дзе абслугоўваецца больш за палову дойнага статка.
Канцэнтрацыя кароў на сучасных фермах, дзе большую частку працы выконваюць робаты, дазваляе палепшыць якасць малака і павялічыць яго колькасць. Сёння ў нас каля 700 такіх фермаў. Гадавая вытворчасць малака за 2005—2010 гады ўзрасла амаль у 1,5 раза, сярэдні ўдой — амаль на 1 тыс. кг.
Да 2015 года мы пабудуем яшчэ больш за 700 новых і рэканструюем каля 2 тысяч малочнатаварных фермаў, яшчэ каля 3 тысяч памяшканняў пабудуем і мадэрнізуем для ўтрымання маладняку. Гэта павінна забяспечыць гадавую вытворчасць малака да 10 млн тон (зараз — 5,7 млн тон).
— Які сёння ўнёсак фермерскіх гаспадарак у эканоміку краіны? Ці робіць дзяржава стаўку на гэту форму гаспадарання?

— Фермерскія гаспадаркі ў нас маюць роўныя правы з іншымі суб’ектамі гаспадарання і з’яўляюцца адной з альтэрнатыў аграрнага прадпрымальніцтва на сяле, аднак не складаюць альтэрнатыву буйным вытворцам. Сёння ў Беларусі больш за 2300 фермерскіх гаспадарак, за якімі замацавана звыш 140 га зямлі. Удзельная вага іх у агульным аб’ёме вытворчасці сельгаспрадукцыі невялікая — 1,3%. Праўда, па гародніне гэты паказчык — амаль 13%.
Шэраг фермерскіх гаспадарак удзельнічаюць у Дзяржаўнай комплекснай праграме развіцця бульбаводства, гароднінаводства і пладаводства на 2011—2015 гады і ў падобнай праграме па племянной справе ў жывёлагадоўлі. Разам з тым, сельская гаспадарка ў нашай краіне грунтуецца на буйных арганізацыях, што дазваляе эканоміць сродкі, канцэнтраваць вытворчасць і ўрэшце забяспечваць максімальны працэнт дабаўленай вартасці.
— Якое будучае чакае беларускую вёску?

— Паколькі сусветны попыт на прадукты харчавання будзе расці, мы плануем далейшы рост айчыннай сельскагаспадарчай вытворчасці, у першую чаргу, за кошт інтэнсіфікацыі. А калі ўнутраны харчовы рынак забяспечаны, развіццё АПК будзе мець экспартную накіраванасць. Зыходзячы з гэтага, астатнія дэталі заўтрашняга дня беларускай вёскі можна дамаляваць самастойна. Скажу інакш: за нашай вёскай будучыня не толькі Беларусі, але і свету.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Как заработок влияет на скорость старения

3 мая 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Всебелорусский диктант “Я расскажу о Победе” пройдет сегодня в школах и ссузах

3 мая 2024
СПОРТ

Соболенко пробилась в финал турнира WTA-1000 в Мадриде

3 мая 2024
Вопрос эксперту

Если не устраивает качество пошива?

2 мая 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

График выезда передвижного фельдшерско-акушерского пункта на май

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В агрогородке Смолица прошёл концерт в рамках Международной социально-творческой программы «В будущее — с надеждой»

2 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Существенное похолодание ожидается на следующей неделе в Могилевской области

2 мая 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В вузах Беларуси начинают утверждать планы целевого приема

2 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Нарколог назвал самый безопасный для печени крепкий напиток

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине завершилась республиканская акция «За безопасность вместе!»

2 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

2 мая 2024
КУЛЬТУРА

Программа праздничных мероприятий 1 мая в Быхове

29 апреля 2024