І НА ШЧАСЦЕ ПАДКОВА

Упершыню на малай радзіме слыннага беларускага паэта, лаўрэата дзвюх літаратурных прэмій — імя Ленінскага камсамола Беларусі і імя народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова — Алеся Пісьмянкова, які нарадзіўся ў вёсцы Бялынкавічы на Касцюкоўшчыне, прайшло рэгіянальнае свята паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”. На яго сабраліся паэты, барды не толькі з свайго, а і Краснапольскага, Клімавіцкага, Чэрыкаўскага, Слаўгарадскага, Горацкага, Быхаўскага раёнаў. Аляксандр Бардоўскі прыехаў з Гомеля, Сняжана Холадава — з Санкт-Пецярбурга.

Свята адкрыў старшыня Касцюковіцкага райвыканкама Міхась Барысаў, які зазначыў, што Касцюковіцкая зямля багатая літаратурнымі талентамі. Яе ўславілі ў сваіх творах Аркадзь Куляшоў і Іван Чыгрынаў, Васіль Хомчанка і Іван Ісачанка, Аляксей Русецкі і Майсей Сяднёў, Леанід Левановіч і Сямён Пацёмкін, Алесь Пісьмянкоў і Міхась Губернатараў, іншыя творцы. Многіх ужо няма сярод нас, у тым ліку рана пайшоўшага з жыцця Алеся, ды іхнія творчыя набыткі прымнажаюць сёння Леў Белянінаў, Ларыса Вырко, Мікола Мельнікаў, Алесь Бардоўскі, Мікола Леўчанка, Віктар Патапенка, Наталля Азаранка, Сняжана Холадава, Святлана Маісеенка, іншыя паэты і празаікі розных узростаў.

Міхася Барысава дапоўніў начальнік аддзела культуры райвыканкама Мікалай Тыманюк, звярнуўшы ўвагу ўдзельнікаў мерапрыемства на тое, што яно знойдзе цяпер пастаянную прапіску ў літаратурным Прыбяседскім краі. Апетая Куляшовым, Пісьмянковым рака Бесядзь цячэ побач, на яе крутым беразе мы зараз і знаходзімся.

На імправізаванай сцэне ўраджэнец Бялынкавічаў, сябра Пісьмянкова Алесь Бардоўскі (на здымку). Ён чытае вершы, прысвечаныя памяці цёзкі, родным краявідам, сваім былым аднавяскоўцам.

Свае вершы чытаюць таксама аўтар гэтага допісу з Быхава, Іван Уласенка з Горак, Мікола Глуздоў з Клімавічаў, Фелікс Шкірманкоў са Слаўгарада, Леў Белянінаў і Наталля Азаранка з Касцюковічаў — усе, хто прыехаў сюды выказаць свае светлыя пачуцці, успаміны, асаблівую павагу да Пісьмянкова, любоў да роднай Беларусі ў паэтычных радках. І якраз у гэты час над нашымі галовамі пачалі кружляць у суцэльнай сіняве нябёсаў два белыя буслы. Яны кружлялі вольна, шырока махаючы крыламі, а мы раз-пораз гледзячы на іх, успаміналі пісьмянкоўскія радкі:

“Я прыеду, я вярнуся,

Я прыйду да плыткай рэчкі,

Дзе самотны белы бусел

Думу думае аб вечным”.

Але і гэта яшчэ не ўсё. Праз пэўны час у абсалютна чыстым, сонечным небе нечакана з’явілася правільнай формы падкова з лёгкіх аблокаў (на здымку), якая потым трансфарміравалася ў літару “а”. Містыка нейкая! Многія пачалі фатаграфаваць гэткі цуд, а нехта нават заўважыў, што ёсць у Пісьмянкова верш, у якім ён прызнаецца, што “кінуў бы ў неба падкову, каб людзі шчасліва жылі…” Свята працягваецца конкурсам аўтарскай песні “Песняры зямлі беларускай”, канцэртам майстроў мастацтваў Касцюкоўшчыны “Ляці, мая песня, над Бесяддзю роднай”. І я шкадую, што сюды ніхто не прыехаў са сталічных сяброў вядомага паэта, з кіраўніцтва Магілёўскай абласной арганізацыі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Дарэчы, дырэктар Касцюковіцкай цэнтральнай бібліятэкі імя Івана Чыгрынава Ала Мартыненка са шкадаваннем заўважыла, што запрашэнні дасылала многім, у тым ліку старшыні абласной пісьменніцкай арганізацыі Уладзіміру Дуктаву, але… І зрабіла выснову: “Ні на адно раней праводзімае вялікае мерапрыемства памяці Алеся Пісьмянкова з Магілёва не прыехалі”.

На пачатку цяперашняга свята паэзіі і аўтарскай песні ягоны вядучы зачытаў віншаванне Уладзіміра Дуктава, якое ён абавязаны быў зрабіць сам, альбо ягоны намеснік, ды гэта зусім не тое, чаго чакалі сотні аматараў творчасці Пісьмянкова на ягоным лузе, асабліва творцы. А шкада, вельмі шкада. Знакаміты на ўсю Беларусь паэт такіх адносінаў да сябе не заслужыў. Ён — у памяці сваіх удзячных землякоў, свайго народа. Таму я аднойчы і напісаў шчырыя, хвалюючыя радкі:

“…Не сустрэнешся больш з землякамі

На парозе ні вёснаў, ні зім.

Ты, Алесь, па-ранейшаму з намі,

І заўсёды ў сэрцы маім”.

Мікола ЛЕЎЧАНКА, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Ад аўтара: здымкі зроблены фотакарэспандэнтам рэдакцыі газеты “Голас Касцюкоўшчыны” Людмілай Смаляковай.

Последние новости

Вопрос эксперту

Если не устраивает качество пошива?

2 мая 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

График выезда передвижного фельдшерско-акушерского пункта на май

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В агрогородке Смолица прошёл концерт в рамках Международной социально-творческой программы «В будущее — с надеждой»

2 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Существенное похолодание ожидается на следующей неделе в Могилевской области

2 мая 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В вузах Беларуси начинают утверждать планы целевого приема

2 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Нарколог назвал самый безопасный для печени крепкий напиток

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине завершилась республиканская акция «За безопасность вместе!»

2 мая 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Быхов – здоровый город

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Вступил в силу Закон «Об охране окружающей среды» в новой редакции

2 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024