У аграгарадку Глухі

У аграгарадку Глухі

Старэюць не толькі людзі, старэюць вёскі. Нават такія вялікія, як Глухі, дзе нарадзіўся славуты Маршал авіяцыі, Герой Савецкага Саюза Сцяпан Красоўскі і стаўшая некалькі гадоў таму аграгарадком. Статус атрымала гучны, а вось адпаведнага яму сацыяльна-эканамічнага развіцця – не.

Зараз сацыяльную інфраструктуру гэтага яшчэ буйнага населеннага пункта складаюць сярэдняя школа, у якой вучацца 52 вучні і ёсць 11 выхаванцаў дзіцячага садка, сельскі дом культуры з бібліятэкаю, урачэбная амбулаторыя, магазіны харчовых і прамысловых тавараў, буфет, комплексны прыёмны пункт. Вось, бадай, і ўсё. Ды і гэтыя структурныя падраздзяленні не маюць асаблівай перспектывы, у першую чаргу школа, бо Глухі яшчэ не так даўно былі цэнтральнаю сядзібаю. Спачатку саўгаса, а затым калгаса і СВК,цэнтрам аднайменнага сельсавета, якіх потым не стала. Не стала таксама ранейшага комплекснага прыёмнага пункта, у якім працавалі некалькі чалавек разам з загадчыцаю. Там стаялі швейныя машыны, аверлокі і шылі на іх па заказах такую верхнюю вопратку, што даводзілася людзям запісвацца ў чаргу, паколькі заказчыкі прыязджалі з Быхава і нават з Магілёва.

IMG_2165

Сённяшні КПП у іншым месцы. Ён пад адным дахам з буфетам і магазінам прамысловых тавараў, прадавец якога працуе па скарочанаму графіку, асартымент бедны, а калі гаворка зайшла аб заробку, яна толькі горка ўсміхнулася!

План тавараабароту выконвае толькі прадуктовы магазін, бо есці хочацца ўсім, а мы – як давядзецца, – проста сказала маладая работніца прылаўка. Большасць працаздольных вяскоўцаў заняты на птушкафабрыцы ў Мяжысетках, а не ў сваім бедным СВК “Быхаўскі”. Там ім лепей, заробкі лепшыя, можа там і купляюць што ім трэба.

Далей размова не клеілася, ды і да 15.00 заставалася ўсяго некалькі хвілін, па заканчэнні якіх працоўны дзень заканчваўся.

У 14 гадзін закончыўся працоўны дзень у комплексным прыёмным пункце, дзе прыёмшчыцаю робіць Людміла Тарасевіч, дарэчы, маці гэтай прадаўшчыцы, але з Людмілай Уладзіміраўнай паспеў перамовіцца дагэтуль, бо яна чакала па папярэдняй дамоўленасці і не пайшла дадому.

Тарасевіч раней рабіла кантралёрам-касірам мясцовага філіяла Быхаўскага аддзялення “Беларусбанк”. Можа назва крыху і не такая, але справа не ў гэтым, а ў тым, што работа ёй падабалася, заробак таксама, але і тут напаткала няўдача. Зачынілі філіял, давялося шукаць новае месца работы. Так прыйшла ў сістэму бытавога абслугоўвання насельніцтва і працуе ў ёй ужо 6 год. Пасля таго, як на заслужаны адпачынак пайшла тагачасная загадчыца мясцовай бытоўкі Ніна Іванаўна Буглак, пра якую вельмі цёпла адгукнулася.

– Сённяшні і ранейшы КПП параўноўваць ні ў якім разе нельга, – сказала прыёмшчыца, – пры чым ва ўсіх адносінах. – Па-першае, працую адна, па-другое, толькі прымаю заказы ды прадаю тое, што выраблена на галаўным прадпрыемстве ў Быхаве. Але даведзены план тавараабароту выконваю. Ён у сярэднім не перавышае 6500 тысяч рублёў. Гэтыя грошы здаю заўсёды. Асабліва добра атрымліваецца, калі пачынаюць ужо бліжэй да лета працаваць базы адпачынку Магілёўскіх прадпрыемстваў у Чачэвічах, на беразе Чыгірынскага вадасховішча. З чатырма такімі базамі заключаны дамовы на іх абслугоўванне, таму і ў выйгрышы.

Зараз жа Тарасевіч прымае ў насельніцтва з наступным рамонтам у Доме быту райцэнтра абутак, усялякае адзенне, уключаючы замену замкоў – “маланак”, складана-бытавую тэхніку, бялізну для мыцця і хімчысткі, а двойчы ў месяц прыязджае цырульнік. Калі ж узнікне патрэба, можна часцей. Такая магчымасць ёсць.
Звычайна ў дзень тут бываюць чалавек 10 – 15 наведвальнікаў, а калі прыязджае цырульнік, то іх прыходзіць удвая болей. Тады людзі не толькі робяць прычоскі, а і нешта купляюць.

Цяперака тут можна набыць камплекты пасцельныя палутарныя па 327 тысяч рублёў за адзін, уцепленыя камуфляжныя курткі па 365 тысяч і штаны да іх па 114 і 125 тысяч рублёў, жаночыя курткі з непрамакаемай тканіны па 336 тысяч, а таксама дзіцячыя курткі, спартыўныя штаны, розныя рушнікі, посуд, вырабы з лазы. Аказваюцца і рытуальныя паслугі.

Працоўны дзень КПП, вядома, скарочаны і складае 5 гадзін, з 9.00 да 14.00, а выхадныя дні – нядзеля, панядзелак. Заробак таксама невялікі, крыху болей мільёна рублёў у месяц, але жанчына задаволена і гэтым, бо галоўнае – ёсць пастаяннае месца работы. У жыцці ж усё змяняецца. Дай толькі бог, каб у лепшы бок і каб было добрае здароўе. Тады вяскоўцу можна мець і добры дадатковы заробак ад таго, што вырасце на агародзе і ў хлеве.

Мікола Коласаў.

Последние новости

Вопрос эксперту

Если не устраивает качество пошива?

2 мая 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

График выезда передвижного фельдшерско-акушерского пункта на май

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В агрогородке Смолица прошёл концерт в рамках Международной социально-творческой программы «В будущее — с надеждой»

2 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Существенное похолодание ожидается на следующей неделе в Могилевской области

2 мая 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В вузах Беларуси начинают утверждать планы целевого приема

2 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Нарколог назвал самый безопасный для печени крепкий напиток

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине завершилась республиканская акция «За безопасность вместе!»

2 мая 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Быхов – здоровый город

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Вступил в силу Закон «Об охране окружающей среды» в новой редакции

2 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024