Як узнікаў Быхаў

Як узнікаў Быхаў

Уладары

Першая згадка населенага пункта з назвай Быхаў змяшчаецца ў “Спісе гарадоў дальніх і бліжніх”, які напісаны паміж 1375 і 1381 гадамі. Гэта гістарычная крыніца дэманструе Быхаў умацаваным паселішчам з ліку Кіеўскіх гарадоў.,

Тэрмінам “горад” ці “град” у XIV ст. называлі ўмацаваныя аб’екты, якія мелі розныя штучныя ўмацаванні, нават цэлыя абарончыя сістэмы (сцены, агароджы, валы і інш.). Акрамя таго, пад “градам” разумелі і феадальны двор – цэнтр феадальнай вотчыны, накшталт заходнееўрапейскіх замкаў.

Быхаў, разам з Рагачовам і Магілёвам, уваходзіў у склад Друцкага княства. Напрыканцы XIV ст. Быхаў мог належаць князям Талочкавічам-Буйніцкім, ад якіх перайшоў да Кіева-Пячэрскага манастыра і князёў Крошынскіх. Першым уладаром згаданых тэрыторый можна лічыць кіеўскага князя Скіргайлу Альгердавіча. У канцы XIV – сярэдзіне XV стст. Быхаў належаў князю Дзмітрыю Сямёнавічу Зубравіцкаму з роду князёў Друцкіх, які 31 мая 1393 г. адпісаў сваёй жонцы Зоф’і ўсю сваю маёмасць, у тым ліку “двор Быхов” (гэта першая дакладна датаваная згадка аб горадзе). У XIV – XV стст. Быхаў з’яўляўся ўмацаванай сядзібай пры невялікім паселішчы. Дачка Дзмітрыя Сямёнавіча Зубравіцкага Марына Гальшанская-Трабская ў 1496 г. падарыла Быхаў свайму ўнуку Альбрэхту Гаштольду. Пасля смерці ягонага сына Станіслава Быхаў, як “вымарачнае” паселішча, адыйшоў ва ўласнасць Вялікага князя. Ім Быхаў разам з воласцю былі падзелены паміж некалькімі ўладальнікамі, сярод якіх быў Іван Хадкевіч. Ён жа перадаў маёнтак сыну Аляксандру.

“Вымарачным” называлі паселішчы, у якіх не засталося ўладальнікаў.

“Двор” як сядзіба ўяўляў сабой комплекс пабудоў, утвараўшых замкнёную гаспадарча-вайсковую адзінку. Яна складалася з ўмацаванага дома-церама, дазорнай, ці абарончай вежы, некалькіх гаспадарчых пабудоў і жылля прыслугі. Усе пастройкі ставіліся вянком (замкнёная сістэма) і абносіліся альбо драўлянай сцяной, альбо вастраколам, маглі забяспечвацца валам і рвом з анпольнага боку.

Праз разнастайныя фінансава-арэндныя дамовы род Хадкевічаў стаў паўнавартасна валодаць Быхавам і прылеглымі да яго землямі. Рознымі часткамі горада адначасова валодалі разнастайныя прадстаўнікі гэтага буйнога магнацкага роду. З 1601 г. уся Быхаўская латыфундыя, разам з яе гаспадарчым цэнтрам, апынулася ў руках Яна Караля Хадкевіча. А пасля, згодна шлюбных дамоў, адыйшла да Яна Станіслава Сапегі. Магутны магнацкі род Сапегаў валодаў Быхавам да 1831 г.

Латыфундыя – зямельнае ўладанне, якое кампактна размешчана і належаць аднаму гаспадару.

Станаўленне горада

У 1530-х гадах быхаўчане атрымалі права на знешні гандаль – гэта юрыдычнае замацаванне Быхава як “месца” (горада). Тэрмін “месца” вядомы з XIII ст. і азначае паселішча гарадскога тыпу, адрознае ад замка. Кожны горад меў у сваім складзе замак, вакол якога разрасталася месца з рамеснікамі і гандлярамі. Калі яго абносілі ўмацаваннямі, то месца ўжо пераўтваралася ў “вакольны горад”. Другасныя кварталы, якія не былі ахоплены гарадскімі ўмацаваннямі, або аддзелены ад іх прыроднымі перашкодамі, называліся прадмесцямі. Невялікія гарадкі з замкам і без навакольных умацаванняў зваліся “мястэчкі”. Гэтая катэгорыя паселішчаў мела дзве асаблівасці: значная роля гандлю і дамінаванне ролі сельскай гаспадаркі над рамяством. Так, мястэчкі вялі гандаль на невялікай адлегласці, тады як гарады распаўсюджвалі сваю прадукцыю і тавары ў замежжа.

У часы сярэднявечча замак адыгрываў абаронча-адміністрацыйную ролю, горад (месца) – рамесна-гандлёва-адміністрацыйную, а мястэчка – сельскагаспадарча-гандлёва-адміністрацыйную.

У 1540-х гадах Станіслаў Гаштольд і Аляксандр Хадкевіч мелі сваіх асобных ураднікаў у Быхаве. Зыходзячы з гэтага, у Быхаве магло існаваць і два асобных “двары”, а значыць, і два замкі. У 1560 г. ад Вялікага князя Рыгорам Хадкевічам быў атрыманы прывілей на будаўніцтва горада і замка.

Верагодна, умацаванні былі сабраны з гарызантальна пакладзеных бярвённяў 18-23 см у дыяметры, умацаваных кароткімі папярочнымі сценкамі на адлегласці да 5 м адна ад адной. Вонкавы бок сцяны мог быць абмазаны глінай, каб прадухіліць падпал. Каля асновы вала з унутранага боку паселішча была збудавана загародка з дошак, каб прадухіліць апаўзанне грунту і павялічыць жылую плошчу паселішча.

З часоў Старажытнай Русі гарады разрасталіся веерна, ці радыяльна ад крэпасці (“дзядзінца”). Такую ролю ў Быхаве адыгрываў “двор” князя Дзмітрыя Сямёнавіча Зубравіцкага. Але ў XVI ст. такая гарадская планіроўка была ўжо нязручнай. Таму ў 1560-1570 гг. Ян Хадкевіч заклаў новы горад з рэгулярнай планіроўкай і гандлёвай плошчай, і разам з бацькам Геранімам Хадкевічам распачаў будаўніцтва новага драўляна-землянога замка. Але з развіццём артылерыі такія ўмацаванні ўжо хутка перасталі адпавядаць рэаліям баявых дзеянняў канца XVI ст., патрабаваліся кардынальныя змены.

У 1590 г. замак моцна пацярпеў ад нападу атрада «нізавых казакоў» данскога гетмана Мацюшы Федаровіча, якія «наехавші гвалтовне…, шкоды немалые… почінілі». У варотах брамы і ў драўляных сценах засталося «куль і стрел немало». Зімой 1595 г., пасля разгрому Магілёва, праз Быхаў на Рэчыцу праходзіў атрад Севярына Налівайкі. Гэтыя падзеі прывялі да перабудовы замка. У 1611 г., каб умацаваць горад, Ян Караль Хадкевіч пачаў узводзіць бастыённыя ўмацаванні. Вядома, што Ян Станіслаў Сапега (зяць Яна Караля Хадкевіча) дабудоўваў каменную рэзідэнцыю.

Дакладнай даты перабудовы драўляна-землянога замка ў каменны мы не маем, між тым у 1611 г. Ян Караль меў у Быхаве “сталовую ізбу” (вялікі пакой для прыёма і размяшчэння гасцей), а ў 1617 г. – кухню. Гэта кажа пра актыўнае выкарыстанне рэзідэнцыі, і пра тое, што ў гэты час яна ўжо паўнавартасна функцыянавала.

Будаўнічыя работы на замку вяліся і ў 1630-я гады. Так, у 1637 г. для замка ў вялікай колькасці вырабляліся замкі, завесы і праводзіліся іншыя слесарскія работы.

Кожная наступная вайна, якая праходзіла праз быхаўскія землі, пакідала свае адбіткі як на архітэктуры самога горада, так і на канструкцыі замка.

Раман ГАЛЫНСКІ,
гісторык, археолаг, магістр гістарычных навук.

Фото: 

  1. Двор – так мог выглядаць Быхаў у XIV ст.
  2. Крэпасць “Красная” 1560 г. – так мог выглядаць Быхаў у XVI ст.

 

Последние новости

ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел VII районный конкурс исполнителей молодежной патриотической и авторской песни

30 апреля 2024
СПОРТ

Арина Соболенко – в четвертьфинале турнира WTA в Мадриде

30 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

В Китае представили робота-домохозяина. ВИДЕО

30 апреля 2024
В МИРЕ

Германия передала новый пакет военной помощи Украине, включающий БМП Marder и снаряды для Leopard 2

30 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко об изменениях в работе ИП: это не значит, что мы всех загоним в стойло, но должен быть порядок

30 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Почему кофе бодрит не всех: как напиток может влиять на самочувствие человека

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат назвал сферы, в которых трудится больше всего белорусов

30 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Яровые культуры в Беларуси посеяли на более чем 46% площадей

30 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко в Костюковичах продемонстрировали новую автолавку Белкоопсоюза

30 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024