У Быхаўскім раёне працягваецца акцыя “Героям лепшая ўзнагарода, што ў кнігах памяць пра іх ёсць”

 

Распачатая ў лютым раённая акцыя “Героям лепшая ўзнагарода, што ў кнігах памяць пра іх ёсць” працягваецца.

21 сакавіка цэнтральная раённая бібліятэка імя Барыса Стральцова разам з пісьменнікам Міколам Леўчанкам у рамках акцыі правялі ў Смаліцкай сярэдняй школе для старшакласнікаў літаратурна-патрыятычную гадзіну “Пра подзвіг, пра доблесць і славу” па творчасці ваеннай тэматыкі названага земляка.

Вядучая мерапрыемства Аксана Дрозд коратка пазнаёміла хлопцаў і дзяўчат з біяграфіяй творцы, яго кнігамі “Уроки мужества”, “Непраходзячы боль”, “Крылатая гвардия”, “Созвездие героев” і “Герои освобождения”, якая пабачыла свет напрыканцы 2018 года і прысвечана 75-годдзю вызвалення Быхаўшчыны і ўсёй Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А затым слова меў сам Мікола Уладзіміравіч. Ён расказаў аб сваёй працы над кнігамі, хто яму ў гэтым дапамагаў і якія цяжкасці давялося пераадольваць.

З пяці пералічаных кніг, па словах самога аўтара, асабліва цяжка давалася кніга “Непраходзячы боль” пра малалетніх вязняў фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў. Чаму? Таму што яны, распавядаючы пра жудаснае жыццё і пакуты ў няволі, прыводзілі такія факты здзекаў, што горка плакалі ад успамінаў. Часам каціліся слёзы і таго чалавека, з якім яны размаўлялі. Па гэтай прычыне ў пісьменніка нават узнікалі думкі не сустракацца болей з былымі малалетнімі вязнямі, каб не вярэдзіць іхнюю памяць страшнымі ўспамінамі, не перажываць самому. Але ён разумеў, што, калі не напіша гэту кнігу зараз, то пазней гэтага ўжо не зробіць ніхто. Па той простай прычыне, што ахвяры фашызму адыходзяць у лепшы свет дачасна і таму не змогуць нікому расказаць аб перажытых у фашысцкай няволі пакутах. Таму і давёў да лагічнага завяршэння распачатую добрую і вельмі карысную справу.

Давялося вельмі напружана працаваць і над “Крылатой гвардией”, якую пісаў на працягу года, да 70-й гадавіны славутай 57-й Чырванасцяжнай марской ракетаноснай дывізіі. Толькі дзякуючы дзейснай дапамозе тагачасных старшыні Быхаўскага райвыканкама Мікалая Кароціна і яго намесніка Вадзіма Рагавога, раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” і яго лідараў — палкоўніка марской авіяцыі, кавалера ордэна Чырвонай Зоркі Аляксандра Баранава і падпалкоўніка марской авіяцыі Віктара Прышчэпы, а таксама журналіста Марыны Кандраценка, дырэктара раённага гісторыка-краязнаўчага музея Сяргея Жыжыяна, некаторых іншых актыўных афіцэраў і прапаршчыкаў авіядывізіі задуманае ўнікальнае выданне з рэдкімі фотаздымкамі было своечасова напісана і дастаўлена ў Быхаў перад самай урачыстасцю святкавання юбілейнай даты.

Пра новую кнігу “Герои освобождения” гамонка вялася таксама, тым болей, што завяршаецца яна аповядам “Неизвестный герой” пра акружэнца-снайпера, які напачатку Вялікай Айчыннай вайны не скарыўся гітлераўцам, а пачаў у адзіночку знішчаць фашыстаў, што рухаліся са Смаліцы на Дабужу і далей. Ён адстрэльваў ворагаў да таго часу, пакуль нямецкае камандаванне не выклікала з фронту свайго снайпера, і той змог перамагчы нашага. Але, паводле ўспамінаў мясцовага жыхара Івана Шынялёва, калі б так самааддана змагаліся з ненавісным ворагам усе байцы і камандзіры Чырвонай Арміі, ён не дайшоў бы да Масквы.

Цяпер прыкладна на тым месцы, дзе загінуў герой, ёсць памятны знак з адпаведным надпісам, які паклапаціліся ўстанавіць былы старшыня Смаліцкага сельвыканкама Анатоль Панцялееў і мясцовы майстар Лявон Шушлакоў.

Адказаў пісьменнік таксама на шэраг пытанняў, зададзеных вучнямі, якія тычыліся не толькі творчасці, а і выбару прафесіі, поглядаў на сучаснае жыццё.

Сяргей АНДРЭЕЎ.

Последние новости

КУЛЬТУРА

Программа праздничных мероприятий 1 мая в Быхове

29 апреля 2024
СПОРТ

В Быхове прошли соревнования, посвященные 38-й годовщине ликвидации последствий аварии на Чернобыльской АЭС

29 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Накануне Дня Победы бывшей узнице Екатерине Буян вручили материальную помощь

29 апреля 2024
СПОРТ

Соболенко вышла в 1/8 финала турнира WTA в Мадриде

29 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

В январе – марте 2024 г. в области увеличилось производство сельскохозяйственной продукции

29 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быховском физкультурно-оздоровительном центре прошел районный слет юных спасателей-пожарных

29 апреля 2024
КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет первый заместитель председателя Быховского райисполкома Артем КОРОЛЬ

26 апреля 2024