На Быхаўшчыне праводзіцца праграма “Клопат”
Арганізацыя летняга адпачынку і занятасці падлеткаў, прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў – задача №1 для супрацоўнікаў міліцыі. З гэтай мэтай на тэрыторыі раёна аж да кастрычніка праводзіцца міжведамасная праграма “Клопат”. Супрацоўнікі міліцыі адзначаюць, што асноўным правапарушэннем у падлеткавым асяроддзі застаецца распіццё спіртных напояў, і нагадваюць: распіццё піва ў грамадскіх месцах таксама пагражае штрафам да 8 базавых велічынь.