Дзень Пачатку, альбо Калі Скарына выдаў першую кнігу?

Дзень свята беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, пачатага Георгіем Скарынам (доктарам Францыскам) «У старомъ Мεстε Празъскомъ Лта По нарожεнию Г[о]с[по]да їс[уса] Хр[и]ста Сына Божи, Изъ прεчисты Дεвици матεри божи Мари Тысεщъного Птъсотого И сεдъмаго на дεсεтъ М[ε]с[ε]ца Сεп]тεври дн Дεстого » або 23 верасня (10-га — па старым стылі).

1379972300811_1

Гэта была кніга «Святога Íава» аб пакутах і выратаванні легендарнага персанажа. Яна як гімн унутранаму пазнанню Бога і пахвала прамудрасці Божай была выбрана Скарынам з кананічнага шэрагу кніг Бібліі з-за глыбокага рэлігійна-філасофскага зместу, які сфарміраваўся яшчэ ў дабіблейскія патрыярхальныя часы. Пра гэта сведчыць той факт, што персанажы Íаў і яго сябры (на гравюры злева направа Софар-Софаръ Нааманитъскый, Вілдад-Валъдафъ Сухемъскый і Еліфаз-Елифасъ Θεманитъскый) карыстаюцца словамі «Бог» і «Усемагутны», у той час як аўтар запісанага ці то ў часы Майсея, ці то Саламона кананічнага тэксту, карыстаецца іменем «Яхве». Гаспод выпрабоўвае веру Íава, і «Дияволъ з допущεния Божия погубил всε имεниε εго • И чада εго » Сябры і жонка шматпакутнага Íава заклікаюць яго спраўдзіць прадказанні Сатаны, што ён служыць Богу выключна дзеля свайго дабрабыту і нарэшце пазбавіцца пакут (у сюжэце гравюры Д’ябал бічуе пакутніка). «Пахулі Бога і памры (Іаў 2, 9), — заклікае яна. — Ён прыбярэ цябе і скончацца твае мучэнні». Аднак змест кнігі не ў асэнсаванні іх праведнікам, а ў глыбокім даследаванні духоўнага развіцця чалавека на шляху Богапазнання — магістральнай тэмы Скарынавага асветніцтва: «Перацярпеўшы да канца — выратуецца».

На некаторых экзэмплярах гэтай і другіх ранніх кніг ёсць інтэрпаляцыі ад рукі аб удзеле ў іх выданні Багдана Вонкава: «А накладомъ Богдановымъ Онковымъ зъ Вилεнского мста», — і з некаторымі дабаўленнямі ў пазнейшай рэдакцыі, у тым ліку і на «Псалтыры»: «А то с стало накладомъ Богдана Онкова [сына] радци м[ε]ста Вилεнского».

Як цьмянае ўсведамленне часу з’яўлення яе ў корпусе «Пісанняў», так і дата выдання Скарынам яе перакладу, не асэнсоўваецца карэктна.

«Все врут календари» — сакраментальная фраза Фамусава з камедыі А.С.Грыбаедава «Гора ад розуму», прыдатная для нашай тэмы менавіта таму, што апісвае заблытанае становішча з датаваннем першадрукаў Скарыны́ акадэмічным досціпам, які лічыў і лічыць, што першым выдаваўся «Псалтыр» 6 жніўня 1517 года, а не «Íаў» 10 верасня 1517 года. Гісторыкі кан’юнктурна папраўляюць храналогію падзей дзеля таго, каб паказаць Скарынаву «прагрэсіўнасць» і заходнееўрапейскую арыентаванасць на навуку. Каляндар выхаду яго палеатыпаў трактуецца такім чынам, што кнігі, выдадзеныя з верасня ўключна па снежань кожнага года паводле вераснёвага стылю года (ад верасня да жніўня) памылкова ставяцца не паперадзе, а пасля астатніх, надрукаваных у тым жа годзе. Адбываецца гэта з-за таго, што яны штучна пераносяцца з вераснёвага ў студзеньскі стыль календара (ад студзеня па снежань). Так, кнігі верасня, замест таго, каб узначальваць ліст выданняў года, выпіхваюцца ў канец яго. І яшчэ адна асаблівасць: калі суаднесці дату 10 верасня 1517 вераснёвага стылю года з студзеньскім стылем календара, то яна будзе адпавядаць яшчэ не закончанаму 1516 году.

У энцыклапедычным артыкуле «Каляндар» значыцца: «Скарына выкарыстоўваў два календарныя стылі. У пражскіх выданнях ён ужываў студзеньскі стыль (год пачынаўся з 1 студзеня)…» Калі б гэта было так, то аўтар не папаў у халепу з датаваннем апошніх пражскіх выданняў, даказваючы, што Скарына́ ў 1519 годзе пасля кнігі «Суддзяў» (15 снежня 1519) не мог выдаць кнігі «Другі закон», «Плач Ераміі», якія чамусьці падаюцца за недатаваныя. (Даведка: кніга «Другі закон» надрукавана «По воплощении Слова Божия … Лтъ Тысеща Птьсотъ И Девтого на десеть (1519 г. — У.А.)», а кніга «Плач Ераміі» надрукавана «Лта Хр[и]ст[о]ва тысеща Пть сотъ и θі» (таксама 1519 г. — У.А.).) Далей «паслядоўны» аўтар робіць смехатворнае «адкрыццё», што яны і «большасць… недатаваных выданняў была надрукавана ў 1520 г.» а не ў вераснёвы год з 15.04.1519 да 31.12.1519. Рэдактары не пярэчаць лухце ў БелЭН, ЭГБ і БЭ (дзе палеатыпы выдаюцца за інкунабулы, адмысловы кніжны тэрмін «аргумент» за «калафон»).

У кан’юнктурным трактаванні факта выдання «Псалтыра» ў жніўні месяцы некаторыя даследчыкі імкнуцца прасачыць педагагічную мэтазгоднасць. Спрычынілася памылковае ўяўленне аб быццам бы пачатку «навучальнага года» з 1 верасня, а не так, як было, г.зн. 1 лістапада на дзень святых бяссрэбранікаў Касмы (Козьмы) і Даміяна (Демьяна) (Кузьмы і Дзям’яна), калі сапраўдны пачыналася навучанне ў царкоўных школах пасля цыкла сельскагаспадарчых работ. Інерцыя мыслення натхніла на ідэалагему аб тым, што паколькі «ўсходнеславянскія народы з даўніх часоў выкарыстоўвалі «Псалтыр» як кнігу для навучання грамаце» (а чаму не ўсе хрысціяне?), то і Скарына́ «падмітусіўся» перад вераснем, каб даць дзеткам гэтую кнігу акурат да пачатку навучальнага года.

Няправільна, дарэчы, інфармуецца, быццам Скарынаў пераклад «Псалтыра» змяшчае 150 псалмоў, што характэрна для Заходняга канона. У Скарыны́ ёсць у згодзе з Усходнім канонам 151 псалм, апошні з якіх — «псалмом… вън числа» перакладзены з грэчаскай мовы. Яго «Псалтыр» следаванная або «Псалтыр» з паследаваннем ёсць перш за ўсё богаслужэбная кніга, якую складаюць 151 псалом, і паздзеленая на дваццаць кафізмаў, з указаннем трапароў і малітваў, што чытаюцца пасля кафізмаў; у канцы могуць змяшчацца часаслоў і месяцаслоў.

Суаднясенне дат выхаду кніг Скарыны́ з календаром эпохі звязана з інфармацыяй аб невядомых зараз, але пэўна выдадзеных палеатыпах, што істотна мяняе ўсталяваныя погляды аб іх колькасці і чарговасці з’яўлення. Сістэма канкардансу ў выданнях, дзе ўпамінаюцца параўнанні з тэкстамі кніг, якія нам яшчэ не вядомы (напрыклад, евангеллі ад «Матεея», «Марко», «Луки», «Іоана», «Апокалїпсїсъ», малых прарокаў і некананічныя «Исусъ Сираховъ» і інш.), неяк жа сведчыць, што яны былі падрыхтаваны і выдадзены, бо інакш навошта было б спасылацца на іх у канкардансах «Бівлии Рускай», задуманай як адзіны звод.

Замест энцыклапедычнай распрацоўкі храналагічнай тэматыкі, прынцыповай для разумення той альбо іншай з’явы, прыклады артыкулаў з Энцыклапедыі гісторыі Беларусі (ЭГБ) прыблізныя. Так, няма артыкулаў «Індыкт», «Індыктыён», «Календар», «Летазлічэнне», «Пасхалія», «Хронас», «Хроніка». Замест іх падаюцца артыкулы «Календары́», «Хро́нікі» ці «Хро́ніка ВКЛ» або нават «Хро́ніка ўсяго́ све́ту» з інфармацыяй не аб навуцы асэнсавання і вылічэння часу, а аб жанры выданняў, і пішуцца не прафесійнымі гісторыкамі, а філолагамі. Ці атрымае чытач уяўленне аб гэтых катэгорыях храналогіі, падкрэслім, прынцыповых для ЭГБ? Наша алюзія прызвана паказаць, што і ў скарыназнаўстве спрэс падобная палеатыўнасць і недакладнасць.

Правільнае разуменне праблемы календара, якога прытрымліваўся Скарына́, выясняе не толькі пытанне аб пачатку і чарзе яго выданняў. Прымаючы вераснёвы стыль за праяўленне «славяна-праваслаўной адасобленасці», некаторыя вучоныя рупяцца «адмазаць» доктара навук ад такога рэлікту і таму дату першага выдання — кнігі Святога Іава 10 верасня 1517 г. па вераснёвым стылі ставяць пасля выдання «Псалтыра» 6 жніўня 1517 г.

Але ж тады і Канцылярыю Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, і парыжскую Сарбону трэба папракнуць у рэтраградстве, бо яны, як і палова Еўропы, пачыналі новы год, адлік 15-гадовага Індыкту, а таксама цыкл індыктаў у Індыктыёне — з верасня. А дарэчы, прывязка падзей да календара паводле «прагрэсіўнага прынцыпу» спрычынілася да таго, што факт нараджэння будучага Народнага паэта ў перыяд летняга сонцастаяння, якое яго дзяды Іван і Ануфрый святкавалі на Купалу ў чэрвені, перанеслі на 7 ліпеня…

Такім чынам, тым, хто жыве паводле студзеньскага стылю, а мы зараз так і жывём, трэба пачатак Скарынавага кнігадрукаваньня адзначаць 23 (10-га паводле ст.ст.) верасня, які пачынала «Книга си, С[вя]т[о]го Иова • С помощию бога въ троици единаго • Повлением Працею И Выкладомъ • Изъбранъного Мужа в лкаръскыхъ наукахъ Докътора Франъциска, Скоринина сына с Полоцъка».

Уладзімір АГІЕВІЧ, кандыдат філасофскіх навук

zviazda.by

Последние новости

НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Памятка для родителей: как защитить детей от киберпреступников?

6 мая 2024
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли почти на 94% площадей

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Минтруда рассказали, что делается в стране для усиления государственной заботы о ветеранах

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Профилактика опасных болезней животных

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Делегат VII Всебелорусского народного собрания Дарья Мыцык встретилась с коллективом центральной районной больницы

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

“Белпочта” выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси запретили продавать еще одно подсолнечное масло от российского производителя

6 мая 2024
Читать новость
В МИРЕ

В Бельгии хотят сделать 8 мая праздничным днем и отмечать в этот день победу над фашизмом

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Как узнать борщевик?

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Минприроды объявило смотр-конкурс на лучшее благоустройство водного объекта

6 мая 2024
Читать новость

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024
Стрелка вверх