Да 65-годдзя пісьменніка Васіля Ткачова

Да 65-годдзя пісьменніка Васіля Ткачова

Як выказаліся аднойчы  бібліятэкары, Васіля Ткачова можна аднесці да тых пісьменнікаў, у якіх толькі пералік створанага на літаратурнай ніве зойме больш старонак, чым у некаторых літаратараў усё, што выйшла з-пад пяра…

Жарты – жартамі, а сапраўды, Васіль Юр’евіч – майстар у многіх жанрах, напісаў раман, дзесяткі п’ес, аповесцей, апавяданняў, гумарэсак, шмат публіцыстычных твораў, кніг для дзяцей. А колькі ў гэтага пісьменніка розных узнагарод і ганаровых званняў, якія сведчаць аб прызнанні яго і дзяржавай, і шырокай грамадскасцю – шматлікімі чытачамі яго кніг і гледачамі спектакляў па яго п’есах!

Васіль Ткачоў – лаўрэат прэміі Саюза журналістаў і міжнароднай прэміі “Дружба” за лепшы публіцыстычны твор (нарыс “Сонцам хлеб на стале”); пераможца літаратурнага конкурсу часопіса “Вясёлка” на лепшае апавяданне; лаўрэат літаратурнай прэміі імя М. Доўнар-Запольскага і расійскай прэміі Баяна; лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя А.Капусціна; лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу імя І.Мележа. За кнігу “Снукер” удастоены прэміі  Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Першай прэміяй на рэспубліканскім конкурсе адзначана яго п’еса “Стары і дарога”. Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Пералік узнагарод можна працягваць…

На рахунку гэтага таленавітага пісьменніка больш дваццаці кніг і каля пяцідзесяці п’ес. Сярод іх кнігі для дзяцей – “Хітры Данік”, “Партрэт салдата”, “Вятрак – птушка вольная”, “Незвычайны дыктант”; для дарослых – “Дзень у горадзе”, “Мой рай зямны”, “Тратнік”, “Дом коммуны”, “Снукер”, “Под городом Горьким”; кнігі гумару – “Смех на прызбе”, “Карасі на пяску”, “Крутыя хлопцы”, “Булочка”; зборнікі п’ес – “Сівы бусел”, “Непаразуменне”, “Кто-то ходит под окном”; кнігі нарысаў – “Пахвалі пражыты дзень”, “Вячыстыя лясы Гомельшчыны”…

Творы Васіля Ткачова перакладаліся на рускую, украінскую, польскую, туркменскую, удмурцкую і марыйскую мовы.

У шматлікіх прафесійных і народных драматычных тэатрах Беларусі, Расіі і Казахстана, на тэлебачанні і радыё ажыццёўлены пастаноўкі спектакляў па п’есах драматурга Васіля Ткачова “Вокны”, “Сівы бусел”, “Курорт для зяця”, “Кветкі-ягадкі”, “Стары і дарога”, “Добрыя адносіны да сабакі”, “Лесвіца”, “Прыгоды з Канапухіным”, “Следчы эксперымент”, “Шкірдзюкі займаюць абарону”, “Усміхаўся месяц белай вішні”, “Нехта ходзіць за акном”, “Бліндаж” і іншых.

Займаецца Васіль Юр’евіч і мастацкім перакладам: перастварыў на беларускай мове п’есы Л.Петрашэўскай “Маскоўскі хор”, С.Злотнікава “Сцэны каля фантана”, казку Л.Усцінава “Старамодныя цуды”. Усе яны пастаўлены ў нацыянальным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа.

Асобныя апавяданні пісьменніка ўключаны ў чытанкі для вучняў малодшых класаў.

Што цікава: кожны год празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык і перакладчык Васіль Ткачоў радуе чытачоў усё новымі творамі, якія друкуюцца ў часопісах “Полымя”, “Нёман”, “Маладосць”, “Вясёлка”, “Вожык” ( а ў гэтым часопісе, дарэчы, ён з’яўляецца членам рэдкалегіі), у газетах “ЛіМ”, “Звязда”, “Настаўніцкая газета”, “Культура”, “Рэспубліка”, “Белорусская нива” і ў іншых перыядычных выданнях, у зборніках і альманахах. З зайздроснай рэгулярнасцю выходзяць кнігі ў выдавецтвах Мінска і Гомеля, у многіх тэатрах ставяцца спектаклі па яго новых п’есах. Нават просты пералік зробленага пісьменнікам уражвае: такі пладавіты творца!

Значны ўклад у развіццё і прапаганду здабыткаў роднай літаратуры ўнёс Васіль Юр’евіч, калі на працягу пятнаццаці гадоў узначальваў Гомельскую абласную пісьменніцкую арганізацыю, блаславіў у дарогу, дапамог “стаць на крыло” многім маладым літаратарам. На абласным тэлебачанні вёў аўтарскую літаратурна-мастацкую праграму “На прызбе з Васілём”, быў укладальнікам шматлікіх калектыўных літаратурна-мастацкіх зборнікаў і альманахаў: “Настрой”, “Вуліца настаўніцкая”, “Магістраль”, “Пад небам Палесся” і іншых. А колькі правёў і праводзіць ён сустрэч з чытачамі ў працоўных калектывах прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый! Яго ведаюць ва ўсіх буйнейшых бібліятэках сваёй вобласці і іншых рэгіёнаў.

…Нарадзіўся Васіль Ткачоў 1 студзеня 1948 года ў вёсцы Гута на Рагачоўшчыне. Вучыўся ў Ісканскай васьмігодцы Быхаўскага раёна, закончыў сярэднюю школу ў пасёлку Ільіч Рагачоўскага раёна. Са школьных гадоў палюбіў кнігу, прыгожае пісьменства, адчуў “творчы зуд”. Быў актыўным селькорам раённых, абласных і рэспубліканскіх газет, а потым напісаў апавяданне, якое надрукавала “Вясёлка”.  З яго і пачалася літаратурная дзейнасць.

Пасля заканчэння школы таленавіты юнак некаторы час працаваў у раённых газетах (г. Івацэвічы і г.п. Карма). Затым была служба ў Савецкай Арміі, у тым ліку і  на сусветна вядомым касмадроме Байканур, дзе быў  інструктарам палітаддзела па камсамольскай рабоце, сустракаўся з цікавымі людзьмі, потым – вучоба на факультэце журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Служыў ваенным карэспандэнтам у Сярэдняй Азіі. З 1980 года жыве і працуе ў Гомелі: карэспандэнт шматтыражкі “Сельмашавец”, стыліст і спецыяльны карэспандэнт абласной газеты “Гомельская праўда”, у 1989 – 2005 гадах – старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў. З 1989 года – член Саюза пісьменнікаў СССР і БССР. Цяпер – член Саюза пісьменнікаў Беларусі і член Саюза тэатральных дзеячоў.

Пачынаў ён, як мы ўжо адзначалі, з дзіцячых твораў. У іх пісьменнік праявіў сябе добрым псіхолагам, які разумее душу маленькага чалавека, творы гэтыя яркія, запамінальныя, вельмі даступныя для дзяцей, чытаюцца з лёгкасцю і асалодай.

У творах для дарослых пісьменнік паказаў уменне маляваць чалавечыя характары. Многія творы (“Дом Камуны” і іншыя) напісаны па “гарачых слядах” падзей, адлюстроўваюць сучаснасць, сацыяльныя катаклізмы, якія адбываюцца ў грамадстве. Аповесці, апавяданні, гумарэскі вызначаюцца беларускім народным каларытам, напоўнены канкрэтыкай, маюць актуальнае значэнне. Паказаў пісьменнік і высокае драматургічнае майстэрства. Мова герояў яго твораў па-народнаму трапная, дакладная. На жаль, мы не маем магчымасці ў гэтых нататках больш падрабязна разгледзець творчасць майстра слова. А яна заслугоўвае ўважлівага вывучэння, напісання навуковых даследаванняў.

Паўстагоддзя шчыруе Васіль Ткачоў на ніве роднай літаратуры. Многія творы ён напісаў яшчэ ў маладосці, за прайшоўшыя гады яны прасеяліся ўжо праз густое сіта часу і па-ранейшаму ўражваюць сваёй навізной, актуальнасцю, майстэрствам іх аўтара. А гэта ж і з’яўляецца важнейшым паказчыкам класікі! Пра гэта сведчыць і наступнае. Нядаўна Саюз піьменнікаў Беларусі правёў апытанне ў бібліятэках краіны з мэтай выявіць, хто з беларускіх аўтараў найбольш папулярны і  запатрабаваны ў чытачоў. Прыемна, што ў гэты спіс увайшоў і Васіль Ткачоў.

На першы погляд можа падацца, што ўсё яму даецца лёгка ў жыцці. Захацеў – напісаў, захацеў – выдаў, захацеў – паставілі спектакль… Гэта зусім  не так. Васіль Ткачоў, вядома ж, мае яркі талент, адметны, але ж ён і працаўнік вялікі.

І яшчэ ёсць у яго адна ўласцівая яму  рыса – дабрыня. Побач з ім заўсёды адчуваеш сябе ўтульна, лёгка.
Да юбілею пісьменніка ў выдавецтвах Мінска і Гомеля выходзяць яго новыя кнігі “Высокі страх”(апавяданні для дзяцей) і “Варона” (аповесці, апавяданні, гумарэскі). Значыць, Васіль Ткачоў зноў парадуе чытачоў – шматлікіх прыхільнікаў сваёй мнагаграннай і адметнай творчасці. А мы пажадаем свайму слаўнаму земляку моцнага здароўя і сіл, каб ён стварыў яшчэ столькі ж добрых кніг, колькі яму споўнілася год!

Міхась СЛІВА.

Последние новости

НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Памятка для родителей: как защитить детей от киберпреступников?

6 мая 2024
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли почти на 94% площадей

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Минтруда рассказали, что делается в стране для усиления государственной заботы о ветеранах

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Профилактика опасных болезней животных

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Делегат VII Всебелорусского народного собрания Дарья Мыцык встретилась с коллективом центральной районной больницы

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

“Белпочта” выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси запретили продавать еще одно подсолнечное масло от российского производителя

6 мая 2024
Читать новость
В МИРЕ

В Бельгии хотят сделать 8 мая праздничным днем и отмечать в этот день победу над фашизмом

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Как узнать борщевик?

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Минприроды объявило смотр-конкурс на лучшее благоустройство водного объекта

6 мая 2024
Читать новость

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024
Стрелка вверх