Загадчыца Гарадзецкай сельскай бібліятэкі Кацярына Ісакава правяла творчую сустрэчу вяскоўцаў з Міколам Леўчанкам

Загадчыца Гарадзецкай сельскай бібліятэкі Кацярына Ісакава сумесна з работнікамі культуры мясцовага сельскага клуба правяла творчую сустрэчу вяскоўцаў з галоўным рэдактарам раённай газеты “Маяк Прыдняпроўя”, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Міколам Леўчанкам. Гамонка ішла аб ягоным жыццёвым і творчым шляху, літаратурных набытках, планах. І ўсё ж асноўная ўвага чытачоў была скіравана на апошнюю кнгу Міколы Уладзіміравіча “Крылатая гвардия”, прысвечаную 57-й МРАД, якая раней кватаравала ў цяперашнім мікрараёне Быхаў-1. У гэтым праслаўленым марскім авіяцыйным злучэнні служылі многія быхаўчане, у тым ліку навакольных вёсак. Адзін з іх — авіятэхнік Васіль Берыбулаў, старшы лейтэнант-франтавік, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, шматлікімі медалямі. Васіль Ягоравіч праслужыў у авіяцыі болей дваццаці гадоў, але калі пачалася так званая хрушчоўская адліга, пачалося і скарачэнне асабовага саставу Узброеных Сіл СССР. Трапіў пад скарачэнне і гэты баявы афіцэр. Яго ўжо даўно няма на свеце, але засталіся дзеці. У суседняй з Гарадцом вёсцы Лубянцы жыве ў бацькоўскім доме сын Валерый Берыбулаў, куды пераехаў з Быхава пасля ўходу ў адстаўку з пасады кіраўніка спраў райвыканкама. Ён і прыйшоў на сустрэчу ў бібліятэку, каб успомніць бацьку, ягоную службу ў авіяцыі, бо многія Берыбулава-старэйшага зналі. А сярод прысутных знаходзіліся і школьнікі. Яны ўважліва слухалі аповед сына. Той успомніў службу бацькі пасля Вялікай Айчыннай вайны ў горадзе Кіраваградзе на Украіне, дзе жыў і ён, асобныя моманты тагачаснага жыцця, пераезд на Быхаўшчыну, у вёску Лубянку, куды старшы лейтэнант Берыбулаў дабіраўся пасля службы і на службу як толькі мог.

Калі зняў афіцэрскую форму, то доўга ўспамінаў баявых сяброў, калі чуў гук самалёта. Гэта быў прафесійны слых, паколькі лёт стальной птушкі былы авіятэхнік чуў на такой адлегласці, што іншыя не маглі нават падумаць. А ён не толькі чуў, а і па гуку вызначаў тып самалёта.

Баявое брацтва ў мірныя дні па-ранейшаму было моцным. Валерый Васільевіч успомніў той час, калі іхні зямельны ўчастак знаходзіўся побач з тэрыторыяй дывізіі, абнесенай калючым дротам. На тых сотках расла бульба. Калі ж пачалі яе выкапваць, а нехта з вайскоўцаў убачыў і пазнаў бацьку, то прыкладна праз паўгадзіны прывёў падмогу.

Не абышлося без пытанняў, зададзеных аўтару вышэйназванай кнігі. Адно з іх належыла Веры Каліноўскай, якой захацелася даведацца, які герой з кніг пісьменніка найбольш яго ўсхваляваў, прымусіў суперажываць?

Мікола Уладзіміравіч адказаў, што тры яго апошнія кнігі — “Уроки мужества”, “Непраходзячы боль”, “Крылатая гвардия” — напісаны пра канкрэтных людзей, з большасцю якіх давялося сустракацца. А канкрэтна чалавек, канкрэтны герой таго ці іншага аповеда гэта не абстрактны збіральны вобраз, якому можна прыпісаць па жаданню аўтара любыя віртуальныя эпізоды, нават баявыя.

Канкрэтны чалавек, герой тваёй будучай кнігі, падчас шчырай размовы абавязкова вымушае пражываць разам з ім. Так было пры напісанні ўсіх трох названых кніжак, але найбольшыя перажыванні давялося адчуць, калі займаўся кнігаю “Непраходзячы боль” пра малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў у годы вайны. Чаму менавіта ў данным выпадку? Таму што дарослым людзям хоць і даводзілася вельмі цяжка, алеяны мелі магчымасць змагацца з ворагам са зброяй у руках, абараняць сябе. Дзеці — не. Гэтыя безабароненныя істоты, часта без маці, без родных і блізкіх траплялі ў такое пекла, у якім неба з аўчынку здавалася. І вось калі цяперашнія бабулі і дзядулі расказвалі аб перажытых жахах у лагерах смерці, то часта ад слёз не маглі гаварыць альбо плакалі не саромеючыся іх. Цяклі міжволі з вачэй слёзы і ў яо…

Але кнігі ўжо напісаны, праходзілі і праходзяць іх прэзентацыі, якія вымушаюць задумацца над падзеямі ў нашым Прыдняпроўскім краі, лёсам яго людзей — герояў твораў журналіста і псьменніка Міколы Леўчанкі.

Сяргей ДНЯПРОЎ

 

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024