Традыцыйная акцыя «Пішам дыктоўку» пачнецца 19 лютага у 13 гадзін ў Магілеве
Традыцыйная акцыя «Пішам дыктоўку» пачнецца 19 лютага у 13 гадзін ў Палацы культуры вобласці. Мерапрыемства прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага, паведаміла карэспандэнту сайта начальнік аддзела культурна-дасугавай дзейнасці ўстановы Ала Кускова.
«Мова з’яўляецца часткай чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй жывуць традыцыі, – адзначыла суразмоўца. – Cёння ў свеце існуе шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай».
Далучыцца да штогадовай традыцыі, і тым самым выказаць падтрымку жывому беларускаму слову можа кожны жадаючы. Прыхільнікам роднай мовы прапануюць напісаць пад дыктоўку ўрывак з твора нашага земляка Міхася Стральцова «Сена на асфальце». Чытаць тэкст будзе настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі №1 Ганна Бандарэнка.
Пасля гэтага ўсіх удзельнікаў мерапрыемства запросяць у малую залу на святочную імпрэзу пісьменнікаў Беларусі. Тут магіляўчане змогуць пазнаеміцца з творцасцю паэтаў, празаікаў і публіцыстаў. Сярод іх – Аляксандр Казека, Віктар Арцем’еў, Вольга Бялова, Мікалай Барысенка, Віктар Кунцэвіч, Вольга Маленкова-Куляшова, Сяргей Украінка, Наталля Міхальчук, Марына Сліўко, Тамара Аўсяннікава і інш.
Арганізатарамi мерапрыемства выступаюць Палац культуры вобласці, клуб «Натхненне», грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны», Магілёўскае аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі».