Зімовы мастак Міхаіл Гаўрыленка

Зімовы мастак Міхаіл Гаўрыленка

Персанальная выстава вядомага мастака Міхаіла Гаўрыленкі ў першыню адкрылася ў раённым гісторыка-краязнаўчым музее.

DSC_0371

У экспазіцыю ўвайшлі дваццаць пяць работ. На большасці з іх – беларускія краявіды. Апроч пейзажаў, таксама ёсць шэраг партрэтаў.

Карціны дазваляюць не патануць у бясконцай разнастайнасці прыродных матываў. На першы погляд, выбар мастака здаецца выпадковым. Ну што, здавалася б, высокага ў “Першым снезе”?
Але майстар пэндзаля валодае уменнем прыадчыняць завесу, што хавае ад старонніх вачэй прыгажосць звычайнага. Усё зразумела, заварожвае, стварае настрой спакою, цішыні.

Выстава прысвечана 60-годдзю Міхаіла Гаўрыленкі. Пры размове з юбілярам высветлілася, што ён захапіўся жывапісам з ранняга дзяцінства. Піша ў жанрах пейзаж, нацюрморт, партрэт алеем  на ДВП і палатне. А ў станаўленні яго як мастака вялікую ролю адыгралі такія майстры, як
Леанід Шчамялёў, Уладзімір Стэльмашонак, Міхаіл Савіцкі.

DSC_0356

— Скажыце, калі прыйшло разуменне таго, што Вы — мастак?

— Нарадзіўся я ў весцы Дунаёк. Яшчэ ў дзяцінстве неяк намаляваў савецкія тры рублі і даў іх бацьку. Той пайшоў у магазін, дзе прадавец узяў фальшывую купюру, і нічога не заўважыў. Трэба адзначыць, што мой бацька Міхаіл Мікітавіч сам добра маляваў, а калі я выдаў сябе, ён толькі рассмяўся. А потым… Потым вучоба – скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя Ахрэмчыка, манументальнае аддзяленне Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, а таксама творчыя майстэрні Акадэміі Мастацтваў СССР у Мінску.

— Часта да Вас прыходзіць натхненне?

— Часам даводзіцца прымушаць сябе ўзяць пэндзаль і пачаць працу, а ўжо потым працэс мяне захапляе і натхняе. А часам нараджаецца ідэя, якая нават спаць не дае, пакуль не ўвасобіцца на палатне.

DSC_0365

— Ці цяжка навучыцца пісаць алеем?

— Мне здаецца, што не.  Алея практычна не змяняе колер, ужо намаляваныя дэталі заўсёды
лёгка скарэктаваць. Тэмпера, гуаш ці акварэль у гэтым плане больш непрадказальныя.

— Назавіце характэрныя асаблівасці Вашага жывапісу?

— У мяне сапраўды ёсць некалькі характэрных асаблівасцей. Я люблю, да прыкладу, прапрацаваўшы толькі некаторыя дэталі, вельмі шырока паказаць усё астатняе. Імкнуся не перагружаць карціну.

Нажаль, сёння, у пагоні за наватарствам, некаторыя мастакі не аддаюць належнага значэння прафесіяналізму, які асабіста для мяне заўсёды быў неад’емнай часткай сапраўднага мастацтва. Акрамя таго, добрая карціна абавязкова павінна несці нейкую інфармацыю, адлюстроўваць пачуццёвы досвед аўтара, які неабходна асэнсаваць.

DSC_0367

— Айвазоўскі пісаў свае карціны па памяці. А як Вы працуеце?

— Здараецца і па памяці, але ў асноўным пейзажы ад пачатку і да канца пішу на прыродзе. Мне
падабаецца асабліва пісаць зіму. Складваецца адчуванне, што патрапіў у казку, да якой нічога асабістага дадаць не зможаш. Сябры, жартуючы, называюць мяне зімовым мастаком.

— А бывае, што праз нейкі час самому карціна перастае падабацца?

— Бывае. Каштоўныя тыя, у якіх зрабіў маленькі крочак наперад, з такімі карцінамі нават не хочацца раставацца. А пасрэдныя работы… Выстаўляю іх нароўні з астатнімі, глядач жа не ведае, у якой менавіта я дасягнуў чагосьці новага, гэта мой сакрэт.

— Скажыце, чыё меркаванне пра Вашу творчасць для Вас важна?

— Сваё ўласнае меркаванне. Я заўсёды шаную аб’ектыўнасць, калі таксама прафесійныя мастакі хваляць за справу,гэта аказвае падтрымку, але і крытыка патрэбна, яна стымулюе развівацца.

DSC_0359

— Захоўваеце першыя малюнкі?

— Захоўваюцца эскізы, якія я рабіў яшчэ студэнтам. Гэта ж крокі майго станаўлення, навошта іх выкідваць?

— Колькі ў сярэднім каштуе адна карціна?

— Грошы ў маёй прафесіі не самамэта, а магчымасць далей займацца любімай справай і не думаць пра іх. Да таго ж, я амаль восем гадоў выкладаю ў Мінскім каледжы мастацтваў. На жыццё хапае.

DSC_0368

— Дзе выстаўляліся Вашы работы?

— Мае карціны часта выстаўляюцца за мяжой, а таксама ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, захоўваюцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў. Да таго ж, пейзажы нядрэнна прадаюцца ў галерэях.

— Разумею, вядома, што творчыя планы часцей за ўсё з’яўляюцца сакрэтамі…

— Вясною наступнага года планую правесці выставу ў сталіцы.

DSC_0389

Последние новости

В МИРЕ

Маск назвал безумием новые переговоры Украины и США

29 апреля 2024
НОВОСТИ

Появилась еще одна схема обмана: мошенники представляются сотрудниками «Белтелекома»

29 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Минобразования скорректировало сроки приема в 10-11-е классы гимназий и школ

29 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Единый знак «Древо жизни» установят во всех областях Беларуси в память о жертвах геноцида

29 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Погода на неделю: существенные перепады ночных и дневных температур, к концу недели – дожди

29 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко заслушал доклад Косинца и Мицкевича, поставив задачи по выстраиванию работы ВНС

29 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Минтруда: выплаты ко Дню Победы получили уже почти 8,2 тыс. человек

29 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Дмитрий Мартинович: “Мы должны сделать все возможное, чтобы Беларусь и дальше уверенно шла по пути успешного экономического развития”

29 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На пожаре в Быхове погиб мужчина

29 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел районный этап военно-патриотической игры «Зарничка». ФОТО

29 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет первый заместитель председателя Быховского райисполкома Артем КОРОЛЬ

26 апреля 2024