Дзе зліваюцца Друць і Дняпро

Дзе зліваюцца  Друць і Дняпро

У нядзелю ў горадзе Рагачове прайшоў Дзень беларускага пісьменства. Ён быў 23-­м па ліку ў нашай краіне.

IMG_3626

Варта сказаць, што гэтае вялікае мерапрыемства распачалося яшчэ 31 жніўня, калі сюды з Мінска, ад Свята-­Духава кафедральнага сабора, кранулася рэспубліканская навукова-­асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга. І прыйшла ў літаратурную сталіцу ранкам 4 верасня.

2 жніўня шэраг мерапрыемстваў ладзіла Гомельская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна: адкрыццё пастаянна дзеючай выставы “Па сапраўднаму народны”, прысвечанай  народнаму пісьменніку Беларусі Андрэю Макаёнку; урачыстае адкрыццё Х Міжнароднага фестывалю-­свята “Славянскія літаратурныя дажынкі­-2016” і ўзнагароджванне пераможцаў абласнога літаратурнага конкурсу “Праваслаўе — мая надзея”.

IMG_3601

3 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ранкам адбыўся міжнародны круглы стол “Сугучча: Слова Францыска Скарыны ў сучасным свеце”, за якім абменьваліся думкамі беларускія і замежныя пісьменнікі, а непасрэдна ў Рагачове з 12 гадзін пачалі дзейнічаць павільёны: “Сучасная беларуская кніга”, “Прэса Беларусі”, “Друкарня XVI стагоддзя” і г.д., адкрыўся святочны гандаль кнігамі.

Госці свята мелі магчымасць наведаць шэраг выстаў, прысвечаных  75-­годдзю Уладзіміра Мулявіна, 500-­годдзю беларускага кнігадрукавання, 95-­годдзю Івана Мележа, 120-­годдзю Кандрата Крапівы, 125-­годдзю Максіма Багдановіча, шэраг іншых.

IMG_3594

Знакавай падзеяй таго дня стаў мітынг памяці і ўскладанне кветак да помніка народнаму пісьменніку Беларусі Андрэю Макаёнку з нагоды ягонага 95-­годдзя, наведванне музея Андрэя Ягоравіча.

Закончыўся дзень вялікім канцэртам творчых калектываў Гомельскай вобласці “Прысвячаем табе, Беларусь”.

Нядзельны дзень 4 верасня распачаўся пасадкаю Сада малітвы з Хрэсным Ходам да храма Святога Благавернага князя Аляксандра Неўскага і Божай літургіяй, пасадкаю алеі ў гонар 10­годдзя Саюза пісьменнікаў Беларусі. Гэтым займалася таксама дэлегацыя пісьменнікаў Магілёўшчыны на чале з Уладзімірам Дуктавым.

IMG_3588

На афіцыйнай цырымоніі адкрыцця Дня беларускага пісьменства да ўдзельнікаў вялікага свята звярнуліся з прывітальнымі словамі намеснік прэм’ер­міністра Рэспублікі Беларусь і старшыня Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства Наталля Качанава, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, міністр культуры Барыс Святлоў, старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік, старшыня Рагачоўскага райвыканкама Сяргей Дзенісенка, старшыня ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Мікалай Чаргінец.

З іх вуснаў тысячы прыйшоўшых і прыехаўшых на ўрачыстасць людзей, сярод якіх сустрэў нямала быхаўчан, пачулі, якая багатая на таленты Рагачоўская зямля. Яна ўзрасціла народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова, ужо ўпамянёнага народнага пісьменніка Андрэя Макаёнка, паэтаў і празаікаў Міколу Гроднева і Валерыя Гапеева, пісьменніка і драматурга Васіля Ткачова, літаратуразнаўцу і сатырыка Міхася Сліву (Кавалёва), шэраг іншых вядомых творцаў.

Рагачоўцы ганарацца тым, што тут падоўгу жыў і пісаў свае выдатныя творы Уладзімір Караткевіч.

IMG_3635

Кульмінацыйным момантам урачыстасці стала ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў розных намінацыях. У намінацыі “Проза” яе атрымаў пісьменнік  Алесь Марціновіч, у намінацыі “Паэзія” — Мар’ян Дукса, у намінацыі  “Дзіцячая літаратура” — Сяргей Давідовіч, у намінацыі “Публіцыстыка” — Мікалай Барысенка.

А якое ж свята без песен і танцаў? Таму яго ўдзельнікаў весялілі як прафесійныя, так і самадзейныя артысты.

Гледачы не шкадавалі сваіх апладысментаў народнаму артысту Беларусі Анатолю Ярмоленку, дзяржаўнаму ансамблю “Песняры”, вядомым кампазітарам і выканаўцам Алегу Елісеенкаву і Эдуарду Ханку.

Паўсюдна бойка гандлявалі рознымі напоямі ды прысмакамі, мастацкімі вырабамі і ўсім, што карыстаецца попытам у насельніцтва.

Чарговы Дзень беларускага пісьменства запланавана правесці ў старажытным горадзе Полацку, якому і перадалі эстафету свята.

Мікола ЛЕЎЧАНКА.

 

Последние новости

НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Памятка для родителей: как защитить детей от киберпреступников?

6 мая 2024
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли почти на 94% площадей

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Минтруда рассказали, что делается в стране для усиления государственной заботы о ветеранах

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Профилактика опасных болезней животных

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Делегат VII Всебелорусского народного собрания Дарья Мыцык встретилась с коллективом центральной районной больницы

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

“Белпочта” выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси запретили продавать еще одно подсолнечное масло от российского производителя

6 мая 2024
Читать новость
В МИРЕ

В Бельгии хотят сделать 8 мая праздничным днем и отмечать в этот день победу над фашизмом

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Как узнать борщевик?

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Минприроды объявило смотр-конкурс на лучшее благоустройство водного объекта

6 мая 2024
Читать новость

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024
Стрелка вверх