Артыст тэатра і кіно Мікалай Рабычын у жыцці і на сцэне

Два гады таму ўлетку, ў аграгарадку Грудзінаўка, адбылася падзея, надоўга ўвайшоўшая ў мясцовае культурнае жыццё, аб чым гавораць па сённяшні дзень. Сюды прыязджаў фальклорны ансамбль “Цешча” з Ратамкі паблізу Мінска. У гэтым ансамблі саліруе і займаецца рэжысураю артыст тэатра і кіно Мікалай Рабычын. І калі чуткі пра гэта разнесліся не толькі па Грудзінаўцы, а і па навакольных вёсках, то ў глядзельнай зале быў поўны аншлаг. Канцэрт удаўся на славу. 

311374

Скажу адразу, што Мікола Рабычын нарадзіўся ў вёсцы Грудзінаўка, прывёз на малую радзіму свой калектыў, таму і людзей сабралася вельмі багата. Кожны хацеў паглядзець, на што здатны таленавіты зямляк. І ён усебакова паказаў сваё майстэрства. Вось толькі далёка не кожны ведаў, якім нялёгкім быў ягоны шлях на творчы Алімп.

299711

Пасля заканчэння Грудзінаўскай сярэдняй школы хлопец паступіў вучыцца ў Магілёўскае культасветвучылішча імя Надзеі Крупскай. Гады вучобы ў ім успамінае з асаблівай цеплынёю, бо пашчасціла авалодваць спецыяльнасцю ў вядомага на той час тэатрала Барыса Саламонавіча Валадарскага, які некалі вучыўся ў самаго Канстанціна Станіслаўскага.

Скончыць вучылішча не паспеў, прызвалі ў Савецкую Армію. Ужо будучы салдатам прыняў рашэнне назад не вяртацца, а паехаць вучыцца ў Маскву альбо ў Ленінград (цяпер Санкт-Пецярбург. М.Л.). І ўсё ж пасля дэмабілізацыі давялося вярнуцца ў Магілёў, бо атрымаў пісьмо ад Валадарскага, які прасіў яго прыехаць, скончыць вучылішча. Адмовіць свайму любімаму педагогу не змог.

Неяк у гарадскім парку прачытаў аб’яву, што Магілёўскаму тэатру лялек патрабуюцца акцёры. Пайшоў туды. Пасля субяседвання яго прынялі на працу ў прафесіянальную трупу з акладам 75 рублёў у месяц. Каб сучаснікі зразумелі, якія тады гэта былі грошы нагадаю, што бохан чорнага хлеба каштаваў 14 капеек, белага — 22 капейкі, кілаграм варанай каўбасы “Любіцельская” выдатнай якасці — 2 рублі 20 капеек, а вэнджанай “Кракаўскай” — 3 рублі 60 капеек.

1299765471_00-25-28

Але справа была не ў грашах, а ў тым, што з’явілася магчымасць займацца любімаю справаю прафесійна. У першым сваім спектаклі “Волшебная калоша” выконваў ролю клоуна. І ўсё ж думка патрапіць на вялікую сцэну не пакідала хлопца. Недзе праз паўгода разлічыўся з тэатрам, паехаў шукаць шчасця ў Маскву, у школу-студыю мастацкага акадэмічнага тэатра. Жадаючых у яе патрапіць набралася шмат, нягледзячы на вялікі творчы конкурс. Але Мікола не спалохаўся. Ён паспяхова прайшоў першы тур конкурса, а на другім  “зрэзаўся”. Сабраў свае рэчы, каб вярнуцца ў Беларусь, але выпадковы чалавек параіў не адчайвацца, а дабрацца да  станцыі мятро “Бауманская”, сустрэцца там з Аляксандрам Давыдавічам Штэрнам — выдатным педагогам, які затым адыграў прыкметную ролю ў жыцці пачынаючага артыста. Штэрн сябраваў з такімі знакамітасцямі, як Пётр Алейнікаў, Аляксей Баталаў, Алег Барысаў. Менавіта ён і ўзяў Міколу ў сваю маленькую трупу тэатра “Арлекіна”. Узяў таму, што той ужо меў пэўныя прафесійныя навыкі. З гэтым лялечным тэатрам ездзіў потым па ўсяму Савецкаму Саюзу цэлы год.

324059

Вырашыў вучыцца далей. І не ў Маскве, а ў сваёй Беларусі, у тэатральна-мастацкім інстытуце. Паступіў без праблем, а ў 1985 годзе паспяхова яго скончыў. Была магчымасць застацца ў Мінску — не захацеў, вярнуўся ў белакаменную да Штэрна, з якім па-ранейшаму падтрымліваў цесныя сувязі. І разам з ім працаваў тры гады. На большае не хапіла сіл, бо магнітам прыцягвала да сябе родная старонка. Сюды неспакойная душа Рабычына і вярнулася на ўсё астатняе жыццё.

На Радзіме ў Мікалая Міхайлавіча пачаўся новы этап тэатральнага жыцця, звязаны з рэжысёрамі Міхаілам Трухманам, Виталем Баркоўскім. Да таго ж паралельна пачаў цікавіцца кінематографам. І не без поспеху. Адна з ягоных найбольш любімых роляў — асацыяльны тып з баевіка Дзмітрыя Астрахана “Контракт со смертью”. Наогуле ж творца зняўся ўжо ў некалькіх дзесятках кінафільмаў як беларускіх, так і расейскіх кінарэжысёраў: ”Полосатое счастье”, “У реки два берега”, “Талаш”, “Семейный детектив”, “Поцелуй Сократа”, “ПираМММида”, шэрагу іншых мастацкіх стужак.

230634

Ёсць поспехі на тэатральнай сцэне, бо сыграў вядучыя ролі ў спектаклях “Ладдзя роспачы” (Блазан), “Рычард ІІІ” (Кларанс), “Містэр Розыгрыш” (Дзіма), некаторых іншых.

Жыве наш зямляк у пасёлку Ратамка ва ўласным доме, мае дзвюх дачок, а жонка Галіна таксама займаецца творчасцю, выхавала спявачку Карыяну, каманду КВЗ “ЧП”.

Вось як ахарактарызаваў творцу ў газеце “СБ. Беларусь сегодня”, у артыкуле “Облако-рай Николая Рябычина” журналіст Валянцін Пепяляеў: “Актер Николай Рябычин — это Нестерка, Хаджа Насреддин и барон Мюнхаузен в одном флаконе. Бросишь его в болото — сам себя за волосы вытащит, поселишь на постой к вредной старухе — накормит кашей из топора, пошлешь за три моря — привезет золотое руно и еще  копченую красотку из гарема шейха прихватит, чтобы наставить на путь истинный”. Гэтыя радкі  былі змешчаны на 6-й старонцы вядучай газеты краіны яшчэ 19 красавіка 2006 года.

318801

Пазней, 16 жніўня 2012 года, пра нашага слыннага земляка распавядала ў газеце “7 дней” журналіст Тарэза Халоціна ў карэспандэнцыі “Приглашает “Цешча”: “ Актер театра и кино Микола Рябычин — не только бессменный руководитель ансамбля “Цешча”. Некоторое время назад в Ратомском сельском Доме культуры он организовал и детский кукольный театр “Микося”. Микола, скажу я вам, по духу фальклорист-самородок, сыплет шутками-прибаутками, может исполнить песню в действии, сыграть на гармони. Он — стержень коллектива”.

Сказана даволі пераканаўча, у чым яшчэ два гады таму пераканаліся ўсе, каму пашэнціла сядзець і стаяць у глядзельнай зале Грудзінаўскага СДК. Напэўна, ёсць магчымасць пераканацца ў гэтым і быхаўчанам, калі “Цешчу” Міколы Рабычына запросяць на сцэну раённага цэнтра культуры цяпер ці, што яшчэ лепей, на Дзень беларускага пісьменства ў Быхаве 1 верасня.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

На Солнце произошла очень мощная вспышка

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024