Герой нашаго часу

Святочны дзень 12 ліпеня ў бялыніцкім СВК “Калгас “Радзіма” об’явілі выхадным. Ужо з самага ранку каля царквы святых апосталаў Пятра і Паўла ў аграгарадку Вішоў сабраўся народ у чаканні япіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія, які разам з мясцовым святаром айцом Паўлам павінен быў весці ўрачыстую літургію. Дарэчы, царква гэтая па ініцыятыве старшыні праўлення сельгаскааператыву Аляксандра Лапацентава пабудавана на сродкі гаспадаркі, а святар уведзены ў яе штатны расклад на пасаду галоўнага спецыяліста, жыве ў добраўпарадкаваным катэджы аграгарадка.

Тут жа знаходзяцца ўдзельнікі абласнога занальнага семінара, а гэта галоўныя рэдактары газет суседніх з Белыніцкім раёнаў, уласныя карэспандэнты некаторых рэспубліканскіх выданняў, галоўныя рэдактары абласных газет “Зямля і людзі”, “Магілёўская праўда”. Кіраўнік “Магілёўкі” Аляксандр Тарпачоў да таго ж узначальвае абласную арганізацыю ГА “Беларускі Саюз журналістаў”. А прыехалі на мерапрыемства з начальнікам упраўлення ідэалагічнай работы Магаблвыканкама Андрэем Кунцэвічам для таго, каб правесці творчы семінар па тэме “Герой нашага часу. Хто ён? ”

Аляксандр Лапацентаў

Сустракаем Уладыку Сафронія. Ён са світаю і прыхажанамі накіроўваюцца ў царкву, а мы — у будынак праўлення СВК. Там паглядзелі відэафільм пра калгасныя справы, лепшых людзей перадавой не толькі ў раёне, а і ў вобласці гаспадаркі. Потым селі за “круглы стол” у кабінеце яго гаспадара Аляксандра Лапацентава, які ў роднай вёсцы пачаў працаваць пасля заканчэння тагочаснага Віцебскага ветэрынарнага інстытута і вось ужо болей 30 гадоў жыве і працуе на вішоўскай зямлі. Увогуле, ён — легендарная асоба. Аляксандр Міхайлавіч — заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі і ганаровы грамадзянін Бялыніцкага раёна, лаўрэат спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама “Чалавек года”, узнагароджаны шэрагам ордэнаў і медалёў, не кажучы ўжо аб рознага кшталту Ганаровых граматах. Да таго ж сціплы, тактоўны, з пачуццём тонкага гумару чалавек. Ён перанёс нядаўна цяжкую аперацыю, ходзіць пакуль з кіёчкам, але нават выгляду не падае, што яму яшчэ баліць.

Слухаем аповед знакамітага гаспадарніка аб калгасе, яго людзях. Тут 320 працаўнікоў. Грамадскі статак налічвае 8171 галаву пры шчыльнасці ў 115 галоў на 100 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў.

Шдодзённа надойваюць да 40 тон малака і атрымліваюць 4 тоны сярэднесутачных прывагаў, на што расходваецца 24 тоны камбікорму. Таму плануецца будаўніцтва свайго камбікормавага завода. Зерня хапае. Летась з кожнага гектара яго атрымалі звыш 50 цэнтнераў. Сёлета віды на ўраджай яшчэ лепшыя.

Сярэдні заробак за май, напрыклад, склаў 3778 тысяч рублёў. І ён расце. Перадавікі вытворчасці зарабляюць да 10-11 мільёнаў рублёў у месяц.

— Але я не гляджу і тым болей не абмяжоўваю такую высокую для сённяшняй вёскі зарплату, — кажа Лапацентаў. — Зарабіў яе — атрымлівай. А вось там, дзе заробак ніжэй сярэдняга, разбіраюся ў прычынах такой сітуацыі. І прымаю меры. Відаць таму выпрацоўка на аднаго калгасніка дасягнула 100 мільёнаў рублёў за мінулы год.

У асноўным людзі маюць два выходныя дні, а ў сярэднім пакуль выходзіць 1,6 выхадных дня.

У гаспадарцы матэрыяльна заахвочваецца здаровы лад жыцця, заняткі фізкультураю і спортам, удзел у мастацкай самадзейнасці, выхаванне дзяцей. І прыбаўка да заробку даволі важкая. Пры гэтым, калі нешта чалавек парушыў, то раней атрыманыя грошы вяртае ў калгасную касу. Так было, калі адна жанчына парушыла дамову аб тым, што абавязуецца кінуць курыць. На людзях яна сапраўды не курыла, а вось на працы, такі болей начнога вартаўніка, брала ў зубы цыгарку. Парушальніцу выкрылі і яна аддала назад больш мільёна рублёў.

Выдатнікі вучобы Вішоўскай сярэдняй школы атрымліваюць кожны месяц па 150 тысяч рублёў. Таму нярэдкія выпадкі, калі навучэнцы ідуць да дырэктара з просьбаю даць магчымасць пераздаць на больш высокую адзнаку.

Зразумела, выдатнікамі ўсе быць не могуць. Ёсць проста добрыя дзеці, якія не дастаўляюць клопатаў настаўніцам, бацькам, не цураюцца працы, школьнай грамадскай работы. За гэта калгас іх таксама заахвочвае рублём.

Дык хто ж ён такі, герой нашага часу? Удзельнікі семінару выказвалі самыя розныя слушныя меркаванні, а ён сядзеў перад намі, лагодна ўсміхаўся.

І сапраўды, хіба Аляксандр Лапацентаў не герой нашага часу? Герой, ды яшчэ які! Гэта на выдавоку ўсіх. Ён — восьмае, перадапошняе дзіця ў вялікай калгаснай сям’і Лапацентавых, адзіны з іх, які прысвяціў сваё жыццё сельскай гаспадарцы. Даўно мог пераехаць і заняць салідную пасаду ў Магілёве альбо ў Мінску. Прапаноўвалі неаднаразова, але наш герой не здрадзіў вёсцы, жыве і працуе ў ёй разам з жонкаю Валянцінаю.., галоўным заатэхнікам. Гэта дзякуючы яе самаадданай працы, яе важкаму ўкладу рэалізавана  летась дзяржаве прадукцыі амаль на 26 мільярдаў рублёў, а рэнтабельнасць галіны склала 32,9 працэнта.

— Усе паказчыкі былі б яшчэ лепшымі пры цэнавай і фінансавай стабільнасці ў краіне, а так нават нам даводзіцца няпроста, — прызнаецца кіраўнік гаспадаркі, — і выказвае нараканні на няўвязкі ў вытворчай дзейнасці. Да таго ж прывёў прыклад з аб’яднаннем “Магілёўаграмашсэрвіс”, які выступае пасрэднікам паміж таваравытворцамі і аграрыямі.

Лапацентаў жа набыў мінеральных угнаенняў прыкладна на 8 мільярдаў рублёў мінуючы яго. Што тут пачалося! Маўляў, дапусціў перарасход грошай, хоць грошы гэтыя свае, калгасныя. Правяраючыя з вобласці прыехалі нават. І замест перарасходу выявілі… амаль 1400 мільёнаў сэканомленых грошай. А так іх забраў бы абласны аграсэрвіс. Тут ёсць над чым задумацца.

Кіраўнік смела глядзіць у заўтрашні дзень, бачыць перспектыву развіцця гаспадаркі, дзе ўкаранёны самыя сучасныя тэхгналогіі, працуюць самыя сучасныя машыны і механізмы ў асноўным замежнай вытворчасці. Таму наяўныя самаходныя касілкі-комплексы здольныя за дзень скошваць травастой на 100 гектарах.

Таленавіты гаспадарнік не супрадь беларускіх сельгасмашын. І тыя, якія не ўступаюць  замежным аналагам, купляе. А вось збожжаўборачныя камбайны — не. Набылі неяк адну такую машыну ў аб’яднанні “Гомсельсаш”, дык масла з яе адразу нацякло з усіх, якія там ёсць, злучэнняў. Вось вам і якасць работы.

Героі палёў і ферм жывуць у розных вёсках Вішоўскага сельсавета. Пра іх распавядаецца ў кнізе “Повязь часоў, прысвечанай СВК “Калгас “Радзіма” і яго старшыні, усім, хто сваёю самаадданаю працаю мацаваў гэты калгас з моманту заснавання і да нашых дзён.

Прэзентацыя выдання ў летнім амфітэатры насупраць царквы стала, бадай, кульмінацыйным момантам свята, бо сярод вяскоўцаў былі нават двое 90 і 91 гадовых каласнікаў, стаяўшых ля вытокаў стварэння калектыўнай гаспадаркі.

Пасля прагляду тэматычнага відэафільма на святлодыёдавым экране слова мелі Уладыка Сафроній, старшыня Бялыніцкага райвыканкама Аляксандр Варонін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыяльнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Глаз, вядомы беларускі паэт Змітрок Марозаў, галоўны рэдактар Бялыніцкай раённай газеты “Зара над Друццю” і аўтар тэксту кнігі Міхась Карпечанка і, вядома, старшыня СВК Аляксандр Лапацентаў. Яны віншавалі людзей са святам, называлі прозвішчы лепшых працаўнікоў, пра якіх распавядаецца ў амаль 200-староначнай кнізе з выйшаўшай у свет 1000 накладам і на выдатнай мелаванай паперы з цікавымі чорна-белымі, каляровымі фотаздымкамі розных гадоў за сродкі калгаса. Гэта ўжо 2-е, перапрацаванае навукова-папулярнае выданне. Вядомы ў краіне дызайнер, ураджэнец вёскі Вішоў Алег Глёкаў, які зараз жыве і працуе ў беларускай сталіцы, з’яўляецца яго мастацкім і тэхнічным рэдактарам, выканаў камп’ютэрную вёрстку. Алег Аркадзьевіч, унук знакамітых вішоўскіх калгаснікаў Глёкавых, таксама вітаў сваіх землякоў.

Пасля прэзінтацыі ладзяцца розныя гульні, конкурсы, выступаюць самадзейныя артысты. Іх песні бяруць за душу, кранаюць сэрца.

Мікола ЛЕЎЧАНКА,

заслужаны журналіст Беларускага Саюза журналістаў, лаўрэат прэміі БСЖ “Залатое пяро”.

 

Последние новости

ПРЕЗИДЕНТ

Александр Лукашенко наградил девять населенных пунктов Беларуси вымпелом за мужество и стойкость в годы войны

8 мая 2024
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Новые правила осуществления индивидуальной предпринимательской деятельности вступают в силу 1 октября

8 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Как отметят День Победы в Быхове

8 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове начались мероприятия по проверке мобилизационной готовности территориальной обороны

7 мая 2024
Читать новость
В МИРЕ

Путин вступил в должность президента Российской Федерации

7 мая 2024
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Республиканский «Последний звонок»-2024 проведут в Бресте

7 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Карпенко: ЦИК проанализирует практику применения обновленного избирательного законодательства

7 мая 2024
Читать новость
СПОРТ

Белорусские гимнастки завоевали пять медалей на международном турнире в Португалии

7 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Ночные заморозки и порывистый ветер ожидаются в Беларуси 8 мая

7 мая 2024
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Индивидуальные предприниматели обязаны представлять налоговые декларации только в электронном виде с 1 июля

7 мая 2024
Читать новость

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове начались мероприятия по проверке мобилизационной готовности территориальной обороны

7 мая 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове проходит ремонт дорог

6 мая 2024
Стрелка вверх