У гістарычнай прасторы Баркалабава з самага яе заснавання важнае месца займаюць пытанні пісьменства і адукацыі

На паўночнай ускраіне Быхаўшчыны, кіламетраў за дзесяць ад г. Быхава, над дняпроўскай кручай размясціўся аграгарадок Баркалабава, над якім зіхацяць пазалотай купалы адраджаемых вясковай і манастырскай цэркваў. Яны, разам з высачэзнай званіцай, імкнуцца у неба, яднаюць нас с Богам. Сюды, на паклон цудатворнаму абразу Баркалабаўскай Божай Маці, едуць і ідуць, а раз у год — Хрэсным ходам (24 ліпеня) праваслаўныя вернікі, былыя і цяперашнія католікі з Быхаўшчыны, Бабруйска, Магілёва, з усёй Беларусі.

У гістарычнай прасторы вёскі Баркалабава з самага яе заснавання важнае месца займаюць пытанні пісьменства і адукацыі. Баркалабава становіцца не толькі праваслаўным цэнтрам ва Ўсходняй Беларусі, а і культурным – гэта адна з крыніц беларускага пісьменства, ідэі якога аказвалі моцны ўплыў на славянскія братнія народы – рускі і украінскі.

З першых дзён заснавання вёскі старажытны летапісец вядзець запісы падзей, якія ахопліваюць 1545-1608 гады. “Баркулабаўскі летапіс” выгадна адрозніваецца ад падобных летапісаў таго часу. Сам аўтар блізка стаяў да народа, добра ведаў яго ўмовы жыцця, усе падзеі ацэньваў з пазіцыі простага працаўніка. Мова яго запісаў вылучаецца чысцінёю народнай гаворкі.

Гэты твор адносіцца да гістарычна-мемуарнай літаратуры, з’яўляецца цікавай і яркай старонкай у развіцці беларускага старажытнага пісьменства. Зроблены значны крок наперад у параўнанні з помнікамі царкоўна-рэлігійнай пісьменнасці. Летапісец стаіць у баку ад царкоўнага жыцця, усе падзеі і здарэнні прасякнуты свецкімі матывамі, падаюцца з жыццёвых, рэалістычных пазіцый.

Вёска Баркалабава славіцца багаццем сваёй гісторыі, вядомай з «Баркулабаўскага летапісу» – крыніцы ведаў аб мясцовых людзях, аб падзеях у ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

Далейшы этап развіцця беларускага пісьменства і адукацыі ў краі звязаны з прабываннем у Баркалабава вучоных-філолагаў, лепшых настаўнікаў Беларусі, — Лаўрэнція Зізанія, Мялеція Сматрыцкага, надоўга звязаўшага свой лёс з сям’ёй князя       Б. Саламярэцкага. Князь Б. Саламярэцкі ператварыў Баркалабава ў культурны і духоўны цэнтр у Прыдняпроўскім краі. Ён забяспечыў высокі ўзровень адукацыі і станаўленне маладога беларускага пісьменства, уздым духоўнасці народа.

Мялецій Сматрыцкі – вучоны-філолаг, педагог і грамадскі дзеяч, доўга жыў у в. Баркалабава,  стаяў у вытоках беларускага пісьменства.

Мялецій Сматрыцкі

«Азбука» і «Грамматика» Л. Зізанія і «Грамматика» Сматрыцкага пакінулі глыбокі след у гісторыі вучэбных кніг, напісаны для братніх славянскіх – беларускага, рускага і ўкраінскага народаў і знайшлі сваіх паслядоўнікаў у Беларусі, ва Украіне і ў Расіі. «Грамматика» М. Сматрыцкага выдадзена ў 1619 г. (магчыма напісана ў в. Баркалабава) і стала лепшай кнігай па мове ў славянскім свеце аж да «Российской грамматики» Ламаносава (1755 г.). Яна аказала выключны уплыў на замацаванне норм царкоўна-славянскай мовы і замацаванне яе як літаратурнай мовы славянскіх народаў ва ўмовах польскага панавання.

Як вучоны-філолаг, педагог і грамадскі дзеяч, Мялецій Сматрыцкі пакінуў пасля сябе вялізную навуковую спадчыну, унёс неацэнны ўклад у беларускую пісьменнасць, падняў на новы ўзровень культуру і асвету на Беларусі, у тым ліку і ў Баркалабава.

Я мяркую, што ён заслужыў мемарыяльную дошку на будынку школы у в. Баркалабава, дзе доўга жыў, працаваў і адстаяў беларускасць у Прыдняпроўскім краі «ва ўмовах жорсткай барацьбы супраць паланізацыі, супраць спроб разбурыць і знішчыць усялякія парасткі нацыянальнай культуры, народнай асветы». («Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі» Мн. «Н.А.» 1968, ст.76).
Значны ўздым духоўнасці народа і народнай асветы звязаны з асобай Б. Статкевіча, мужа Алёны Саламярэцкай, выдатнага праваслаўнага дзеяча сярэднявечча. Ён заснаваў і пабудаваў у 1641-1648 гг. Баркалабаўскі Свята-Узнясенскі жаночы манастыр – славутасць Баркалабаўскага краю. Усё зробленае і пабудаванае ім доўга пералічваць. Адзначым толькі, што многія манастыры, цэрквы і праваслаўныя брацтвы атрымлівалі ад яго дапамогу. Яго ведаюць і ва Украіне як вялікага асветніка, аднаго са стваральнікаў Кіева-Магілянскай акадэміі, дзе маглі атрымаць і атрымлівалі вышэйшую адукацыю і беларусы. Пры кожным манастыры, царкве ці праваслаўным брацтве працавала школа. Настаўнікамі выступалі святары, манахі і манашкі. У кожным з іх існавала свая сістэма пісьменства: стварэнне бібліятэк, перапісванне рэдкіх кніг, вядзенне дзённікаў і г.д.

У Баркалабаўскім жаночым манастыры школа існавала з 17 ст. Ужо параўнальна ў блізкі нам час — у 1884 г., пры Баркалабаўскім манастыры працавала школа, у якой навучалася 20 дзяўчынак. Кніга «Памяць. Быхаўскі раён» называе яе царкоўна-прыходскай. А гэта быў цяжэйшы час для манастыра, прыпісанага к Буйніцкаму жаночаму манастыру, а ў Баркалабаўскім засталося ўсяго 12 манашак і 18 паслушніц. Ім прыходзілася пасля адводу ад манастыра Дняпра адбудоўваць, згарэўшую ад удару маланкі ў 1882 г. Саборную царкву і ў цяжэйшы час для манастыра нямала ўвагі аддаваць адукацыі народа.

Манастырская царкоўна-прыходская школа давала сваім выхаванцам незвычайна высокі ўзровень адукаванасці і агульнага развіцця. Па ўспамінах майго бацькі, ён скончыў чатырохгадовую манастырскую школу за два гады, меў каліграфічны почырк, усебаковае развіццё. Да ягопараіцца прыходзіла ўся вёска. Будучы ў Чырвонай Арміі, бацька быў штабным работнікам. Яго здольнасці былі заўважаны. Працуючы сакратаром Баркалабаўскага сельвыканкама у гады калектывізацыі, не дапусціў ні аднаго раскулачвання.

Святар Баркалабаўскага жаночага манастыра Ф. Жудро называе другую дату адкрыцця царкоўна-прыходскай школы ў манастыры – 1886 год і называе першых настаўніц у ёй — Ефрасінню Піатух і Алену Шчэрба. Несупадзенне дат – адна з таямніц Баркалабаўскай гісторыі.

Аналагічна ёсць звесткі, што ў самой вёсцы Баркалабава пры царкве пачаліся заняткі 2 (15) кастрычніка 1898г. Навучаліся 8 хлопчыкаў, а дзяўчынак не вучылі. Настаўнікам быў псаломшчык Максім Каманскі, заняткі праводзіў бясплатна.

У самой в. Баркалабава царкоўна-прыходская школа адкрыта ў 1904 годзе., для якой было пабудавана святаром Сас-Аляшкевічам новае памяшканне разам з памяшканнем мураванай царквы, замест драўлянай. Заняткі праводзілі настаўніца Жудро Варвара і святар Сас-Аляшкевіч.

У в. Баркалабава школа адкрыта параўнальна позна. Гэта патрэбна аднесці да незацікаўленнасці ўладароў вёскі з 1685 года — католікаў Сапегаў, Агінскіх і іншых да развіцця асветы для праваслаўных. Святар Жудро Ф. у сваёй кнізе «Баркалабаўскі Свята-Узнясенскі жаночы манастыр» (1906 г.) адводзіць прыцясненням католікаў цэлы раздзел «Злоключения монастыря». Праваслаўны манастыр ішоў да развалу і загінуў бы, калі б сарочынскія дваране Радкевічы не выратавалі яго, дабіўшыся ў 1901 годзе самастойнасці Баркалабаўскага жаночага манастыра. Гэтым яны ўнеслі вялізны ўклад у пад’ём духоўнасці і асветы народа.

Магутны бастыён праваслаўя прадаўжаў стаяць на памежжы Усходняй Беларусі і стрымліваць наступ каталіцтва. Баркалабава размяшчалася на граніцы паміж дзвюмя краінамі – Беларуссю праваслаўнай, захаваўшай беларускасць і Беларуссю, падуладнай апалячаным беларускім магнатам, верна служыўшым Рэчы Паспалітай і ВКЛ. Гэты вывад пацвярджае беларускі гісторык і краязнаўца пачатку 19 ст., відавочнік таго часу, Максім Восіпавіч Без-Карніловіч. Ён «аўтар прац па гісторыі Беларусі, якую абмяжоўваў Віцебскай і Магілеўскай губернямі, астатнія беларускія землі называў Літвой» («Звязда», 10.10.2012г. «Даты. Падзеі. Людзі.»).

Баркалабава ў гісторыі, адстаяўшай праваслаўе і беларускасць, патрэбна дадаць: Баркалабава было крыніцай ведаў, выцякаўшых з Баркалабаўскага летапісу, дзейнасці выдатных навукоўцаў і асветнікаў, кожны з якіх зрабіў свой непаўторны ўнёсак у развіццё беларускай пісьменнасці. Тут вытокі магутнага струменя беларускага пісьменства.

Віктар Куляшоў,
краязнаўца, в. Залахвенне.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

На Солнце произошла очень мощная вспышка

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024