Прайшла літаратурная сустрэча старшакласнікаў і настаўнікаў гімназіі г. Быхава з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Міколам Леўчанкам

Па ініцыятыве бібліятэкара гімназіі г. Быхава Валянціны Кручковай, якую падтрымала дырэктар гэтай

Мікола Леўчанка

навучальнай установы Людміла Яршова, прайшла літаратурная сустрэча старшакласнікаў і настаўнікаў з галоўным рэдактарам раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя», членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Міколам Леўчанкам. Мікола Уладзіміравіч расказаў аб сваёй прафесійнай і літаратурнай дзейнасці, аб тым, як ствараліся тры ягоныя апошнія кнігі — «Уроки мужества», «Непраходзячы боль», «Крылатая гвардия». Яны — мастацка-дакументальныя, з большасцю іх герояў аўтар сустракаўся ў розныя часы, гутарыў з імі, скарыстоўваў архіўныя матэрыялы, іншыя дакументы. Таму творы яго  пераканаўчыя, аказваюць вялікую дапамогу ў патрыятычным выхаванні людзей, асабліва моладзі.
Былі і пытанні, якія датычыліся цяперашняй і далейшай творчай дзейнасці літаратара, чаму ён частку сваіх кніг напісаў на  беларускай мове, а другую частку — на рускай. На гэта той адказаў, што беларуская мова — гэта наша родная, матчына мова, якой ён добра валодае і якую скарыстоўвае ў паўсядзённым жыцці. Таму і піша беларускамоўныя творы. Што тычыцца вялікай рускай мовы, то творца скарыстоўвае яе там, дзе будзе найлепшы вынік. Напрыклад, рускамоўная кніга «Крылатая гвардия», прысвечаная 57-й Чырванасцяжнай марской  ракетаноснай авіяцыйнай дывізіі, якая дыслакавалася ўсе пасляваенныя гады і да распаду СССР у цяперашнім мікрараёне Быхаў-1 і была ў Беларусі адзінай. яна прыкрывала з паветра не толькі двойчы Чырванасцяжны Балтыйскі флот, а і ўсю заходнюю граніцу Савецкага Саюза. 3 яе выйшлі 32 Героі і двойчы Героі тагачаснай краіны, два Героі Расіі і два лётчыкі-касманаўты. Дывізія была інтэрнацыянальнай. У ёй служылі рускія, беларусы, украінцы, грузіны, прадстаўнікі іншых народаў той звышдзяржавы, якой лічыўся СССР. Усе яны добра ведалі рускую мову, а не беларускую, што і ўлічыў аўтар, калі пісаў вышэйназваную кнігу.
Пра сваю далейшую літаратурную працу, якую даволі складана і нялёгка спалучаць з працай газетчыка, тым болей галоўнага рэдактара выдання, творца сказаў, што зараз працуе над кнігай, якую наважаны выдаць да свайго юбілею. Гэта будзе па сутнасці аўтабіяграфічная кніга, у аснову якой аўтар наважаны пакласці цыкл амаль з чатырох дзесяткаў вершаў пад назваю «Вяртанне» — вяртанне на сваю малую радзіму, на родную Касцюкоўшчыну, якая ўзрасціла народных пісьменнікаў Беларусі Аркадзя Куляшова і Івана Чыгрынава, а таксама Алеся Пісьмянкова, Аляксея Русецкага, Васіля Хомчанку, іншых вядомых творцаў.
Напрыканцы сустрэчы пісьменнік пакінуў шэрагу вучняў і настаўнікаў аўтографы на сваім зборніку вершаў «Шчырасць».

Последние новости

ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел VII районный конкурс исполнителей молодежной патриотической и авторской песни

30 апреля 2024
СПОРТ

Арина Соболенко – в четвертьфинале турнира WTA в Мадриде

30 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

В Китае представили робота-домохозяина. ВИДЕО

30 апреля 2024
В МИРЕ

Германия передала новый пакет военной помощи Украине, включающий БМП Marder и снаряды для Leopard 2

30 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко об изменениях в работе ИП: это не значит, что мы всех загоним в стойло, но должен быть порядок

30 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Почему кофе бодрит не всех: как напиток может влиять на самочувствие человека

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат назвал сферы, в которых трудится больше всего белорусов

30 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Яровые культуры в Беларуси посеяли на более чем 46% площадей

30 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко в Костюковичах продемонстрировали новую автолавку Белкоопсоюза

30 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

30 апреля 2024