Перавод стрэлак за мяжой адаб’ецца на раскладзе руху мінскіх міжнародных аўтобусаў

У ноч з 24 на 25 сакавіка ў сумежных з Беларуссю дзяржавах стрэлкі гадзіннікаў пераводзяцца на адну гадзіну наперад. У сувязі з гэтым аўтобусы дзяржаўнага прадпрыемства “Мінсктранс”, якія выконваюць міжнародныя рэгулярныя рэйсы па шэрагу маршрутаў, зменяць час адпраўлення.

У прыватнасці, аўтобус па маршруце Мінск — Варшава з Мінска ад АВ “Цэнтральны” пойдзе ў рэйс у 18.00 (замест 19.00) па серадах і нядзелях (з Варшавы ў 13.00 па чацвяргах і панядзелках).

Аўтобусы па маршруце Мінск — Каўнас ад АВ “Цэнтральны” штодня будуць выпраўляцца ў 7.20 (замест 8.20), з Каўнаса — у 16.00; па маршруце Мінск — Калінінград ад таго ж аўтавакзала ў 6.00 (замест 7.00) па чацвяргах і суботах, з Калінінграда ў 12.30 замест 13.30 па пятніцах і нядзелях; па маршруце Мінск — Рыга праз Вільнюс ад АВ “Цэнтральны” ў 23.30 (замест 0.30), з Рыгі ў 23.50.

Па серадах, пятніцах і нядзелях аўтобусы па маршруце Мінск — Рыга ад АВ “Цэнтральны” аўтобусы пойдуць у 10.00 (замест 11.00), ад АВ “Маскоўскі” ў 10.30 (замест 11.30), з Рыгі адпаведна па чацвяргах, суботах і панядзелках у 8.00.

Скарыстацца аўтобусам па маршруце Мінск — Рыга па серадах, пятніцах і нядзелях ад АВ “Усходні” можна будзе ў 21.00 (замест 22.00), ад АВ “Цэнтральны” ў 21.30 (замест 22.30), ад АВ “Маскоўскі” ў 22.00 (замест 23.00), з Рыгі адпаведна па чацвяргах, суботах і панядзелках у 21.20. Аўтобусы па маршруце Мінск — Талін праз Бягомль, Лепель, Полацк і Верхнядзвінск пойдуць у рэйс па пятніцах: ад АВ “Цэнтральны” ў 15.30 (замест 16.30), ад АВ “Маскоўскі” ў 16.00 (замест 17.00), з Таліна — па суботах у 16.00.

Пералічаныя маршруты будуць прыбываць у Мінск на адну гадзіну раней згодна з раскладамі.

 

Сяргей РАСОЛЬКА, Звязда

Последние новости

НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Памятка для родителей: как защитить детей от киберпреступников?

6 мая 2024
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли почти на 94% площадей

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Минтруда рассказали, что делается в стране для усиления государственной заботы о ветеранах

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Профилактика опасных болезней животных

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Делегат VII Всебелорусского народного собрания Дарья Мыцык встретилась с коллективом центральной районной больницы

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

“Белпочта” выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси запретили продавать еще одно подсолнечное масло от российского производителя

6 мая 2024
Читать новость
В МИРЕ

В Бельгии хотят сделать 8 мая праздничным днем и отмечать в этот день победу над фашизмом

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Как узнать борщевик?

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Минприроды объявило смотр-конкурс на лучшее благоустройство водного объекта

6 мая 2024
Читать новость

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024
Стрелка вверх