Снег, цішыня і настрой

bestgif.su

Я жыву ад універсітэта даволі далёка, таму прыходзіцца ўставаць а палове сёмай, каб паспець на заняткі. І вось аднойчы, звычайнай лістападаўскай раніцай, я выйшла на прыпынак. Было яшчэ цёмна, але ў паветры стаяла нейкая лагодная цішыня. Быццам ўся прырода чакала нечага цудоўнага, таямнічага. Я паглядзела ў свет ліхтара і маё сэрца замерла…
Снег…Белыя –белыя сняжынкі, мяккія і пушыстыя, кружыліся, танцавалі ў апельсінавым святле ліхтара… Цішыня…Нічога не парушае яе, нават ветрык…Толькі чутны лёгкі шэпт, быццам дрэвы просяць, нават патрабуюць, каб і да іх дакранулася пяшчотная рука зімы.
У мяне адразу узняўся настрой, я адчула, як маленькія сняжынкі, якія кранаюцца майго твару, растаюць, пераўтвараючыся ў маленькія кропелькі  вады. Гэтае было як пацалунак, крышку колкі, але прыемны…
Памятаецца, я нават  невялікую гісторыю прыдумала, калі вучылася ў школе. “Сняжынкі” называецца.
Што становіцца са сняжынкай, пасля таго, як яна апускаецца на зямлю? Гэтае пытанне заўсёды турбавала маленькую Сняжынку, якая жыла ў лоне Хмары-маці. Аднойчы, яна не вытрымала і запыталася:
– Маці, скажы,калі ласка,  што адбываецца з намі, сняжынкамі, калі мы трапляем на зямлю?
– Маўчы, дурненькая, прыйдзе час, даведаешся,- сказала Хмара ўсміхнуўшыся і ўздыхнула…Так, шмат у яе дзяцей, але яна ўсіх кахае аднолькава, бо яны родныя, яны – частка яе.
У гэты час дзядуля-Ветрык нёс  Хмару над вялікім горадам, і тая адчула, што ўжо час развітацца ёй з дзецьмі…
-Час, ужо час…Час нам развітацца, – сказала Хмара журботным голасам.
І сняжынкі, спачатку некалькі, потым усё больш і больш пачалі павольна апускацца на зямлю.Маленькая Сняжынка  таксама была сярод іх. Яна з зпахапленнем глядзела, на горад, на сястрычак, якія кружыліся разам з ёй.Некаторыя чапляліся адна за адну, і апускаліся ўжо разам, бо гэтак было ўжо менш страшна.
Маленькая Сняжынка апусцілася на шчочку маладой дзяўчыне, якая стаяла побач са сваім каханым. Дзяўчына з захапленнем глядзела на падаючы снег і ўсміхнулася, калі Сняжынка  пяшчотна дакранулася яе.
– Як прыемна, прыносіць людзям хаця бы кроплю радасці, хаця бы адну ўсмешку,- думала Сняжнка, раставаючы на шчацэ і пераўтвараючыся ў слязінку,- вось яно, сапраўднае шчасце.Шчасце для сняжынкі.
Яна пераўтварылася не ў проста слязінку, а ў шчаслівую слязінку, бо яна зрабіла вялікі цуд-прымусіла чалавека ўсміхнуцца. Усміхнуцца жыццю…
Вось такая гісторыя.
Вось і аўтобус і сорак хвілін, каб даехаць да ўніверсітэта. Гэтыя сорак хвілін я думала пра снег.Пра тое, што адбываецца ў душы, калі я бачу яго. Снег, снег, снег,снег…Ён навявае на мяне рамантычныя думкі. Трэба ўсіх павіншаваць з першым снегам.
Я ўсміхнулася. Яшчэ з дзяцінства першы снег быў нейкай асаблівай падзеяй.Першы снег-гэта значыць, што зіма.А зіма значыць, што хутка Новы год, самае любімае свята ў дзяцей. З якой нецярплівасцю чакаеш у дзяцінстве гэтае свята, якое пачынаецца менавіта з першага снегу.
Успамінаю сваю родную вёску Чычэвічы. Як радавалася, калі тата прыносіў елку, пахкую, цёмна-зялёную. Мы тады даставалі з шафы упрыгожванні: гірлянды, шарыкі, сасулькі, морквачкі. І ўсе разам, усёй сям’ёй пачыналі таінства ўпрыгожванне лясной красуні.Абавязкова хто-небудзь звычайна паб’е цацку, але гэтае не так страшна. Потым, выключыўшы святло, мы ўсе разам любуемся на казачную прыгажуньку, сімвал свята. Няма нічога лепш у жыцці, чым вось гэтыя хвіліны, калі ўся сям’я разам, калі мы побач і нам не патрэбны ніякія словы. Нашыя душы разам,  думкі ў нас аднолькавыя.  Мы-сям’я.
Няма нічога лепш, чым 31 снежня, разам з сёстрамі і маці гатаваць смачныя стравы.Потым прыбіраць у хаце. Сядзець за сталом, адлічваючы апошнія хвілінкі адыходзячага года .
Загадаць жаданне, кожны год адное і тое ж, : “Каб у маёй сям’і было ўсё добра”.
Няма нічога лепш, чым віншаваць сяброў і родных са святам, чуючы ў адказ словы падзякі, і нават праз тэлефон адчуваць, што яны шчаслівыя.

Дар’я Чэчко

Последние новости

СПОРТ

Министерство спорта и туризма информирует

4 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024