На юбілей святога благавернага

У святкаванні 900-годдзя з дня нараджэння святога благавернага князя Андрэя Багалюбскага прымалі ўдзел і беларусы.

Юбілей заснавальніка Уладзіміра-Суздальскага  княства, першага рускага некаранаванага цара Андрэя Багалюбскага, які заклаў фундамент Расійскай дзяржавы і яе нацыянальнага суверінітэту, урачыста адзначаны у Багалюбава і Уладзіміры якраз напярэдадні святкавання у 2012 годзе 1150-годдзя расійскай дзяржаунасці.

Падчас святкавання праведзен шэраг мерапрыемстваў мірскога і духоўна­га характару, у тым ліку некалькі краязнаўчых навуковых канферэнцый, шмат канцэртаў і выстаў, а у школах — алімпіяд, конкурсаў, вечароў. У храмах праведзены святочныя службы, хрэсныя ходы. Рэстаўрыруецца Успенскі сабор ва Уладзіміры, добраўпарадкаваны Багалюбскі манастыр.

Святы благаверны князь Андрэй Багалюбскі нарадзіуся каля 1111 года у сям’і Растова-Суздальскага князя Юрыя Уладзіміравіча Далгарукага. Яго маці — дачка палавецкага хана Аепы. Андрэй да 40 гадоў пражыў на Суздаль­скай зямлі.

У 1154 годзе Юрый Далгарукі завалодаў Кіевам, а свайго сына і дарадчыка Андрэя пасадзіў у Вышгарадзе, непадалёк ад Кіева, маючы на ўвазе з часам перадаць яму Кіеўскае княства. А Растоў і Суздаль аддаў сваім маладзейшым сынам. У Кіеве князь Андрэй убачыў усе падрабязнасці ўдзельнай нянавісці, распусты і міжусобіцы княскага двара. А ён ведаў як упраўляць усходнімі землямі і рашыўся на важны крок. У 1155 годзе ён самавольна і назаўсёды ўходзіць з Вышгорада на Суздальскую зямлю. З сабой узяў ікону Божай Маці, якая прывезена з Царграда, напісаная Святым евангелістам Лукою, а яшчэ — меч Святога Барыса. Па дарозе, ноччу ў сне, князю Андрэю явілася Божая Маці і загадала пакінуць ікону ва Уладзіміры. На месцы відзення Андрэй Юр’евіч збудаваў сяло Багалюбава і сам ён стаў звацца Багалюбскім. Па дарозе з Вышгарада да Уладзіміра былі цуды ад святой іконы і князь распарадзіўся напісаць ікону,на якой Маці Божая была б  намалявана такой, якой яе бачыў князь. Ікону назвалі Багалюбскай, як і ўзведзены тут y 1155 годзе манастыр.

Тры дні ў юбілейных урачыстасцях, прысвечаных святому Андрэю Багалюбскаму, прымала ўдзел і беларуская дэлегацыя. Паездку арганізавала на спонсарскія сродкі  і ўзначаліла праваслаўны юрыст, член беларускага саюза афіцэраў Людміла Ільічова. У групе магілёўцаў трое ветэранаў: падпалкоўнік у адстаўцы Анатоль Леўшукоў, член Прэзідыума Магілёўскага гарадскога Савета ветэранаў Іван Круцякоў і беларускі пісьменнік, сябра грамадскага аб’яднання “Беларускі славянскі камітэт” — аўтар гэтых радкоў. З Брэста — ветэран працы Рыгор Коваль, з Гомеля — паломніца Святлана Шанчук, з Мінска — паломнік Андрэй Нефядовіч і іншыя: усяго 10 чалавек.

У Багалюбава мы прыбылі апоўдні. У двары Свята-Багалюбскага жаночага манастыра нас прывеціў духоўнік гэтага манастыра архімандрыт Пётр. Ён прыняў ад беларусаў хлеб-соль, з кожным з нас павітаўся і благаславіў. Пасля трапезы і кароткага адпачынку мы прыбылі на аўтобусе да граніцы горада Уладзіміра. Там сустрэлі міжнародны Хрэсны ход, які ўпершыню прайшоў шляхам князя Андрэя з Вышгорада (Україна) ва Уладзімір. Гэты Хрэсны ход арганізаваў Аддзь Маскоўскага Патрыярхата пры падтрымцы Царквы і грамадства, Фонда Святога благавернага князя Андрэя Багалюбскага, міжнароднага грамадскага руху «За веру праваслаўную» і ветэранскага грамадскага руху «СРУБ» (Саюз Расіі, Украіны, Беларусі).

У храме  адбылася літургія . У другой палове дня нам зрабілі экскурсію па манастыру, з якой мы даведаліся шмат чаго цікавага і павучальнага з гісторыі старажытнай Русі і праваслаўя. А яшчэ пайшлі да рэчкі Нерля, якая цячэ каля сцен манастыра і зайшлі ў капліцу святой крьніцы, дзе прынялі купель у невялікім басейне: пачуццяў словамі не пераказаць — наймацнейшы зарад радасці, бадзёрасці, аптымізму.

Вечарам паехалі ва Уладзімір. Адтуль пачаўся традыцыйны, які доўжыцца штогод з 1771 года, епархіяльны Хрэсны ход ад храма Святых раўнаапостальных Канстанціна і Алены да Свята-Багалюбскага манастыра. Наперадзе працэсіі ехала аўтамашына з калакольнай званніцай, манах нёс святы агонь, вернікі — Багалюбску ікону Божай Маці і харугві. Кожны нёс у руках ці на грудзях вялікую або маленькую Святую ікону. У  Хрэснымi ходзе прынялі ўдзел 140 святароў (у тым ліку былі і з Украіны і Беларусі), больш за сотню манахінь, звыш пяці тысяч паломнікаў і вернікаў.

Хрэсны ход завяршыўся ў Свята-Багалюбскім манастыры на плошчы ка­ля храма. Бенларусы ўвайшлі ў манастыр з хлебам-соллю. Затым адбыўся малебен, а потым прайшла цырымонія віншавання з юбілеем Святога Андрэя Багалюбскага святароў і служак-манахінь Свята-Багалюбскага жаночага манастыра. Архімандрыту Пятру ў гонар 85-годдзя з дня нараджэння была ўручана Патрыяршая Грамата «Благословение за усердные труды во славу Русской Православной церкви», а манастыру ў асобе ігуменні Георгіі ўручаны медаль Андрэя Багалюбскага 2-й ступені. Слова-вішаванне гаварылі архieпіскуп Уладзімірскі і Суздальскі Еўлогій, архіепіскуп Екацярынабургскі і Верхнетурскі Вікенцій і шмат хто яшчэ са святароў-гасцей. Манастыру ў дарунак паднасілі святыя іконы.

Пасля трапезы, калі шаноўных гасцей праводзілі з манастыра, архімандрыт Пётр прыняў ветэранаў, прадстаўнікоў з Украіны і Беларусі. Ганаровы ветэран з Украіны, палкоўнік у адстаўцы Іван Кузьміных, якому споунілася 90 гадоў, асабіста ад сябе ўручыў Манастыру каштоўны падарунак — рэдкі экземпляр сталовага набору на 12 персон. Ад імя ветэранаў горада Магілёва ветэран Узброеных сіл Іван Круцякоў таксама перадаў дарунак — каляровы фотаальбом «Магілёў». Архімандрыт Пётр благаславіў украінцаў і беларусаў на дзейнасць па ўмацаванню адзінства славянскіх народаў на вернасць Рускаму праваслаўю і ўручыў кожнаму пакет-дарунак, у якім была Багалюбская ікона Божай Маці.

Познім вечарам мы ў кельі рыхтаваліся да заўтрашняй літургіі ў храме. Памагаў нам паслушнік манастыра Андрэй.

1 ліпеня — прэстольнае свята Багалюбскага жаночага манастыра: Богалюбскай іконы Божай маці. Ранішнюю літургію ўзначаліў архімандрыт Пётр, а познюю, з 9 гадзін — архіепіскап Уладзімірскі і Суздальскі Еўлогій. Шмат хто з вернікаў пакаяліся ў сваіх грахах і прынялі святое прычашчэнне, у іх ліку былі усе беларусы.

Віктар АРЦЕМ’ЕЎ, г. Магілёў

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024