Новыя правы і абавязкі беспрацоўных: падрабязнасці

Страта працы — гэта мноства цяжкіх перажыванняў, абмежаванне магчымасцяў, часта крах надзей. Але сённяшні беспрацоўны можа заўтра стаць іншым чалавекам. Можна прайсці перападрыхтоўку, атрымаць новую спецыяльнасць, запатрабаваную на рынку працы, і тым самым павысіць сваю канкурэнтаздольнасць. Галоўнае — не сядзець склаўшы рукі. А яшчэ вельмі важна быць у курсе апошніх навін, ведаць свае правы і абавязкі. Нядаўна дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні папраўкі ў закон “Аб занятасці насельніцтва”. Што новага з’явіцца ў сувязі з гэтым? Давайце паглядзім.

— Да апошняга часу меўся шэраг праблем, такіх, напрыклад, як не вельмі вялікія дапамога па беспрацоўі і стыпендыя, адсутнасць дыферэнцыяцыі ў статусе беспрацоўных, што не спрыяла звароту людзей у цэнтры занятасці, — кажа намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Зінаіда Мандроўская. — Рашэннем Канстытуцыйнага суда РБ ад 23 сакавіка 2010 года было прапанавана ўдакладніць пералік падстаў спынення працоўнага дагавора, якія ўплываюць на памер стыпендый і на магчымасць прызначэння дапамогі па беспрацоўі для тых, хто звольніўся па ўласным жаданні. Акрамя таго, дэпутатамі былі прапанаваны і іншыя папраўкі, якія ўзмацняюць эфектыўнасць пошуку працы беспрацоўнымі.

Павялічаны стыпендыі беспрацоўным

Новымі папраўкамі ў закон вызначана, што тым, хто звольніўся па ўласным жаданні ў сувязі з уважлівымі прычынамі (напрыклад, стан здароўя, парушэнне працадаўцам заканадаўства аб працы, у выніку змены ўласніка прадпрыемства і інш.), не можа быць адмоўлена ў прызначэнні дапамогі па беспрацоўі (у адрозненне ад дзейнага парадку, які дапускае такую адмову).

Акрамя таго, сёння памеры стыпендый асобам, зарэгістраваным у якасці беспрацоўных, якія выплачваюцца ім у перыяд навучання па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацабароне, складаюць ад адной да трох базавых велічынь (1 базавая велічыня, нагадаем, раўняецца 35 тыс. руб.). Згодна з новым законапраектам, стыпендыі павялічацца і будуць адрознівацца ў залежнасці ад прычын страты працы.

У прыватнасці, звольненым у сувязі з ліквідацыяй арганізацыі, скарачэннем колькасці або штату работнікаў будзе выплачвацца стыпендыя ў памеры 8 базавых велічынь.

Калі чалавек звольніўся па ўласным жаданні, але па ўважлівых прычынах (з-за хваробы, змены ўласніка прадпрыемства, парушэння працадаўцам умоў кантракта), ён можа прэтэндаваць на стыпендыю ў памеры 5 базавых велічынь.

Калі працоўны дагавор, заключаны на няпэўны тэрмін, спынены па пагадненні бакоў, жаданні работніка, яму належыць стыпендыя ў памеры 3 базавых велічынь.

Тым, хто ўпершыню шукае працу альбо мае працяглы перапынак у рабоце (больш за адзін год) перад рэгістрацыяй у якасці беспрацоўнага, а таксама асобам, працоўны дагавор з якімі спынены ў сувязі з рознымі парушэннямі, будзе выплачвацца стыпендыя ў памеры 2 базавых велічынь.

Зінаіда Мандроўская нагадвае, што, акрамя выплаты стыпендый, беспрацоўным, якія атрымліваюць новую спецыяльнасць, аплачваецца праезд да месца вучобы і пры неабходнасці пражыванне, яны маюць права на адрасную сацыяльную дапамогу ад дзяржавы, калі знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, як аднаразовую, так і штомесячную (калі сярэднедушавы даход не перавышае найбольшай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму на аднаго члена сям’і). Акрамя таго, тэрмін, на працягу якога чалавек знаходзіцца на ўліку ў цэнтры занятасці, уваходзіць у працоўны стаж.

Садзейнічанне ў набыцці вопыту работы

Не сакрэт, што былыя выпускнікі ці людзі, што прайшлі перападрыхтоўку і атрымалі новую спецыяльнасць, але не маюць вопыту работы, з’яўляюцца сацыяльна ўразлівымі людзьмі. Наймальнікі, як правіла, неахвотна бяруць іх на працу.

Дзяржава будзе аказваць садзейнічанне ў набыцці вопыту практычнай працы такім беспрацоўным, працаўладкоўваючы іх у адпаведнасці з атрыманай прафесіяй, спецыяльнасцю, і пры гэтым часткова кампенсуючы наймальнікам затраты на аплату іх працы (за кошт Фонду занятасці). Да ліку такіх беспрацоўных, якіх будуць працаўладкоўваць часткова за кошт дзяржавы, акрамя беспрацоўных з ліку выпускнікоў устаноў адукацыі, адносяцца і жанчыны-маці, якія доўгі час не працавалі ў сувязі з доглядам дзіцяці да трох гадоў. Мамы, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім трох гадоў, маюць права прайсці прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі і навучальныя курсы па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў парадку і на ўмовах, вызначаных для беспрацоўных. Пасля яны могуць быць працаўладкаваны на ўмовах частковай кампенсацыі наймальнікам затрат на аплату іх працы.

Новыя абавязкі беспрацоўных

У беспрацоўных з’явіліся абавязкі. Так, у мэтах хутчэйшага працаўладкавання яны абавязаны самастойна займацца пошукам работы і інфармаваць цэнтр занятасці аб выніках.

Яны абавязаны з’яўляцца ў цэнтр занятасці па яго запрашэнні для атрымання накіравання на працу (навучанне), а пры адсутнасці запрашэння — не радзей чым 1 раз на месяц, а таксама з’яўляцца на перамовы з наймальнікам па пытанні працаўладкавання на працягу двух працоўных дзён з дня выдачы накіравання на працу.

Калі чалавек прайшоў перападрыхтоўку па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, але не пайшоў працаваць па новай спецыяльнасці, і калі ён хоча паўторна стаць на ўлік у цэнтр занятасці, ён павінен будзе спачатку кампенсаваць дзяржаве выдаткі за сваё перанавучанне.

Больш жорсткія патрабаванні да наймальніка

Працадаўца павінен будзе інфармаваць на працягу трох дзён цэнтр занятасці аб наяўнасці свабодных працоўных месцаў (вакансій), аб увядзенні на вытворчасці рэжыму няпоўнага працоўнага дня або прыпыненні вытворчасці (у цяперашні час тэрмін інфармавання складае два тыдні).

Законапраект змяшчае і палажэнні, якія больш канкрэтна рэгулююць пытанні працаўладкавання беларускіх грамадзян за мяжой. Вызначаецца кола арганізацый, якія могуць займацца такога роду працаўладкаваннем.

Паводле слоў дэпутата, цяпер прапрацоўваюцца змены ў Працоўны кодэкс у сувязі з новымі формамі занятасці. Будзе ўведзена паняцце дыстанцыйнай працы, пашырана паняцце занятасці ў рэжыме няпоўнага працоўнага дня і інш.

Вытрымкі
з парадку арганізацыі прафнавучання беспрацоўных па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
  • Штогод органы дзяржаўнай службы занятасці ў адпаведнасці з сітуацыяй на рынку працы кожнага рэгіёна і рэальнай патрэбай у кадрах вызначаюць пералік прафесій і спецыяльнасцяў, па якіх вядзецца прафесійнае навучанне грамадзян па іх накіраванні.
  • Прафесійнае навучанне па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ажыццяўляецца ў вочнай (дзённай) форме навучання ва ўстановах адукацыі і арганізацыях, можа быць групавым або індывідуальным.
  • Працягласць прафесійнага навучання не можа быць больш за 12 месяцаў. Грамадзянам даецца магчымасць уключацца ў працэс навучання круглы год.
  • Для праходжання прафесійнага навучання з грамадзянінам заключаецца дагавор, у якім вызначаюцца правы і абавязкі бакоў, а таксама іх адказнасць за парушэнне ўмоў дагавора.
  • У перыяд праходжання прафесійнага навучання па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне грамадзянам прадастаўляецца шэраг сацыяльных гарантый і кампенсацый. Перш за ўсё, аплата навучання ажыццяўляецца за кошт сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, гэта значыць, для грамадзян навучанне бясплатнае. Акрамя таго, у перыяд навучання ім гарантуецца выплата стыпендыі, памер якой вызначаецца Законам Рэспублікі Беларусь “Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь”. Грамадзянам, накіраваным на навучанне за межы іх месца жыхарства (у іншы раён або вобласць), кампенсуюцца выдаткі на праезд і пражыванне.

Святлана Бусько, Звязда


Последние новости

СПОРТ

Министерство спорта и туризма информирует

4 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024