Беларуская мова – унікальны спосаб існавання і захавання нашай самабытнай культуры

Беларуская мова – унікальны спосаб існавання і захавання нашай самабытнай культуры

З вялікай цікавасцю прачытаў артыкул Кацярыны Чыгіровай “БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў СТАТУСЕ ЗАМЕЖНАЙ?!” (гл. № 16 ад 24.02.18 г.). Цалкам падзяляю думкі і меркаванні аўтаркі. Здавалася б, пра гэту праблему мы пішам не так ужо і рэдка. Аднак наша нацыянальная бяда ў тым, што ці, як звычайна, мала робіцца ў гэтым кірунку, ці наогул нічога не рухаецца. І таму рознага кшталту астраўкі беларускасці, што ўзнікаюць у вёсках, пасёлках і гарадах Беларусі, не могуць не выклікаць павагі і гонару.

Мяне абурае нават не той факт, што мала хто гаворыць па-беларуску, а тое, што ў нас развялося вельмі шмат гора-“спецыялістаў”, перакананых: беларуская мова аджывае, гэта дыялект украінскай, польскай і г.д. Некаторыя дайшлі да таго, што лічаць: у Беларусі нават гаварыць не трэба на роднай мове. А гэта ўжо ідзе ад неадукаванасці, адсутнасці элементарнай культуры. Такія людзі і па-руску гаварыць не могуць.

Перакананы, роднае слова павінна займаць годнае месца ў жыцці і быце беларусаў і беларусак. Мы павінны нават гасцям Беларусі прапагандаваць беларускасць. Бо што яны скажуць пра нашу Бацькаўшчыну, калі, пагасцяваўшы ў нас, вернуцца дахаты?

Нашы продкі здолелі пранесці Мову праз стагоддзі. А мы, абыякавыя, працягваем страчваць сваё карэннае, мілагучнае, тую аснову, якая найперш і характарызуе народ як нацыю. Мова – душа народа, а многія з нас лёгка пазбавіліся святой часцінкі сваёй душы як непатрэбшчыны. Толькі захаваўшы сваю мову, гістарычную памяць, нацыянальную культуру, можна застацца сапраўдным беларусам, ганарыцца сваім месцам у нацыянальнай супольнасці.

Скажу больш, наша мова – высокаразвітая, яна можа паспяхова абслугоўваць усе сферы жыцця сучаснага грамадства. Яна пранесла праз стагоддзі высокую ступень жыццяздольнасці і жыццёвасці. Граматныя беларусы ўжо даўно прынеслі мову ў часопісы, кнігі, інтэрнэт-камунікацыі, у рэкламу, у набажэнства. Прычым, мова гучыць і ў каталіцкім касцёле, і ў праваслаўнай царкве. Як бачым, яна запатрабаваная як элемент духоўнага жыцця беларускага грамадства.

Спадзяюся, што і надалей мова, нягледзячы на цяжкасці, будзе пашыраць сваю камунікатыўную прастору. І як добра, што не згубіліся сферы, дзе традыцыйна ўжо выкарыстоўваецца літаратурная мова: школьнае навучанне, часткова ВНУ, афіцыйныя сферы ўжытку, СМІ. На жаль, у нас шмат тых людзей, што вешаюць на мову толькі палітычныя і ідэалагічныя ярлыкі. А роднае слова найперш павінна прапагандавацца на ўсіх узроўнях – дзяржаўных і культурна-духоўных, чалавечых, у першую чаргу ў сферы навучання, афіцыйнай дзяржаўнай дзейнасці і сродках масавай інфармацыі. Трэба спрыяць удумліваму вызначэнню прыярытэтаў сучаснай мовазнаўчай навукі, займацца распрацоўкай праблем нармалізацыі сучаснай беларускай мовы, удасканаленнем правапісу.

Нельга не сказаць, што беларускую мову наш народ самаідэнтыфікуе як сваю ўласную, непарыўна звязаную з гісторыяй краіны, сацыяльна-палітычнымі, эканамічнымі ўмовамі яе развіцця. Маючы адметнасць ад суседніх славянскіх моў, беларуская выступае не толькі сродкам, з дапамогай якога многія беларусы абменьваюцца інфармацыяй. Беларуская мова здолела акумуляваць у сабе шматвяковы жыццёвы вопыт нашага народа, асаблівасці яго мыслення і псіхікі, маральна-этычныя і эстэтычныя нормы. Не сакрэт, што Мова ўвабрала Культуру. Яна – унікальны спосаб існавання і захавання нашай самабытнай культуры. Яна і паўнавартасны прадукт чалавечай культуры, і яе асаблівы складнік, атрыманы намі ў спадчыну.

Мы ўсе разам лагічна, культурна, аргументавана павінны штодзённа выступаць за ўнармаванасць і чысціню беларускай мовы.

Канстанцін КАРНЯЛЮК, г.Віцебск.

Последние новости

ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Быхов – здоровый город

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Вступил в силу Закон «Об охране окружающей среды» в новой редакции

2 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Сирень: ломать или не ломать?

2 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
КУЛЬТУРА

Мининформ объявляет старт аккредитации журналистов на «Славянский базар»

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как Быхов отметил Первомай

2 мая 2024
ОБЩЕСТВО

В деревне Гаи Могилевского района пройдет торжественное мероприятие “Героям победного мая!”

2 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Ограничение на посещение лесов действует во всех районах Могилевской области

2 мая 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел VII районный конкурс исполнителей молодежной патриотической и авторской песни

30 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024