З любоўю да роднай мовы

З любоўю да роднай мовы

Алена Пазнякова ўжо больш за дваццаць год працуе ў СШ №3, куды па размеркаванню была накіравана пасля заканчэння Магілёўскага педінстытута па спецыяльнасці “настаўнік пачатковых класаў”. Але з пачатковымі класамі Алена Сяргееўна так і не працавала, бо ў школе тады не хапала настаўнікаў беларускай мовы і літаратурыі. І ці то дзякуючы падтрымцы тагачаснага дырэктара школы Уладзіміра Грыгор’ева, ці то дзецям, якім цікава было вучыцца, але ж засталася на гэтай пасадзе і па сённяшні дзень.

Позднякова Е.С. 002

 – Алена Сяргееўна, калі для сябе вы вырашылі, што станеце настаўнікам?

– Гэту школу, у якой зараз вучу дзяцей, я і сама скончыла. Дырэктарам тады быў Міхаіл Рыгоравіч Ходас, які вёў яшчэ ў нас беларускую мову і літаратуру. Мы яго паважалі за патрабавальнасць, справядлівасць.

Пасля заканчэння школы перада мною не паўставала пытанне, з якой прафесіяй звязаць свой лёс. Нават прапанавалі ісці вучыцца на прадаўца, бо асвойвала гэту прафесію, займаючыся ў вучэбна-вытворчым камбінаце пры школе. Але я ніяк не ўяўляла сябе прадаўцом.

Мой сын Сяргей таксама скончыў у гэтым годзе нашу школу. Зараз ён студэнт факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

– Вашы любімыя і нелюбімыя прадметы ў школе, якія былі?

– Мне вельмі падабаліся ўрокі матэматыкі. А вось фізіка здавалася самым страшным прадметам. Лічу, што на тое, як вучань успрымае прадмет, як ён яго асвойвае, у значнай ступені ўплывае сам настаўнік. Мая настаўніца матэматыкі Марыя Мікалаеўна Зарніцына была цудоўным чалавекам. А на кожным уроку фізікі выклікалі да дошкі і гэта тады чамусьці вельмі пужала.

– Некаторыя лічаць, што ў кожнага настаўніка ёсць любімцы. Што вы наконт гэтага думаеце?

– Любімцаў, напэўна, у мяне няма. На маіх занятках усе дзеці роўныя. І яны самі ведаюць, што на адзнаку трэба працаваць. Канешне, калі бачыш, што вучань асаблівы, неардынарны, то проста па іншаму да яго ставішся, магчыма, стараешся дапамагчы яму сябе праявіць.

– Вам падабаецца ваша справа? Чаму?

– Падабаецца, бо калі ты бачыш, што вучні неабыякавыя да прадмета, яны яго разумеюць, то адчуваеш, што твая справа недарэмная. Бо добрыя вынікі маіх вучняў – гэта сапраўды мая перамога.

– Якімі якасцямі, на ваш погляд, павінен валодаць настаўнік?

– Па-першае, настаўнік павінен быць мудрым. А па-другое, цярплівым, бо дзеці не адразу становяцца пераможцамі алімпіяд, для гэтага трэба папрацаваць. Да і простае разуменне прадмета прыходзіць не адразу. Канешне, настаўнік павінен сам захапляцца сваёй працай, каб зацікавіць вучняў. Я ўспамінаю сябе ў школьныя гады і на сваім педагагічным вопыце добра ведаю, што патрабавальнасць і падтрыманне дысцыпліны спрыяюць лепшаму навучэнню. Нельга быць вельмі добрым. Часам трэба пажартаваць, а часам і, наадварот, праявіць строгасць. Але заўсёды неабходна падтрымліваць з вучнямі ўзаемны кантакт, не ўзводзіць нейкую сцяну.

– А вы сочыце за далейшым лёсам сваіх выпускнікоў?

– Так. Мы бачымся кожны год у дзень сустрэчы выпускнікоў. Зараз я класны кіраўнік 11 класа і гэта ўжо мой трэці выпуск. У кожным маім выпуску былі мэтанакіраваныя вучні, людзі неардынарных думак і поглядаў, якія заўсёды маглі не толькі выказаць сваю думку, але і ўмела яе адстаяць. Напрыклад, Наталля Храмянкова, якая стала настаўніцай рускай мовы і літаратуры, а беларускай мовы і літаратуры – Кацярына Дзэйн. Арцём Кураленка і Ірына Пастаялка зараз студэнты МДУ імя А. Куляшова. Цяперашняя вучаніца адзінаццатага класа Ліза Кірыенка – штогадовы пераможца раённых алімпіяд.

 – Другі год вы кіруеце школьным этнаграфічным музеем. Што ў ім змянілася?

– Зараз у нашым музеі больш за 250 адзінак асноўнага фонду. У гэтым годзе на восем экспанатаў папоўнілася экспазіцыя “Прадметы народнага побыту”. Абнавілася наша экскурсійная група, у складзе якой цяпер вучні 8 – 9 класаў. Яны праводзяць экскурсіі для гасцей школы на роднай мове. Добра спраўляюцца са сваімі грамадскімі абавязкамі Насця Цярэшчанка, Аня Сухарукава, Насця Савіцкая, Віка Анцімонава (на здымку з Аленай Сяргееўнай Пазняковай). Таксама займаемся навукова-даследчай працай.Таццяна Мельнікава прадстаўляла работу “Калекцыя рушнікоў школьнага этнаграфічнага музея”, якая была адзначана Дыпломам І ступені на раённым узроўні.

Валянціна Мухамяджанава заняла другое месца ў конкурсе экскурсаводаў у намінацыі “Гісторыя аднаго экспаната”. У нашым музеі ёсць экспанаты, на якія недарэмна было б звярнуць увагу, таму мы працягнем навукова-даследчую дзейнасць.

– А вы можаце ўспомніць кур’ёзны выпадак з вучнямі?

– Чамусьці не прыгадаю. Мне, напэўна, пашанцавала, бо за ўвесь час працы не здаралася асаблівых непаразуменняў, усе пытанні заўсёды вырашаліся. Можа таму, што я надта абавязковая.
Кацярына СВІРЫДЗЕНКА.

Последние новости

СПОРТ

Министерство спорта и туризма информирует

4 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024