Лінейку кактэйляў для дзіцячага харчавання распрацавалі магілёўскія навукоўцы
Морсы і кактэйлі для дзяцей. Некалькі новых рэцэптур распрацавалі навукоўцы Магілёўскага дзяржуніверсітэта харчавання. Ноў-хаў зараз патэнтуецца. Кансервавыя прадпрыемствы Беларусі, якія выпускаюць дзіцячае харчаванне, зацікавіліся распрацоўкамі і ўжо наступным летам плануюць прыступіць да вырабу новых морсаў і кактэйляў.