Зношаныя магілёўскія шыны будуць перапрацоўваць у абласным цэнтры
Зношаныя магілёўскія шыны будуць перапрацоўваць у абласным цэнтры. Лінію па перапрацоўцы аўтамабільнай гумы ўжо аплаціла ТАА “Данатон”, якое плануе запусціць яе ўжо ў наступным годзе. Мяркуецца арганізаваць безадыходную вытворчасць побытавых рэчаў, а таксама рэгенерату, які пакуль толькі імпартуецца ў Беларусь. Пакуль жа магілёўскія шыны па старой завядзёнцы паляць на Касцюковцкім цэментным заводзе.
Источник: Могилевское телевидение 2-й канал