У Быхаўскім раёне стварылі грамадскую раду па развіцці аграэкатурызму

У Быхаўскім раёне стварылі грамадскую раду па развіцці аграэкатурызму. Надзённыя праблемы — абмен кліентамі і стварэнне экалагічнага маршруту “Быхаўскія закуткі”.

Рада аб’ядноўвае сілы гаспадароў сядзіб і мясцовых улад, каб вырашыць усе надзённыя праблемы і паспрыяць развіццю новай галіны.

— На адным з семінараў у сталіцы мы даведаліся пра ізраільскую мадэль развіцця экатурызму, якая называецца кластарнай, — растлумачыў начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму Быхаўскага райвыканкама Яўген Гладкоў. — Гэта абмен турыстамі, каб яны пабылі найбольшую колькасць дзён у рэгіёне. Кожная сядзіба ўнікальная па-свойму, і калі турыст паглядзеў усё ў адным месцы і хоча нечага новага, ён можа пераехаць на іншае месца.

Сёння Быхаўскі раён — адзін з лідараў па развіцці аграэкатурызму ў Магілёўскай вобласці. Тут дзейнічаюць два дзясяткі сядзібаў, усе розныя — паляўнічыя, для аматараў рыбалкі, гісторыка-краязнаўчага ўхілу і гэтак далей.

Гавораць, што калі ў 2008 годзе ў гэтым раёне сталі з’яўляцца першыя аграэкасядзібы, то яны сталі станоўчым прыкладам таго, як шмат атрымліваецца, калі ёсць мэта і жаданне дзеля яе працаваць.

— Першыя гаспадары атрымалі крэдыты і развіваліся дынамічна, — каментуе Яўген Гладкоў. — Людзі ўбачылі, што гэта дазваляе і вёску ажывіць, і зарабіць грошы. Плюс — вялікі прыродны патэнцыял Быхаўшчыны.

Цяпер у цёплы сезон раён прымае штомесяц больш за 4 тысячы турыстаў, прычым да 500 з іх — замежнікі. Госці з Расіі, Украіны, Прыбалтыкі і нават еўрапейскіх краін даведваюцца пра Быхаўшчыну праз інтэрнэт, некаторыя гаспадары наладзілі стасункі з турыстычнымі фірмамі.

— Гэтым летам, каб пасяліцца на аграэкасядзібе на выхадныя дні, давядзецца дамаўляцца загадзя, — раіць галоўны спецыяліст аддзелу фізкультуры, спорту і турызму Таццяна Дрыбінская. — Ды і пасярод тыдня прыехаць і адразу пасяліцца можа не атрымацца.

“Ёлкі-палкі” – нядорага і годна

У Быхаўскім раёне з’яўляюцца цэлыя аграэкавёскі. Напрыклад, у Грудзічыне, дзе сёння ёсць вялікая сядзіба “Пясчаны бераг”, з 10 мясцовых жыхароў 4 зарэгістраваны ў справе экатурызму. Вяскоўцы забяспечваюць турыстаў натуральнымі харчамі, якія вырабляюцца ў іх уласных гаспадарках.

У Чыгірынскага вадасховішча ў вёсцы Кароткія на замежныя інвестыцыі мяркуецца пабудаваць спа-цэнтр, і ўжо некалькі чалавек з вёскі плануюць пачаць дзейнасць у галіне экатурызму.

Якраз кластарная мадэль павінна дапамагчы найперш новым гаспадарам, якія яшчэ не разгарнулі шырокія рэкламныя кампаніі.

— Аграсядзібы не павінны быць разрозненыя, — лічыць старшыня грамадскай рады Віталь Шышоў. — Каб не было ў аднаго густа, а ў другога — пуста. І нам трэба абавязкова абменьвацца вопытам, ведамі. Зносіны вельмі важныя ў бізнэсе.

Яшчэ і года не мінула з моманту адкрыцця справы Віталя Сяргеевіча. Яго ніша — прыдарожны сэрвіс. У вёсцы Вараніно, каля заправачнай станцыі на аўтатрасе “Санкт-Пецярбург — Адэса” месціцца яго сядзіба. Назву для яе дапамагла прыдумаць Таццяна Дрыбінская:

— “Ёлкі-Палкі” — гэта знаёмы брэнд для расіян, якія тут часта спыняюцца. А з іншага боку, мае гістарычны кантэкст. У старадаўнія часіны над карчмой вывешвалі яловыя лапкі: на знак таго, што ў гэтым месцы можна адпачыць, паесці і выпіць. Потым яны высыхалі і заставаліся вісець палкамі.

У быхаўскіх “Ёлках-Палках” смачна накормяць. Гатуе для гасцей жонка Шышова, а ідэі падае дачка, студэнтка Магілёўскага ўніверсітэта харчавання. Сям’і дапамагаюць некалькі суседзяў, якія сталі індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

— Мы імкнёмся, каб усё было дастойна, — гаворыць Віталь Шышоў. — Так, каб госці сказалі, што Беларусь — гэта прыемнае месца.

У вялікім доме з натуральнага дрэва, але ўзведзенага па-сучаснаму, можна з камфортам спыніцца. Нумар на тры месцы будзе каштаваць за суткі 200 тысяч рублёў, харчаванне на чалавека абыдзецца на дзень у 70-80 тысяч рублёў.

Закутак, каб схавацца ад горада

Нягледзячы на тое, што “Ёлкі-Палкі” месцяцца пры аўтатрасе, госці могуць пагуляць паблізу ў дубовым гаі, праехаць на веласіпедах да Дняпра. Аднак яшчэ больш дапаможа, лічыць гаспадар, “зялёны” маршрут, якім у тым ліку і зоймецца грамадская рада па развіцці аграэкатурызму.

— Гэта будзе своеасаблівы брэнд Быхаўскага раёна, — расказала Таццяна Дрыбінская. — Маршрут называецца “Быхаўскія закуткі”. У гэтых закутках людзі змогуць схавацца ад цывілізацыі, адпачыць ад вялікіх гарадоў.

Турысты маюць розныя характары: адным трэба спакойна сядзець на адным месцы, іншым хочацца руху і новых уражанняў. Вось для апошніх у Быхаўскім раёне можна па “зялёным” маршруце пайсці пешшу, паехаць на веласіпедах альбо пайсці ў паход на байдарках па Дняпры. І ўсё гэта — ад адной аграэкасядзібы да другой, па гістарычных помніках і прыгожых мясцінах. Адна ўмова — дабірацца трэба без матораў, у гэтым сэнс “зялёнага маршруту”.

“Гасцінны двор”, што ў вёсцы Залахвенне, — вядомае месца для аматараў палявання і рыбалкі. Гэтая сядзіба адрозніваецца ад іншых рарытэтнымі аўтамабілямі, вялікай колькасцю каменных ільвоў (адзін нават у фурманку запрэжаны), жывым і вельмі ласкавым (нягледзячы на грозны выгляд) сабакам Кімам і блізкасцю да Дняпра. На вадзе можна і ў альтанцы адпачнуць, а можна і на маторцы махнуць на экскурсію.

Гаспадар Міхаіл Дудзікаў таксама паклапаціўся пра “зялёны” маршрут.

— Аднойчы прыехалі госці з Казахстана, Малдовы, Украіны, якіх хацелася здзівіць, — расказаў Міхаіл Уладзіміравіч. — Побач з намі рака Лахва ўпадае ў Днепр. Мы падняліся па рацэ і сплавіліся на лодках без матораў. Ехалі да месца пагрузкі на аўтамабілях 15 хвілін, а па вадзе назад дабіраліся суткі. Рака пакручастая, прыгожыя краявіды навокал. Так што “зялёныя” маршруты — вельмі добрая ідэя.

Міхаіл Дудзікаў — таксама ўдзельнік раённай грамадскай рады па развіцці аграэкатурызму. Ён спадзяецца, што яна ўтворана не проста для таго, каб разам бавіць час, а каб з уладамі і іншымі раённымі ўстановамі вырашаць розныя праблемы. Якраз для стварэння “зялёных” маршрутаў цяпер патрабуецца падтрымка музеяў і лясных гаспадарак. “Давайце будзем працаваць актыўна!” — заклікаюць гаспадары.

Ілона Іванова

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о ВНС: мы будем истинным национальным фронтом

25 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Министр обороны Беларуси: Запад рассматривает военную силу как одно из основных средств достижения своих интересов

25 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали ветеранов органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

С 15 апреля на Могилёвщине стартует республиканская акция «За безопасность вместе!»

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024