У Магілёўскай вобласці пройдуць праверкі аўташкол
Прычыны высокай аварыйнасці з удзелам маладых кіроўцаў будзе высвятляць адмысловая група з прадстаўнікоў ДАІ, транспартнай інспекцыі і дзяржтэхагляду.
На тэрыторыі Магілёўскай вобласці з 20 па 30 красавіка пройдзе дэкада пад назвай “Вучэбны аўтамабіль”. У рамках дэкады пройдуць праверкі прац аўташкол і тэхнічнага стану навучальнага транспарта. Якасць падрыхтоўкі будучых кіроўцаў пакідае жадаць лепшага. Толькі за 2010 год адбылося 1919 механічных ДТЗ з удзелам маладых аўтааматараў (стаж кіравання да 2 гадоў).
фото: auto-cub.ru
ИСТОЧНИК: Могилевское телевидение 2-й канал