Не толькі грошай, а і старання не хапае зараз пры падрыхтоўцы аб’ектаў да прадстаячага ацяпляльнага сезона

У райвыканкаме засядала камісія па каардынацыі правядзення падрыхтоўчых і рамонтных работ, стварэнню неабходных запасаў паліва на асенне-зімовы перыяд 2014-2015 года.

imagesТады слухалі начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Мікалая Быстрыцкага, які адзначыў, што яшчэ 15 мая правёў адпаведную інструктыўную нараду з удзелам зацікаўленых службаў, а на сайтах раённага выканаўчага камітэта і раённай энергаінспекцыі размясцілі патрэбны метадычны матэрыял для падрыхтоўкі аб’ектаў да работы з надыходам халадоў.

На шэрагу аб’ектаў прамываюцца ўжо сістэмы ацяплення з гідраўлічным іх выпрабаваннем, УКП “Жылкамгас” замяняе зношаныя цеплавыя сеткі, на дагаворнай аснове нарыхтоўвае дровы сацыяльная сфера і праблем па аплаце, пастаўках пакуль няма.

Начальнік раённай энергаінспекцыі філіяла “Энерганагляд” Барыс Гернеза выклаў шэраг пытанняў, якія зараз патрэбна ўсім вырашаць. Пытанні гэтыя ляглі затым у аснову даручэнняў для канкрэтных арганізацый з вызначэннем тэрмінаў іх выканання.

10 чэрвеня камісія засядала зноў, каб праверыць выкананне сваіх даручэнняў. І, трэба сказаць, зроблена далёка не ўсё, што намячалася. Асабліва там, дзе неабходны буйныя капіталаўкладанні. Напрыклад, трэба было да 10 чэрвеня фінансаваму аддзелу райвыканкама праплаціць заводу-вырабляльніку грошы за ПІ-трубы і выкананне буданіўніча-мантажных работ па замене катла ў кацельні “Якубава”, дзе заказчыкам з’яўляецца УКП “Жылкамгас”, але патрэбных сродкаў пакуль не знайшлі.

Не разабраліся пакуль і з падачаю гарачай вады ў басейн спорткомплексу мікрараёна Быхаў-1.

Найбольшыя праблемы з падрыхтоўкаю да прадстаячага ацяпляльнага сезону ў ААТ “ПМК-85 Водбуд”, якім кіруе Віктар Гацко. Гэта тычыцца гатоўнасці МТФ Гарадзец-1, даху пяціпавярховага будынка інтэрната, замены электраправодкі ў ім, навядзення там парадку ў падвальным памяшканні. Але калі парадак навесці можна, то давесці да ладу працякаючы дах, на які, па словах Віктара Адамавіча, неабходны як мінімум мільярд рублёў, сёння немагчыма. Няма такіх грошай ні на разліковым рахунку акцыянернага таварыства ў Быхаве, ні на разліковым рахунку холдынга ў Магілёве.

Замену зношанай электраправодкі распачалі раней, але і гэту работу спынілі з-за адсутнасці фінансавых сродкаў. А патрэбна яшчэ недзе 300 мільёнаў беларускіх рублёў.

Названыя праблемы не новыя. Яны стаялі востра і летась, але частая змена кіраўнікоў адкрытага акцыянернага таварыства не спрыяла іх вырашэнню, аб чым сказаў Мікалай Быстрыцкі. І прапанаваў зрабіць камісійнае абследванне інтэрната з наступным афармленнем адпаведнага прадпісання ў адрас холдынга.
Па прычыне рэарганізацыі і змены назвы вузла электрычнай сувязі паўсталі няўвязкі з своечасовым атрыманнем пашпарта гатоўнасці гэтай арганізацыі.

І ўсё ж графік атрымання пашпартоў гатоўнасці да зімы, які складзены памесячна, арганізацыям трэба выконваць. Яно заўсёды ў нас праблем болей, чым грошай. Але не толькі адсутнасць патрэбных фінансаў стрымлівае выкананне запланаваных работ. Не хапае таксама жадання, арганізаванасці кіраўнікоў, спецыялістаў ажыццявіць намечанае. А варта ўсім разумець, што ніхто, акрамя нас, гэтага не зробіць.

Мікола КОЛАСАЎ.

 

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024