Давайце ўспомнім …
25 снежня адыходзячага ў гісторыю 2013 года спаўняецца 95 гадоў з дня выхаду ў свет першага нумара нашай газеты “Маяк Прыдняпроўя” — аднаго са старэйшых выданняў не толькі Магілёўскай вобласці, а і краіны. Тады, у грозным 1918 годзе, раёнка называлася “Известия Быховского ревкома”. І ўсе прайшоўшыя гады, нават у Вялікую Айчынную вайну, яна знаходзілася на пярэднім краі грамадска-палітычнага жыцця, заўсёды была разам з народам, усебакова паказваючы яго жыццё. Таму мы звяртаемся да ўсіх нашых чытачоў, якія ў розныя гады мелі дачыненне да газеты, выступалі на яе старонках з артыкуламі, карэспандэнцыямі альбо звычайнымі інфармацыямі, ведалі мясцовых журналістаў, прыходзілі ці прыязджалі да іх, як і яны да вас, давайце ўспомнім найбольш яркія такія сустрэчы, адметныя, цікавыя факты.
Вашы допісы мы абавязкова надрукуем, годна адзначым праяўленую ініцыятыву як маральна, так і матэрыяльна.
РЭДАКЦЫЯ “МП”.