Абноўлены горад Быхаў (фото)

Абноўлены горад Быхаў (фото)

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца цэнтрамі культуры, навукі і літаратуры. Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным Полацку, затым сталіцамі свята сталі яшчэ шаснаццаць знакамітых беларускіх гарадоў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Горад Быхаў таксама быў абраны сталіцаю свята невыпадкова, бо з ім звязаны важныя моманты фарміравання беларускай духоўнасці, стварэння гістарычнага летапісання, развіцця архітэктуры. Дынамічна развіваецца наш раённы цэнтр і цяпер, іграючы важную ролю ў эканамічным і сацыяльна-культурным жыцці Магілёўшчыны.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Пры падрыхтоўцы да Дня беларускага пісьменства многія гістарычныя помнікі, аб’екты сацыяльнай інфраструктуры горада атрымалі важкія штуршкі для свайго адраджэння альбо пачалі, лічы, зусім новае жыццё. На тэрыторыі Быхаўскага замка 17-га стагоддзя праведзены археалагічныя раскопкі, якія далі магчымасць знайсці шмат гістарычных артэфактаў, што ў перспектыве папоўняць фонды музеяў. Зроблена частковая рэстаўрацыя і кансервацыя архітэктурна-гістарычнага помніка з аднаўленнем мураваных вежаў, дзе разгорнуты экспазіцыі. Праведзена капітальнае добраўпарадкаванне прызамкавай тэрыторыі з пабудовай дарожак і алей, устаноўкай скульптур, што павінна прывабліваць турыстаў, гасцей горада, адпачываючых.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Згодна з дзяржаўнай праграмай “Замкі Беларусі” Быхаўскі замак будзе адрэстаўраваны да 2018 года.
Ёсць перспектывы і па рэстаўрацыі будынка сінагогі, таксама помніка 17-га стагоддзя, для чаго ўжо існуюць канкрэтныя планы па прыцягненню фінансавых сродкаў грамадскіх фондаў, спонсараў і бізнесу Ізраілю і ЗША, а таксама яўрэйскіх абшчын Расіі і Беларусі. Перад святам зроблена частковая кансервацыя гэтага культавага аб’екта.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Новае жыццё атрымаў кінатэатр “Радзіма”, будынак якога поўнасцю рэстаўраваны. Там устаноўлена сучаснае абсталяванне, што дае магчымасць дэманстраваць фільмы ў 3D-фармаце, адкрыты бар, зроблены іншыя зручнасці для арганізацыі культурнага адпачынку гараджан і гасцей горада.
Маштабныя работы праведзены па рэканструкцыі будынка раённага цэнтра культуры, дзе сучасны выгляд набыў ягоны фасад, зроблена зала для заняткаў спартыўнай барацьбой, адрамантаваны глядзельная зала, памяшканні раённай бібліятэкі і іншае.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Важным аб’ектам адраджэння сацыяльнай інфраструктуры горада стала ўзнаўленне фізкультурна-аздараўляльнага комплекса ў мікрараёне Быхаў-1, дзе адрэстаўраваны плавальны басейн, абноўлены фасад, зроблена новая пляцоўка для заняткаў міні-футболам і г. д.

Элементы адраджэння і сучаснасці ўдыхнуліся ў жыццё старэйшай у горадзе сярэдняй школы №1, дзе выкананы вялікія рамонтныя работы, адкрыты новыя камп’ютарны клас, фізічны кабінет, устаноўлены інтэрактыўныя школьныя дошкі, іншае абсталяванне.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Новы твар атрымала адна з візітак нашага горада — аўтастанцыя, якая набыла новыя архітэктурныя формы, а таксама сучасныя ўмовы для абслугоўвання пасажыраў.

Вялікія добраўпарадчыя і рамонтныя работы праведзены на чыгуначным вакзале, будынак якога, іншыя аб’екты і тэрыторыя набылі вабны выгляд.

Сапраўдным упрыгожваннем горада сталіся будынкі гандлёвых кропак “Родны кут” сістэмы спажыўкааперацыі, якія таксама атрымалі сучасную начынку для якаснага абслугоўвання пакупнікоў.
З прыцягненнем як бюджэтных сродкаў, так і сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый, камерцыйных структур , добраахвотных ахвяраванняў грамадзян, іх працы на суботніках шмат зроблена па навядзенню парадку на зямлі, добраўпарадкаванню тэрыторый горада і сельскіх населеных пунктаў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Абнавіліся праезджыя часткі шмат якіх вуліц, тратуары, месцы масавага адпачынку жыхароў горада, што мусіць зрабіць і надалей жыццё быхаўчан болей утульным і камфортным.

Зроблена ўсё магчымае, каб сёлетні Дзень беларускага пісьменства ў нашым горадзе стаў сапраўдным святам і запомніўся ягоным жыхарам і гасцям горада надоўга.

Мікалай Іваноў.

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024