Адбыўся вечар памяці Барыса Стральцова (фото)
1 сакавіка споўнілася б 87 гадоў вядомаму ўраджэнцу Быхаўшчыны, пісьменніку, публіцысту, вялікаму вучонаму, доктару філалагічных навук, заслужанаму дзеячу культуры Рэспублікі Беларусь Барысу Васільевічу Стральцову.
З гэтай нагоды ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі з вучнямі 9 “Б” класа СШ №1 г. Быхава адбыўся вечар памяці “Патрыярх беларускай журналістыкі”.
Вядучая расказала аб жыцці і дзейнасці Барыса Васільевіча, зачытала ўрывак з яго аповесці “Метраном памяці”.
На мерапрыемства быў запрошаны былы студэнт, выкладчыкам якого быў Барыс Стральцоў, а зараз рэдактар раённай газеты “Маяк Прыдняпроўя” Мікалай Уладзіміравіч Леўчанка. Ён падзяліўся ўспамінамі пра нашага знакамітага земляка, адказаў на пытанні вучняў.