Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў: Заклікаем усіх прыняць удзел у працэсе пераўтварэння Быхаўскага краю

2013 год — знамянальны ў гісторыі нашага рэгіёна. Першага верасня Быхаўшчына будзе прымаць гасцей на рэспубліканскім свяце, якое ўвасабляе адзінства беларускага друкаванага слова і гісторыі нашага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі.

Гісторыя развіцця цывілізацыі пераканаўча сведчыць, што свята заўсёды было і застаецца моцным сродкам уздзеяння на духоўны свет чалавека.

Свята беларускага пісьменства найлепш адпавядае мэтам стварэння святочнай культуры, заснаванай на нацыянальнай традыцыі беларусаў, грамадзянскасці, выхавання нацыянальнай самасвядомасці.

Сёлетні Дзень беларускага пісьменства асаблівы, бо ён пройдзе ў Год беражлівасц — год, які будзе садзейнічаць росту якасці жыцця, беражлівых адносін да роднага краю, да тых багаццяў, якімі надзяліла нашу зямлю маці-прырода і якія створаны руплівымі рукамі яе сыноў і дачок. I таму беражлівасць павінна стаць спосабам жыцця. Свята, што праводзіцца ў гэты год, павінна паказаць усю глыбіню і самабытнасць беларускага народа, роднай культуры, мовы, ашчадныя адносіны да нашай спадчыны.

Каб свята прайшло паспяхова, нам спатрэбяцца намаганні сапраўдных творцаў, якія павінны адшукаць нетрадыцыйныя падыходы да сэрцаў гасцей. Галоўнае, каб у гэты адказны перыяд важнасць яго ўсвядоміў кожны жыхар горада і вёскі. Усе мы можам і павінны ўнесці асабісты ўклад у падрыхтоўку роднага краю да рэспубліканскага свята. Гэта перш за ўсё самаадданая праца кожнага з нас на працоўным месцы. I не толькі. Кожны гаспадар павінен прывесці ў парадак свой дом, тэрыторыю каля яго, пераўтварыць яе ў куточак прыгажосці, гасціннасці, добраўпарадкавання.

Спадзяемся, нашы жыхары, рыхтуючыся да сустрэчы гасцей, праявяць свядомасць, ініцыятыву, нераўнадушша да тых глабальных змен, якія чакаюць родны горад і раён.

Заклікаем усіх прыняць удзел у працэсе пераўтварэння Быхаўскага краю, зрабіць яго адным з самых утульных, прыгожых і добраўпарадкаваных рэгіёнаў нашай любімай Беларусі.

Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў

Последние новости

ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о ВНС: мы будем истинным национальным фронтом

25 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Министр обороны Беларуси: Запад рассматривает военную силу как одно из основных средств достижения своих интересов

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Александр Лукашенко: Нападение на Беларусь будет расцениваться как нападение на Российскую Федерацию

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Украину превратили в наркомана и держат на коротком поводке обещаний новой дозы вооружений

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: градус враждебности НАТО на белорусском направлении растет

25 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Газманов о россиянах и белорусах: мы стали осознавать себя государствами со своим видением

25 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

С 15 апреля на Могилёвщине стартует республиканская акция «За безопасность вместе!»

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали ветеранов органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям

17 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

На сайте Минобразования появился раздел с ответами на часто задаваемые вопросы о вступительной кампании

17 апреля 2024