Парралімпійцы, якія заваявалі ў Лондане медалі, будуць забяспечаны на бліжэйшыя чатыры гады мясной прадукцыяй ад кампаніі “Белатміт”

Беларускі плывец Ігар Бокій, які на сёлетняй Паралімпіядзе ў Лондане заваяваў пяць залатых медалёў і адно серабро, марыць выступіць з камандай здаровых спартсменаў. Пра гэта ён паведаміў на сустрэчы з журналістамі ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

— Гэта былі спаборніцтвы высокага ўзроўню, дзе былі створаны ўсе ўмовы для спаборніцтваў і адпачынку, — расказаў Ігар Бокій. — І мяне ўразіла стаўленне да Паралімпіўскіх гульняў. Там людзі гэтым спортам цікавяцца не менш, чым Алімпійскімі гульнямі.

Як зазначыў трэнер Ігара Генадзь Вішнякоў, трыбуны падчас выступленняў яго падапечнага былі запоўнены поўнасцю. У Ігара з’явіліся свае прыхільнікі, якія не прапускалі нават познія спаборніцтвы. А старшыня Паралімпійскага камітэта Алег Шэпель паведаміў што беларускаму спартсмену ўжо паступілі прапановы выступаць за зборныя Расіі і Азербайджана. Сам Ігар Бокій кажа, што рашэнне гэтага пытання поўнасцю залежыць ад яго трэнера.

Таксама стала вядома, што ўдзельнікі сёлетніх Парралімпійскіх гульняў, якія заваявалі ў Лондане медалі, будуць забяспечаны на бліжэйшыя чатыры гады мясной прадукцыяй ад кампаніі “Белатміт”.

— У нас ёсць дамоўленасць, што ўсе медалісты лонданскай Паралімпіяды будуць штомесяц на працягу чатырох гадоў атрымліваць па 10 кілаграмаў прадукцыі ад “Мясаграда”, — паведаміў Алег Шэпель.

У цэлым ён зазначыў, што хацелася б большага двухбаковага супрацоўніцтва са спонсарамі, але ахвотных пакуль што не так шмат, калі параўноўваць з Расіяй ці Украінай, дзе спонсарскае фінансаванне зусім на іншым узроўні. Гэта не адзіная праблема, якая існуе ў асяродку паралімпійскага руху. Недастача трэнерскіх кадраў тут таксама актуальная. У Міністэрстве спорту паралімпійскім рухам займаюцца толькі два дзяржаўныя трэнеры. Патэнцыял жа відавочны, калі нават глядзець на вынікі Паралімпіяды гэтага года, дзе беларуская каманда здабыла дзесяць узнагарод, сярод якіх тры сусветныя рэкорды плыўца Ігара Бокія.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о ВНС: мы будем истинным национальным фронтом

25 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Министр обороны Беларуси: Запад рассматривает военную силу как одно из основных средств достижения своих интересов

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Александр Лукашенко: Нападение на Беларусь будет расцениваться как нападение на Российскую Федерацию

25 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали ветеранов органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

С 15 апреля на Могилёвщине стартует республиканская акция «За безопасность вместе!»

15 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

На сайте Минобразования появился раздел с ответами на часто задаваемые вопросы о вступительной кампании

17 апреля 2024