18 верасня пачынаецца датэрміновае галасаванне
У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь з 18 па 22 верасня бягучага года адбудзецца датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Скарыстаць сваё права прагаласаваць датэрмінова выбаршчыкам будзе прадастаўлена магчымасць ва ўказаныя вышэй дні з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін.
На тэрыторыі Быхаўскага раёна датэрміновае галасаванне пройдзе на ўсіх выбарчых участках, акрамя Бальнічнага ўчастка для галасавання №13.