Жыццёвыя гарызонты

Па звычайнай гравійнай дарозе ад вёскі Ніжняя Тошчыца да маленькай чыгуначнай станцыі Тошчыца сустрэць нікога не давялося. Усцяж яе цягнуліся лясы і пералескі, а калі трапляліся невялічкія пасёлкі, то закінутых хат у іх бачылася больш, чым дагледжаных падворкаў. Такія  рэаліі жыцця глыбінкі.

Станцыя застаецца ў дзвюх-трох сотнях метраў з правага боку дарогі, мы праязджаем чыгуначны пераезд і праз лічаныя хвіліны зварачваем да пасёлка з незвычайнай для сельскай мясцовасці назваю Рабочы. Яна хутчэй за ўсё пайшла з тых далёкіх часоў, калі ў тутэйшых вялікіх лясах ішла маштабная нарыхтоўка драўніны для патрэб народнай гаспадаркі, а тысячы бярвёнаў штабелямі ляжалі каля пад’яздных пуцей у чаканні сваёй адпраўкі па прызначэнню.

Мае здагадкі потым пацвердзіла старэйшына гэтага пасёлка Галіна Архіпенка, якой у верасні сёлетняга года споўніцца ўжо 73 гады.

—    Я тут нарадзілася, вырасла, вайну вельмі страшную перажыла і ўсе пасляваенныя гады жыла і працавала ў гэтых мясцінах, — кажа Галіна Ягораўна. — Нават у 60-я  — 70-я гады мінулага стагоддзя ў пасёлку налічвалася добрыя дзве сотні жыхароў, якія мелі багатыя падворкі, шмат кароў. Цяпер тут дажываюць свой век разам са мною ўсяго 12 чалавек, з якіх 2 — мужыкі. Адзін, праўда, яшчэ працаздольнага ўзросту. Дык ён наведваецца аднекуль з Быхава толькі па выхадных днях. А мы сябруем з Хведарам Яўменавічам Парфёнавым, якому пераваліла ўжо за 80 гадоў. Ён звычайна лазню напаліць, запрашае мяне з сяброўкамі Таццянаю Мікітаўнаю Кулікавай і Надзеяй Апанасаўнай Ціханавай, а ім таксама за 80, папарыцца з венічкам. Мы таксама ў даўгу не застаёмся. Ён дапамагае нам, мы — яму. На святы абавязкова збіраемся разам.
Пасядзім, пагамонім, а калі асабліва добры настрой, то і песні спяваем. Так яно лепей, весялей жывецца.
Жывёлу не трымае на сваіх падворках ніхто. Хіба што курэй. У Архіпенкі іх недзе каля трох дзесяткаў. Ёсць кот, два сабакі, вось, бадай, і ўсё. Трымаць карову няма сілы. Нават на станцыі Тошчыца рагулі перавяліся. Там іх, па словах маёй суразмоўцы, засталіся толькі дзве. А раней кожная хата мела. Толькі гэта зусім не азначае, што старыя людзі сядзяць без малака. Кожную пятніцу сюды прыязджае з Быхава аўталаўка райспажыўтаварыства, прывозіць усю неабходную кісламалочную прадукцыю, хлебабулачныя вырабы, іншае харчаванне. Нараканняў на гандлёвае абслугоўванне няма. Пры жаданні можна наведаць Станцыйнатошчыцкі магазін змешаных тавараў кааператыўнага гандлю, дзе таксама можна купіць усё неабходнае. Адлегласць да яго меней аднаго кіламетра. Для многіх старых вяскоўцаў гэта далекавата, асабліва ў восеньскую слоту альбо зімовую сцюжу. Цяпер жа можна і схадзіць, што старэйшына пасёлка часам з задавальненнем робіць, бо ўсё сваё свядомае жыццё адпрацавала ў гандлі, у магазіне рабочага забеспячэння Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі, які знаходзіўся тут, на мясцовай станцыі. Пачынала рахункаводам у сельскім спажывецкім таварыстве, а праз два гады ўзяла да сябе прадаўцом у магазін чыгункі Праскоўя Андрэеўна Васькова, маці ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Анатоля Пятровіча Васькова, ардэнаносца, які доўгі час загадваў лесапунктам у Быхаве і зараз там жыве. Дык вось з яе лёгкай рукі стаяла за прылаўкам ужо не існуючага магазіна ажно 35 гадоў. Нараканняў на працу не было, мела адны толькі заахвочванні.

Слухаць простую вясковую жанчыну прыемна, цікава, бо яна шмат чаго пабачыла, перажыла за сваё жыццё. Добра памятае вайну, немцаў, сваіх усіх родзічаў. Успамінае, што раней яна з бацькамі ды старэйшаю сястрою жыла не тут, а ў канцы вёскі, а вось на гэтым месцы, дзе цяперака яе  прасторны, дагледжаны дом, стаяла дзядулева хата. У ёй жылі гітлераўцы. Яны загадалі Галінаму дзядзьку, якому было ўсяго 12 год, пасьвіць іхніх коней. І ён пасьвіў. Але аднойчы знайшоў нейкае выбуховае рэчыва, узяў з сабою дамоў, калі гнаў коней. У сенцах хаты тое рэчыва потым і спрацавала. Выбухнала так, што з хаты вырвала два бервяны, ад падлетка ж амаль нічога не засталося. Так недарэчна ён загінуў.

Старэйшы дзядзька склаў галаву ў баях з ворагамі на фронце. Загінуў і бацька. Ён пахаваны ў вёсцы Адаменка суседняга з Быхаўскім Чавускага раёна. Былі там з пасёлка сведкі, якія бачылі ягоную смерць, прысутнічалі на пахаванні. Яны пасля, калі вярнуліся з вайны, усё маці і расказалі.

Аўдавелай салдатцы давялося ўзнімаць на ногі абедзвюх дачок адной. Мелі карову, таму не галадалі, але працавала жанчына да сёмагу поту. Спачатку на чыгунцы, пасля — тэхнічкаю ў Станцыйнатошчыцкай сярэдняй школе, куды хадзілі вучыцца дзеці з усёй акругі. Яна не толькі мыла падлогу ў класах і калідорах, выцірала пыл на вокнах і кветках, а і нарыхтоўвала дровы да ацяпляльнага сезону, вазілі іх на кані з лесу на школьны двор. Гэтае ж самае рабіла настаўнікам.

Даўно няма на свеце маці, пяць гадоў таму пайшла ў лепшы свет старэйшая сястра, якіх дачка і сястра Галіна Ягораўна ўвесь час успамінае з асаблівай цеплынёй. Гэта яны дапамагалі паставіць на ногі, вывучыць яе адзінага сына Сашу, які зараз жыве ў Мінску, працуе ў Міністэрстве Беларускай чыгункі, дзе ўзначальвае ўсю вагонную гаспадарку краіны. А яму ж яшчэ няма пяцідзесяці гадоў.

Любіць, шануе маці не толькі сына, а і сваю нявестку Святлану — працавітую, гаспадарлівую, умеючую вельмі смачна прыгатаваць усе стравы украінскай кухні, бо там нарадзілася і вырасла. Яны за гэта, адказваюць поўнай узаемнасцю.

—    Свайго Алеся я берагла як зрэнку вока, — распавядае далей Галіна Ягораўна, — бо дзеля яго скасавала свой першы шлюб. А было так. Ён з сястрою і яе дзецьмі пайшоў па ягады ў лес, я — на працу, а муж — у суседнюю вёску дапамагаць па гаспадарцы сваёй маці. Мог бы ўзяць сына з сабою, але чамусьці не ўзяў. Можа, не захацеў. А Сашу ў лесе хутка надакучыла і ён, нічога нікому не сказаўшы, пабег дамоў. Там залез на печ і спіць.
Хлопчыка шукалі ўсе, маці таксама, а калі вярнуўся бацька і даведаўся ў чым справа, ударыў маці на вачах у родзічаў кулаком. Ды так, што тая ўпала на падлогу, страціла прытомнасць.

Калі ачомкалася, сказала, як адрэзала: “Усё, болей з табою жыць не буду, ідзі туды, адкуль прыйшоў!”. Крыўдзіцель пасля прасіў прабачэння, кляўся, што гэта першы і апошні раз… Толькі ні ў чым не вінаватая жонка яму не даравала.

Праз колькі часу да вабнай маладзіцы пачаў заляцацца новы кавалер, на 14 гадоў старэйшы за яе, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з баявымі ўзнагародамі. Тая спрабавала было астудзіць ягоную гарачую галаву, раіла падумаць не толькі пра далейшы лёс сваёй жонкі, а і ўласных траіх дзяцей. Але ён нават слухаць не хацеў, казаў, што дзяцей не кіне, будзе дапамагаць ім, а вось з жонкаю ўсё роўна жыць не стане. Сваё слова стрымаў. Развёўся, як кажуць у такіх выпадках, але з хаты нічога не ўзяў, у чым быў апрануты, у тым і прыехаў на матацыкле да сваёй каханай.

Пачалі жыць разам. Гэта было ў параўнанні з ранейшым зусім іншае жыццё. Другі муж паважаў, шанаваў сваю жонку і яе сына, усё рабіў па гаспадарцы, не цураючыся пры гэтым сваіх родных дзяцей. Яны сустракаліся з ім, прыходзілі да яго да апошніх дзён жыцця, памятаючы, што гэта іхні бацька, асабліва тады, калі ён ужо быў зусім хворым чалавекам.

Былая ягоная жонка таксама не цураецца. Нярэдка размаўляюць па тэлефоне, абменьваючыся мясцовымі навінамі, размовамі аб жыцці ўвогуле.

Мы наведалі старэйшыну вёскі ў яе доме сацыяльных паслуг разам са спецыялістам раённага цэнтра сацыяльных паслуг насельніцтву Валянцінай Краўцовай, якая бывае тут кожны месяц, ведае ўсе запатрабаванні старых людзей, часта гутарыць з імі па тэлефонннай сувязі, а таксама з кіраўніцтвам Ніжнятошчыцкага сельвыканкама. А дом у Архіпенкі дагледжаны, двор і летняя кухня таксама. Як і павінна быць у доме сацыяльных паслуг, куды, акрамя гаспадыні, часта ходзяць іншыя людзі.

Мікола КОЛАСАЎ.           

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о ВНС: мы будем истинным национальным фронтом

25 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Министр обороны Беларуси: Запад рассматривает военную силу как одно из основных средств достижения своих интересов

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Александр Лукашенко: Нападение на Беларусь будет расцениваться как нападение на Российскую Федерацию

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Украину превратили в наркомана и держат на коротком поводке обещаний новой дозы вооружений

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: градус враждебности НАТО на белорусском направлении растет

25 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Газманов о россиянах и белорусах: мы стали осознавать себя государствами со своим видением

25 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Землю может накрыть сильнейшая магнитная буря – NASA

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быховском районе построят станцию обезжелезивания

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Прокуратура Могилевской области помогла быховчанке вернуть удержанные у нее судебным исполнителем средства

25 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

С 15 апреля на Могилёвщине стартует республиканская акция «За безопасность вместе!»

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали ветеранов органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям

17 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

На сайте Минобразования появился раздел с ответами на часто задаваемые вопросы о вступительной кампании

17 апреля 2024