Магілёўскія спартсмены прывезлі поўны набор медалёў з Чэмпіянату Беларусі па тайскім боксе
У Барысаве прайшоў чэмпіянат Беларусі па тайскім боксе. Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці са спаборніцтваў прывезлі поўны набор медаляў. Спаборнічалі 200 байцоў з 37 клубаў краіны, аднак магілёўцы здабылі свае 12 медалёў, шэсць з якіх – залатыя.