Сельвыканкамы, дэпутацкі актыў, кіраўнікі арганізацый вядуць проціпажарную прафілактычную работу на месцах, відаць, недастаткова

На мінулым тыдні ў раёне здарыліся тры пажары — два ў горадзе Быхаве, адзін у вёсцы Новы Быхаў, дзе загінуў чалавек. Іх прычыны высвятляюцца, вось толькі чалавека ўжо не вернеш, хаця ён і злоўжываў спіртнымі напоямі. Аб гэтым у вёсцы ведалі ўсе, але ніхто не паклапаціўся папярэдзіць бяду.
Такую выснову зрабіў на апаратнай нарадзе ў панядзелак старшыня райвыканкама Мікалай Кароцін, калі начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Ясеў даклаў яму аб трагедыі. І гэта зразумела. Пажарныя, сельвыканкамы, дэпутацкі актыў, кіраўнікі арганізацый вядуць проціпажарную прафілактычную работу на месцах, ды, відаць, недастаткова, калі агонь знішчае не толькі пабудовы, маёмасць, а і забірае часам жыццё людзей.
Моцныя маразы ўжо адступілі, пачаў ісці невялікі снег, але сіноптыкі папярэджваюць аб набліжэнні снегападаў. Да іх трэба быць гатовымі, таму кіраўнік раёна пачаргова выслухаў начальніка ДРБУ-196 Аляксандра Шабанава, начальніка ДЭУ-76 Уладзіміра Шматава і начальніка раёна электрасетак Андрэя Вайцянкова, каб ведаць рэальную сітуацыю. І, трэба сказаць, дарожнікі, энергетыкі гатовыя да ўсяго, але ёсць прычыны, якія могуць перашкодзіць своечасова ўбіраць снег. Аляксандр Уладзіміравіч паскардзіўся на хранічныя неразлікі суб’ектаў гаспадарання за аказаныя ім паслугі па 9-10 месяцаў. З-за гэтага не хапае грошай набыць дызельнае паліва для снегаачышчальнай тэхнікі.
Уладзіміра Анатольевіча хвалюе іншая праблема. Паколькі на мясцовыя АЗС недастаткова завозіцца дызельнага паліва, то ягоная арганізацыя вымушана ездзіць за ім у Магілёў, што цягне за сабою нікому не патрэбныя затраты.
Што датычыцца камунальнікаў, то, па словах прадстаўніка УКП “Жылкамгас” Сяргея Ільянкова, у іх паліва да снегаўборачнай тэхнікі ёсць, яна спраўная.
Гатовыя да работы ў экстрымальных умовах энергетыкі.
Абмяркоўваліся таксама іншыя надзённыя пытанні, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння.

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет первый заместитель председателя Быховского райисполкома Артем КОРОЛЬ

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали ветеранов органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

С 15 апреля на Могилёвщине стартует республиканская акция «За безопасность вместе!»

15 апреля 2024