Магілёў збірае грошы на старадаўнюю кнігу
Нядаўна на аўкцыёне «Тут-бай» з’явілася старадаўняя кніга «Часаслоўнік», выдадзеная ў Магілёве ў 1773 годзе ў знакамітай друкарні Спірыдона Собаля.
Кніга з’яўляецца зборнікам тэкстаў рэлігійнага зместу, якія даюць даволі шырокае ўяўленне пра магілёўскую школу гравюры. Найцікавейшы помнік гісторыі і культуры каштуе 500 у.а. Каб выкупіць кнігу для магілёўцаў Музей гісторыі горада арганізаваў грамадскі збор грошаў. Да справы можа далучыцца кожны.
Музей гісторыі Магілёва (вул. Ленінская, д. 1а, тэл. 22-99-46).
Нумар рахунку для ахвяраванняў: АСБ Беларусбанк 514/300 01146417
http://region.mogilev.by/