Фтарыруйце зубы — пазбегнеце карыесу

Кожнаму чалавеку хочацца мець прыгожыя, а галоўнае — здаровыя зубы. Сёння мы часцей за ўсё ўжываем ежу, якая лёгка пражоўваецца і хутка ператраўліваецца. Пры гэтым зубы не атрымліваюць той нагрузкі, на якую яны разлічаны ад прыроды. Эмаль зубоў, у выніку актыўнага размнажэння бактэрый у ротавай поласці, становіцца адчувальнай да халоднай і гарачай ежы, страчвае свае ахоўныя функцыі і ў большай ступені пашкоджваецца карыесам. Каб пазбегнуць захворвання, неабходна ўмацоўваць эмаль. Адзін са спосабаў — фтарыраванне зубоў, якое стаматолагі рэкамендуюць пачынаць праводзіць ужо з малых гадоў.Фтор, нараўне з кальцыем і фосфарам, з’яўляецца адным з найбольш важных мікраэлементаў, неабходных для правільнага росту, развіцця зубоў і падтрымання іх добрага стану на доўгія гады. Варта ведаць, што прэпараты, якія прымяняюцца ў стаматалогіі для прафілактыкі карыесу, — гэта не чысты фтор, а яго злучэнні — фтарыды. Апошнія зніжаюць растваральнасць эмалі, садзейнічаюць яе аднаўленню, змяншаюць ступень выдзялення кіслот бактэрыямі, якія “насяляюць” зубны налёт.

Адрозніваюць фтарыраванне простае і фтарыраванне глыбокае.

Простае фтарыраванне можа быць праведзена двума метадамі. Першы — выраб зубных кап. Стаматолаг вырабляе індывідуальныя злепкі, унутраная поласць якіх запаўняецца фторзмяшчальным прэпаратам. Капы накладваюць на зубы і здымаюць праз 10—15 хвілін. Для атрымання максімальных вынікаў неабходна правесці ад 10 да 15 працэдур.

Другі метад — пакрыццё зубной эмалі фторлакам. Працэдура пачынаецца са зняцця зубнога налёту. Пасля гэтага спецыяльным пэндзлікам на паверхню зубоў наносіцца лак, які падсушваюць лямпай. Дзецям, каб атрымаць найлепшы эфект, дастаткова двух пакрыццяў зубоў на год, калі пачаць адразу ж пасля іх прарэзвання і паўтараць працэдуру да 13—14 гадоў штогод. Аднак пры апісаных метадах прафілактычны эфект непрацяглы: не адбываецца адкладання фтарыдаў у глыбіні пораў пашкоджанай зубной эмалі. Умоўна кажучы, малекулы гэтых рэчываў вельмі вялікія, каб пранікнуць глыбока. Яны рыхла ляжаць на паверхні эмалі і хутка выдаляюцца пры механічным уздзеянні.

Сапраўды эфектыўным метадам, які садзейнічае рэмінералізацыі (аднаўленню) эмалі, з’яўляецца глыбокае фтарыраванне з выкарыстаннем эмаль-герметызуючага ліквіду (камплект з дзвюх вадкасцяў).

Тэрмін “глыбокае фтарыраванне” і ўласна самую тэхналогію ўпершыню распрацаваў нямецкі прафесар А. Кнапвост. Тэхналогія дзейнічае на ўзроўні зубных крышталёў і ўлічвае хімічную структуру зуба. Глыбокае фтарыраванне — гэта паслядоўны комплекс маніпуляцый: ачышчэнне зубоў і міжзубнай прасторы ад налёту і зубнога каменю, старанная сушка, нанясенне вадкасці № 1 (утрымлівае фтарыды, солі магнію і медзі), зноў сушка, затым апрацоўка зубоў вадкасцю № 2 (гідравокіс кальцыю). У выніку хімічнай рэакцыі паміж двума слаямі ўтвараюцца субмікраскапічныя крышталі фторыстага кальцыю, фторыстага магнію, фторыстай медзі і гель крэмніевай кіслаты. Крышталі фтарыдаў застаюцца ў мікрапорах эмалі на працягу паўтара—двух гадоў і паступова выдзяляюць іоны фтору (дарэчы, канцэнтрацыя апошніх пры гэтым у 5 разоў вышэйшая, чым пры прымяненні простага фтарыравання), што і забяспечвае эфектыўную рэмінералізацыю. А дзякуючы іонам медзі забяспечваецца яшчэ і доўгачасовы бактэрыцыдны эфект.

Перавагі глыбокага фтарыравання вялікія: умацаванне эмалі, зніжэнне гіперадчувальнасці зубоў, значнае змяншэнне рызыкі развіцця карыесу і нават павелічэнне тэрміну службы пастаўленых пломбаў.

Комплексную сістэму глыбокага фтарыравання рэкамендуецца праводзіць 1—2 разы на год.

Асабліва эфектыўнае яго прымяненне ў дзяцей у перыяд змены зубоў. Справа ў тым, што зуб, які толькі прарэзаўся, мае няспелую, слаба мінералізаваную эмаль, працэс яе “выспявання” доўжыцца яшчэ прыкладна 2 гады. Такія зубы лёгка пашкоджваюцца карыесам, а распаўсюджваецца апошні вельмі хутка. Яшчэ два перыяды, калі надзвычай высокая ступень актыўнасці карыесу, — гэта падлеткавы ўзрост і цяжарнасць. З-за актыўнага росту рэзка павышаецца патрэба арганізма ў мінеральных элементах, а гарманальная перабудова вядзе да павышэння вязкасці сліны і, як вынік, да ўзмоцненага ўтварэння зубнога налёту. Таму дадатковая ахова эмалі ў гэты час проста неабходная.

Варта зазначыць, што рэгулярнае фтарыраванне зубоў мае вялікае значэнне для прафілактыкі паверхневага карыесу, асабліва ў дзяцей. Тым не менш яно з’яўляецца выключна дапаможным сродкам, выкарыстанне якога ні ў якім разе не адмяняе неабходнасці стараннага штодзённага механічнага выдалення зубнога налёту.

Источник:  Звязда
Фото: rpxwiki.com

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024