Аазіс прыгажосці

Зусім невялікая вёсачка Грамада, у якой усяго восем двароў, хоць і знаходзіцца ў баку ад вялікіх дарог, але цывілізацыяй не абдзелена. Вуліца заасфальтавана, пракладзены вадаправод, ёсць тры вадакалонкі, нават захаваліся два калодзежы. Магазіна, праўда, няма. Затое па графіку сюды рэгулярна прыязджае аўталаўка. У чатырох хатах ёсць адводы ад вадаправодаў, ва ўсіх устаноўлены тэлефоны. Жыві сабе на здароўе. І людзі пенсійнага ўзросту жывуць, займаюцца па меры сваёй сілы і магчымасцяў гаспадаркаю.
Год таму размяняў сёмы дзесятак старэйшына гэтага населенага пункта Марат Белавусаў. Сам ён не тутэйшы, а з вёскі Быхань суседняга Слаўгарадскага раёна, да якой адсюль 14 кіламетраў. Толькі там даўно ніхто не жыве. Адселены яе жыхары пасля катастрофы на Чарнобальскай АЭС. У асноўным у вёску Пудаўню Дрыбінскага раёна. Мог бы і ён туды — не захацеў. Амаль 19 гадоў кіраваў Марат Васільевіч на Слаўгарадчыне калгаса “Уперад”, дабіваўся добрых паказчыкаў. І разам з жонкаю даўно вырашылі пераехаць на яе радзіму Грамаду, хату пабудавалі. Чарнобыльская навала іх не палохала. Вось і жывуць тут па сённяшні дзень, гаспадарку вядуць. З каровамі ды парсюкамі не займаюцца, а вось садаводствам, пчоламі — так. Зямлі навокал хапае, прырода цудоўная, вырашылі стварыць свой райскі куток. Удалося. Не адразу, праўда.
— Першыя тры гады нічога не выходзіла з пчалярствам, — шчыра прызнаецца Марат Васільевіч, — думаў і не выйдзе, а потым справа пайшла. Было 5 пчоласем’яў стала 25. Мёд свой займеў. Сёлета накатаў 15 бачонкаў гэтага духмянага прадукта вагаю па 40 кілаграмаў кожны.
— І куды яго рэалізавалі?
— Дзецям, вядома, іх у мяне чацвёра, сын і тры дачкі. Яны і прадавалі. Вылучаныя грошы падзялілі паміж сабой так, як сказаў ім я.
Увішны гаспадар паказвае рукою на доўгі рад вулляў у садзе, на дрэвы, якія тут растуць. А іх ажно восемдзесят. Гэта яблыкі, грушы, слівы, вішні, а яшчэ баярышнік, аронія, кусты каліны, нават арэшніку які па вясне дае пчолам так званы бялковы корм.
Каля самой хаты нас засланяе ад шчодрых сонечных промняў густалісты вінаград.
— Ён у мяне трох сартоў, — тлумачыць Марат Васільевіч, — толькі адзін сорт не змог перазімаваць, вымерз, ды нам хопіць і таго, што засталося.
Вунь там хачу зрабіць своеасаблівую зону адпачынку з альтанкаю, аздобленай дэкаратыўнымі дрэвамі. Жонка з дзецьмі адгаворваюць, маўляў, навошта яно табе, а я не згаджаюся. Прывык яшчэ ў калгасе будаваць, вось і не магу спыніцца. Здароўе, дзякуй Богу, пакуль дазваляе.
Старшыня Абідавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Алег Шадурын паказвае мне лапушыстую бахчу, а між лістоў — круглабокія кавуны.
— Гэта не ўсе, — удакладняе Белавусаў, — па той бок дарогі таксама ёсць, а ўсіх паўсотні набярэцца. Толькі, як бачыце, яны невялікія, кілаграмы па 2-3 кожны. Крыху яшчэ падрастуць, але тут вінаваты сам. Варта было расаду вырошчваць, а я вясною пасадзіў семкі ў адкрыты грунт. Наступным годам так і зраблю. Не адным жа сялецкім вырошчваць ладныя кавуны, будуць яны і ў мяне.
Разумеем, што мае на ўвазе садавод і гароднінавод. У вёсцы Сялец кавунамі займаецца ледзве не палова вёскі. Родзяць яны на сотках сем’яў Бадзеевых, Ляпешыных, Лапуновых, іншых вяскоўцаў. Бадзеевых нядаўна нават па першаму нацыянальнаму тэлеканалу паказвалі.
Белавусаў трапіць на тэлебачанне не імкнецца. Ён хоча сам сабе даказаць, што навучыцца вырошчваць вялікія кавуны таксама.
Лёгка дыхаецца на падворку былога калгаснага старшыні, які сваімі ўласнымі рукамі стварае сабе прыгажосць жыцця і дабрабыт. Ён упэўнены, што чалавек не павінен апускаць рукіперад жыццёвымі цяжкасцямі, а працаваць і працаваць, як тая пчала.
Тады ўсё будзе добра.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024