Пацяпленне клімату “з’есць” елку, ясень і чорную алешыну

Ад неспрыяльных кліматычных фактараў, якія выкліканы ў тым ліку і глабальным пацяпленнем, на тэрыторыі Беларусі штогод гіне прыкладна ад 5 да 23 тысяч гектараў лясоў, паведаміў учора ў прэс-цэнтры Дома прэсы выканаўца абавязкаў дырэктара ДНУ “Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі” Аляксандр Пугачэўскі.

Спецыялісты падлічылі, што, у адпаведнасці з мадэллю агульнай цыркуляцыі атмасферы, да 2050 года ў Беларусі можна чакаць павышэння тэмператур зімы на 2,3—3,8 градуса і лета на 1,1—1,8 градуса. Такое хуткае пацяпленне пачне інтэнсіўна змяняць расліннасць на нашай тэрыторыі. Следам за цеплынёй значна паменшыцца вільготнасць глебы, што сур’ёзна ўдарыць па відавой разнастайнасці нашых лясоў.

Навукоўцы падлічылі, што такое змяненне клімату ажно на 20 працэнтаў “загубіць” елку ў паўднёвых і цэнтральных рэгіёнах Беларусі ўжо да 2050 года.

Ад засухі і жукоў-караедаў пакутуюць не толькі яловыя лясы, але і ўсе высокаўзроставыя дрэвы, а таксама чорная алешына і ясень. Сапраўды, дарослыя дрэвы сфарміравалі свой жыццёвы цыкл у іншых кліматычных умовах, і цяпер ужо цяжка адаптуюцца да актыўнага і працяглага пацяплення.

Чорная алешына і ясень цяжка пераносяць падсохлыя глебы і сур’ёзную спякоту. Даволі складанае становішча назіраецца менавіта па ясені. Гэтае дрэва і раней займала ўсяго 0,12 працэнта тэрыторыі ад агульнай плошчы лясоў, а цяпер яно проста гіне. Аднавіць былыя плошчы ясеня будзе вельмі складана, бо тэрыторый са стабільна вільготнымі глебамі ў краіне застаецца ўсё менш.

Эксперты інстытута ўпэўнены, што сасна застанецца галоўнай хвоевай пародай у Беларусі, а вось мяжа арэала елкі адсунецца далей на поўнач.

На свабодных ад елкі тэрыторыях пачнуць вырошчваць сасну, дуб, бярозу і прынцыпова новую для Беларусі расліну — еўрапейскую лістоўніцу. Бярозы ў нашай краіне хапае, таму і кошт на яе драўніну нізкі. Даволі цікавая сітуацыя складаецца з дубам. Ён лічыцца леса-стэпавым відам, таму добрая цеплыня яму, здаецца, да спадобы, але… Старыя дубы вельмі цяжка прывыкаюць да новых кліматычных умоў, а вось маладыя дрэўцы гэтай і іншых ліставых парод сёння растуць нават лепш.

Сяргей КУРКАЧ, Звязда

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024