Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага РБ адсвяткавалі ў Быхаве

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага РБ адсвяткавалі ў Быхаве

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь адсвяткавалі ў мінулую нядзелю ў горадзе Быхаве.

На Кастрычніцкай плошчы, каля мемарыяльнага знака ў гонар 65-годдзя Вялікай Перамогі, сабраліся прадстаўнікі раённай выканаўчай улады, кіраўнікі розных дзяржаўных арганізацый і ўстаноў, грамадскіх аб’яднанняў.

На ўрачыстым мітынгу старшыня райвыканкама Дзмітрый Марціновіч адзначыў, што герб і флаг нашай краіны — гэта найважнейшыя дзяржаўныя сімвалы, якія гуртуюць нацыю, цесна звязваюць яе мінулае, сучаснасць, акрэсліваюць будучыню, не даюць забываць гісторыю дзяржавы, народа, яго традыцыі і менталітэт.

— У павазе да нацыянальных сімвалаў праяўляюцца грамадзянская самасвядомасць, уменне і гатоўнасць аб’яднаць сілы і пераадолець любыя перашкоды, вырашыць задачы любой складанасці. Менавіта ў гэтым заключаюцца сапраўдны патрыятызм, любоў да сваёй Радзімы, гонар за сваю краіну.

Кожны з нас штодзень павінен уносіць свой дастойны ўклад у развіццё нашага раёна, нашай Радзімы. Мы абавязаны жыць і працаваць так, каб дзеці і ўнукі маглі ганарыцца нашымі поспехамі, дасягненнямі, перамогамі, — асабліва падкрэсліў Дзмітрый Васільевіч.

Варта нагадаць, што палажэнні аб Дзяржаўным гербе і Дзяржаўным флагу нашай краіны былі зацверджаны 7 чэрвеня 1995 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам на аснове рашэння рэспубліканскага рэферэндуму.

Асноўныя рысы Дзяржаўнага флага – чырвоная, зялёная і аздобленая арнаментам белая палосы, якія маюць гістарычныя і нацыянальныя карані. Чырвоны колер спрадвечна займаў ганаровае месца ў светапоглядзе славян. У геральдычным выкананні ён азначае мужнасць, бясстрашнасць.

З ХIХ стагоддзя чырвоны колер набывае значэнне свабодалюбства, рэвалюцыйнасці, барацьбы супраць прыгнятальнікаў.

Традыцыя шанавання зялёнага колеру таксама вельмі старажытная. Зеляніна азначала перамогу жыцця, вясенняе абуджэнне прыроды пасля доўгага зімовага сну. Гэта сімвал маладосці і энергіі, веры і надзеі ў невычэрпную моц прыроды.

Вертыкальная белая паласа з чырвоным арнаментам — характэрны знак для славянскіх народаў. Белы колер азначае бязгрэшнасць, чысціню, надзею на здзяйсненне жаданняў. Гэта колер прымірэння, веры і адданасці, а таксама мудрасці і ведаў. Асноўны элемент арнаменту — выцянуты па вертыкалі ромб — сімвал узыходзячага сонца і звязанай з ім урадлівасці зямлі. Дзве крыжападобныя перасечаныя лініі ў цэнтры ромба з чатырма кропкамі паміж імі сімвалізуюць засеянае поле.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Тамара Сямёнава завастрыла ўвагу ўдзельнікаў мітынгу на тым, што ў сучасных дэмакратычных дзяржавах з асаблівай павагай ставяцца да сімвалаў сваёй краіны. Там сімвалы прысутнічаюць на дзяржаўных мерапрыемствах, выкарыстоўваюцца ў грамадскім жыцці, з’яўляюцца састаўным духоўным элементам у выхаванні падрастаючага пакалення.

Больш за дваццаць гадоў таму беларускі народ на рэспубліканскім рэферэндуме зрабіў свой выбар, ухваліўшы найважнейшыя сімвалы суверэннай дзяржавы, у якіх увасабляецца пераемнасць гераічнай гісторыі і працоўных здзяйсненняў беларускага народа. Яны заклікаюць грамадзян да самаахвярнага служэння Радзіме, абароне яе незалежнасці і суверэнітэту, стварэння моцнай і квітнеючай Беларусі.

Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны флаг мелі Дзмітрый Марціновіч і Тамара Сямёнава. А калі загучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, над плошчай ужо развявалася дарагое нам чырвона-зялёнае палотнішча з белым арнаментам. І неяк па-асабліваму загучалі песні пра нашу вольную краіну ў выкананні самадзейных артыстаў.

Сяргей ЛЕЎЧАНКА.

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024