Зборная каманда горада Быхава пачала сезон гульняў у чэмпіянаце Магілёўскай вобласці па футболе
У другім туры нашы згулялі з камандай Вейна з лікам 0:0. Цяпер быхаўчане сустракаюць гульцоў з Чэрыкава. Матч адбудзецца ў суботу ў 14.00 на стадыёне фізкультурна-аздараўленчага цэнтра.