Хваля крадзяжоў пранеслася па Быхаўшчыне
Хваля крадзяжоў пранеслася па Быхаўшчыне. У райцэнтры з незачыненага аўтамабіля, які стаяў каля дома па вуліцы Савецкай, былі выкрадзены дакументы і грошы, з пад’езда дома на Грышына – дзіцячы веласіпед.
Яшчэ адзін аўтаўладальнік пацярпеў у Чачэвічах. З яго машыны выкралі вялікую суму грошай, дакументы і 2 бутэлькі гарэлкі. А два раней не судзімыя жыхары Лудчыц сарвалі замок з дзвярэй дачнага дому і выкралі з яго металічныя вырабы… коштам 18 рублёў. Па ўсіх фактах Следчым камітэтам узбуджаны крымінальныя справы.