Чатыры медалі прывезлі быхаўчане з Віцебска
Міжнародны турнір па вольнай барацьбе памяці героя-падводніка Анатоля Іспянкова сабраў у Віцебску больш за 280 юных атлетаў з нашай краіны, а таксама Расіі і Малдовы. У спартыўным спаборніцтве ўдзельнічалі быхаўскія змагары. У індывідуальным заліку ў старэйшай і малодшай узроставых групах срэбраны медаль заваявала Таццяна Персава, а бронзавымі прызёрамі сталі Дзяніс Мандрык, Максім Емяльяненка і Данііл Маханёк.