З-за стала ў бальніцу папала жыхарка Быхаўскага раёна
Першы дзень 2018-га года жыхарцы аграгарадка Мокрае давялося сустрэць у бальніцы. Дастаўленая туды брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі жанчына, дарэчы, якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення, патлумачыла: яе пабіў сужыцель. Дэбашыр затрыманы ў адміністрацыйным парадку па арт. 9.1 ч. 2 КаАП.