Харчаванне быхаўскіх школьнікаў павінна быць смачным і карысным

Харчаванне быхаўскіх школьнікаў павінна быць смачным і карысным

На апаратным пасяджэнні ў райвыканкаме зноў разглядалі асаблівасці харчавання быхаўскіх школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садкоў. Нагадаем, што ў кастрычніку (“МП” №81 за 11.10.2017) гэтая тэма ўжо ўздымалася. Тады былі раскрытыкаваныя парцыённыя нормы, асартымент меню, шэраг санітарных парушэнняў, якія былі знойдзены санэпідэміёлагамі падчас праверак. Ці праведзена работа на памылкамі?

Выконваючы абавязкі галоўнага ўрача раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Надзея Атаева адказвае на пытанне станоўча. Гігіеністы праверылі ўсе ўстановы адукацыі Быхаўшчыны. І ў 100% выпадках вынікі лабараторных даследванняў санітарнага стану страваблокаў – на бяспечным узроўні. Адзначаюць спецыялісты і ўзмацненне кантролю за кулінарным працэсам на месцах. Атрымліваецца, што амаль кожны з дырэктараў школ ледзь не асабіста сочыць за “смачным” пытаннем – ад прыёмкі прадуктаў да якаснага мыцця посуду ды пліт.

Занадта ўвагі? Ні ў якім разе, лічыць кіраўніцтва раёна. Пакуль увесь працэс не будзе максімальна удасканаленым, назіраць за ім будуць усебакова. Тым больш недахопы пакуль ёсць. Дагэтуль рэгіструюцца прыклады невыканання натуральных нормаў харчавання: замест “заяўленай” катлеты ў талерках аказваецца сасіска, а салат з капусты змяняецца на свежыя агуркі. На першы погляд, дробязі, але з іх і складаецца дакладнасць вітамінна-каларыйнага балансу.

Спецыялісты з розных галін – адукацыі, райспажыўтаварыства, урачы-гігіеністы – зыходзяцца ў адным меркаванні: парушэнне нормаў адбываецца з-за дысбалансу ў схеме “выдзеленыя грошы – напоўненасць талеркі”. “Для выпраўлення дысбалансу вы і працуеце  ў цеснай звязцы”, – рэагуе на аргументы старшыня райвыканкама Сяргей Ігнаценка. – Упэўнены, што ёсць яшчэ рэзервы, каб зрабіць харчаванне больш танным, без шкоды для якасці”. Пацвярджэнне гэтым словам – вынікі лістапада, калі сярэднее выкананне натуральных нормаў склала амаль 92%. І гэта ў параўнанні з сямідзесяціпрацэнтным паказчыкам верасня.

Дарэчы, яшчэ адным праблемным момантам з’яўляецца недахоп кулінарных кадраў. На сёняшні дзень няма повараў у школах Следзюкоў, Новага Быхава, Лудчыц. Старшыня дае даручэнне максімальна хутка вырашыць пытанне. Таксама, як і адрамантаваць памяшканне сталовай у Абідавічах – на столі тут падчас ападкаў збіраецца вільгаць.

…Зацікаўленыя службы збіраліся ўчора ізноў, ужо больш цесным колам. Прынялі шэраг рабочых рашэнняў, якія пойдуць на карысць школьнаму харчаванню. Тым часам, пакуль у большасці школ краіны, яго кошт павялічыўся, у Быхаўскім раёне школьнікі па-ранейшаму ядуць бясплатна.

Уладзіслаў ГРЫБАНАЎ,

Алеся МУХАЧОВА (фота).                

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024