Быхаўчанка бліснула “бронзай” на ЧС
Быхаўчанка Валерыя Барысава заняла 3 месца ў Чэмпіянаце свету па летнім паліятлоне, які прайшоў у Магілёве. Прэстыжнае першынство сабрала ў абласным цэнтры ўдзельнікаў з 10 краін. За месцы на п’едэстале змагаліся спартсмены 12-80 гадоў у чатырох узроставых групах: юнакі і дзяўчаты, юніёры і юніёркі, мужчыны і жанчыны 20-39 гадоў, а таксама ветэраны.