Некаторыя паслугі паштовай сувязі падаражэлі
З 27 сакавіка ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 10.03.2017 года №19 змяніўся кошт паслуг па перасылцы ўнутранай простай пісьмовай карэспандэнцыі (паштовыя карткі, лісты, бандэролі).
Дарэчы, апошняе змяненне тарыфаў на гэтыя паслугі было ў красавіку 2015 года. Тарыф на перасылку простай паштовай карткі, простага ліста (бандэролі) масай 20 г для фізічных і юрыдычных асоб складзе 0,42 рубля з улікам ПДВ, тарыф за кожныя наступныя поўныя або няпоўныя 20 г ліста (бандэролі) не зменіцца.
Адначасова змененыя тарыфы на некаторыя нерэгуляваныя паслугі паштовай сувязі: унутрырэспубліканскія паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання і паслугі па перасылцы міжнародных паштовых адпраўленняў. У сярэднім тарыфы на паслугі паштовай сувязі павысяліся на 9 працэнтаў да ўзроўню тарыфаў, якія дзейнічаюць з лютага 2016 года.
У той жа час зніжаны тарыфы на перасылку міжнародных адпраўленняў ЕМS у Расію (у тым ліку ў Маскву і Маскоўскую вобласць).