Калі адклад не ідзе на лад

indexНа Быхаўшчыне стала нормаю адразу пасля заканчэння ацяпляльнага сезону разглядаць на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта падрыхтоўку народнай гаспадаркі раёна да работы ў наступны  асенне-зімовы перыяд. Так было і сёлета.

Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Папкоў спачатку казаў аб выніках прайшоўшага асенне-зімовага перыяду 2015/2016 гадоў, які завяршыўся сёлета 8 красавіка. А яны неблагія. Былі забяспечаны ўстойлівая работа ўстаноў, прадпрыемстваў, арганізацый, паўнакроўная жыццядзейнасць насельніцтва.

Праўда, мелі месца некаторыя лакальныя парушэнні ў энергазабеспячэнні спажыўцоў, але яны своечасова ўхіляліся. Так было ў  вёсцы Гадылёва, дзе здарыўся парыў цеплавой сеткі. Ды яго ліквідавалі на працягу сутак.

Тым не меней, жыхары шматкватэрных дамоў паскардзіліся ў райвыканкам на работу УКП “Жылкамгас”. Было потым устаноўлена, што прычынаю парыву цеплавой сеткі стала няякаснае выпрабаванне гэтай сеткі з мэтаю выяўлення зношаных участкаў труб з іх наступным рамонтам альбо заменаю ў міжацяпляльны сезон. Па гэтаму факту вінаватых пакаралі, аднаго нават звольнілі з работы.

Дарэчы, у гэтай вёсцы 70 працэнтаў цеплавых сетак на асобных участках зношаны, таму ёсць рашэнне сёлета замяніць 2,1 кіламетра труб у двухбаковым выкананні з выкарыстаннем папярэдне ізаляваных труб.

Турбуе падвальная кацельня ў памяшканні Холстаўскага сельвыканкама. У перыяд 2015/2016 гадоў затраты УКП “Жылкамгас” па эксплуатацыі склалі 317,7 млн. рублёў. Адпушчана ж было цеплавой энергіі на абагрэў гэтага будынка 300,1 млн. рублёў бюджэтных грошай.

Такая ж самая сітуацыя ў Ніканавіцкай ДУА “дзіцячы сад-сярэдняя школа”, у Лудчыцкім дзіцячым садку. З яе трэба шукаць выйсце.

У мінулым ацяпляльным сезоне прадпрыемствы жыллёва-камунальнай, вадаправодна-каналізацыйнай гаспадарак мелі аварыйныя брыгады для аператыўнай ліквідацыі парушэнняў цеплаводазабеспячэння, своечасова іх ухілялі. Да таго ж змаглі забяспечыць бесперабойную пастаўку дравянога паліва энергакрыніцам ЖКГ, аб’ектам сацыяльнай сферы, насельніцтву. Але застаецца пратэрмінаванаю запазычанасць УКП “Жылкамгас” Быхаўскаму лясгасу за пастаўленае дравяное паліва. На пачатак красавіка яна складала 4,53 млрд. рублёў.

Аляксандр Аляксандравіч адною з крыніц ліквідацыі дэбіторскай запазычанасці перад ДЛГУ “Быхаўскі лясгас” лічыць спагнанне такой запазычанасці з насельніцтва за аказаныя яму жыллёва-камунальныя паслугі, сума якіх на 1 красавіка склала 2,4 млрд. рублёў. У тым ліку пратэрмінавана 3,910 млрд. рублёў. І такую вялікую запазычанасць варта спаганяць з даўжнікоў.

Для падрыхтоўкі жыллёвага фонду да эксплуатацыі ў прадстаячы асенне-зімовы перыяд неабходна ўжо зараз прарэвізаваць стан дахаў жылых дамоў, вадаадводных уладкаванняў, балконаў і іншых канструкцый, санітарны і супрацьпажарны стан нежылых памяшканняў, лесвічных пляцовак і месцаў агульнага карыстання шматкватэрных дамоў, ажыццявіць прафілактыку і рамонт абсталявання ўнутрыдамавых сістэм цеплазабеспячэння, выканаць прамыўку з выпрабаваннем вадападагравальнікаў гарачага вадазабеспячэння і так далей. Усё гэта будзе рабіць УКП “Жылкамгас”. Да таго ж сёлета прадпрыемству прадстаіць замяніць да 1 кастрычніка 3,5 кіламетра зношаных цепласетак.

Аб падрыхтоўчай рабоце да прадстаячага ацяпляльнага сезону і мерапрыемствах, якія неабходна выканаць па праграме энергазберажэння, інфармаваў выконваючы абавязкі дырэктара УКП “Жылкамгас” Ігар Федарчук, аб электрабяспецы аб’ектаў сельгаспрызначэння і мерах па іх падрыхтоўцы да работы ў асенне-зімовы перыяд 2016/2017 гадоў — начальнік раённай энергаінспекцыі Барыс Гернеза.

Старшыня райвыканкама Сяргей Ігнаценка звярнуў увагу на неэфектыўна выкарыстоўваемыя падвальныя кацельныя, якіх не павінна быць. Трэба падумаць над устаноўкаю там электрычных катлоў.

У вёсцы Гадылёва ёсць неэфектыўна эксплуатуемыя цепласеткі 10 шматкватэрных жылых дамоў. Там можна перайсці на газавыя катлы. Але перш чым гэта ажыццявіць, неабходна ўсё пралічыць, вызначыцца з фінансаваннем.

У прайшоўшым ацяпляльным сезоне ўзнікала нямала праблемных пытанняў у жылкамгасе і ААТ “Быхаўскі КАСЗ”, шэрагу сельгасарганізацый. Таму да 1 мая ім трэба паглядзець стан сваіх энергаўстановак, каб затым прадметна імі займацца.

Сяргей Дзмітрыевіч рэзонна заўважыў, што ўсё і адразу адрамантаваць, прывесці ў належны стан не ўдасца, бо не маем неабходных грашовых сродкаў. Таму трэба ў першую чаргу заняцца вырашэннем самых праблемных пытанняў.

Працэс падрыхтоўкі да новага ацяпляльнага сезону будзе пастаянна кантралявацца райвыканкамам і пры неабходнасці разглядацца на ягоных пасяджэннях.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024