Першы раз будзе адзначаць сёлета Дзень медыцынскага работніка малады спецыяліст Алена Ягорава

Першы раз будзе адзначаць сёлета Дзень медыцынскага работніка ў якасці дыпламаванага зубнога фельчара малады спецыяліст Алена Ягорава. Пасля заканчэння летась Аршанскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа яна па размеркаванню  прыехала працаваць у Чарнаборскую ўрачэбную амбулаторыю.

DSCN1676

Па словах Алены Аляксандраўны, хутка і без праблем асвоіць прафесію, а таксама вырашыць шматлікія бытавыя пытанні дапамаглі на этапе станаўлення вопытныя медработнікі — загадчыца ўстановы Ірына Кругленя і медыцынская сястра Святлана Фесько. Тычылася гэта арганізацыі працы, прафілактычна-растлумачальнай работы з людзьмі, асабліва з дзецьмі і падлеткамі, выдзялення жылля ды іншага.

Зубны кабінет урачэбнай амбулаторыі аснашчаны ўсім неабходным абсталяваннем, што дазваляе маладому работніку пры належных адносінах да справы аказваць насельніцтву медыцынскія паслугі на высокім якасным узроўні.

Мікалай Ахрыменя.

Wordpress snowstorm powered by nksnow